На запыт знайшлося 15 артыкулаў

  1. 1
    губа
    як хвастом па губах. Гл. хвост.
    есці як не сваёю губою. Ваўк. п. Няўхв. Пра павольнае, неакуратнае, неахвотнае з'яданне чаго-н. Federowski, 130.
    есці як губу. Слаўг. Няўхв. Пра марудную, без апетыту ежу. Высл., 317.
    стаяць як конь у алешніку, губу адвесіўшы. Гл. конь.
    як хто каму губу замаляваў. Ваўк. Няўхв. Пра таго, хто ўвесь час маўчыць. Federowski, 120.
    маўчаць быццам у каго губы прыраслі да зубоў. Мін., Хоц. Няўхв. Пра ўпартую маўклівасць. ЛЦ, 65.
    маўчаць як вады ў губы набраў (набраўшы). Гл. вада.
  2. 2
    губіна
    есці як губіну. Слаўг. Высл., 317. Тое, што есці як губу.
  3. 3
    губка
    як вада ў губку. Гл. вада.
  4. 4
    гудзець
    шавардаць бу чмель гудзе. Гл. чмель.
    ідзець як гудзець. Ухв. Пра шчаслівае жыццё, удачнае складванне абставінаў. Нос., 54.
  5. 5
    гузічак
    нос як гузічак. Памянш.-ласк. Жарт. Пра курносы носік у дзіцяці. Янк., Пар., 115.
  6. 6
    гума
    кот жывушчы як гума. Шчуч. Пра жывучасць ката. СПЗБ 2, 163.
  7. 7
    гумно
    аграмністы (велькі) як гумно. Слон., Ваўк. п. Пра вялікае памяшканне. Federowski, 7, 332; Высл., 280.
    хата што гумно. Слон. Пра вялікую і пуставатую хату. Высл., 408.
  8. 8
    гурок
    круглыя як гуркі. Ваўк. п. Пра нешла невялікае і круглае. Federowski, 153.
    качацца як гурок. Мсцісл. Пра дзіця, якое спакойна сябе паводзіць. Юрчанка, 182.
  9. 9
    гусак
    выцягваць шыю як гусак. Віл. Няўхв. Пра нечыю нязграбную постаць. Жыв. сл., 96.
    сыкаць як гусак. Няўхв. Пра чыёсьці незадаволенае бурчанне, калючыя словы. Янк., Пар., 160.
    щипитца як гусак. Смал. Пра нейчыя рэзкія выпады супраць апанентаў. Добр., Смол., 155.
    як гусак наставіцца. Стол. Пра чыю-н. устрывожана-агрэсіўную паставу. ТС 3, 154.
    ісці як гусі за гусаком. Гл. гусь.
    як пятух гусаку. Гл. пятух.
  10. 10
    гусіны
    сіні як пуп гусіны. Гл. пуп.
    ссінець як гусіны пуп. Гл. пуп.
    чырвоныя [рукі] як гусіныя лапы. Гл. лапа.
  11. 11
    гусіха
    дзівіцца як пятух на гусіху. Гл. пятух.
  12. 12
    гусь
    ісці як гусі за гусаком. Пра імкненне трымацца ззаду, паблізу вядучага. Янк., 411.
    на Беларусі пчолы як гусі, рэзгінамі мёд носяць. Жарт. Пра непамернае выхвалянне багатага жыцця на Беларусі. Янкоўскі, 4.
    пазычыць як у гусі аўса. Іран. Пра безвыніковасць спробы пазыкі. Янк., 419.
    так як ад гусі авёс купляць. Ваўк. п. Іран. Пра безвыніковае, марнае жаданне нешта купіць. Federowski, 158.
    таўстыя хакаюць як гусі. Паст. Пра задышку ў час хацьбы тоўстых людзей. СПЗБ 5, 282.
    трымацца як на гусі вада. Іран. Пра тое, што зусім не трымаецца дзе-н. Янк., 433.
    гаварыць як гусь з свіннёю (з парэсем). Воран., Навагр. Іран. Пра гаворку, не разумеючы адзін аднаго, па-рознаму адносячыся да прадмета размовы. Даніловіч, 218.
    глядзець як гусь на бліскавіцу. Насмешл. Пра няўцямны погляд. Янк., 402; Высл., 305.
    доўбаць як гусь обмерзлэ корыто. Жытк. Няўхв. Пра дарэмныя намаганні. ТС 2, 34.
    керкаць як гусь. Лях. Няўхв. Пра незразумелую гаворку кагосьці. СПЗБ 2, 458.
    лезці як гусь у мякіну. Мсцісл. Насмешл. Пра настырнае, упартае куды-н. імкненне. Юрчанка, 182.
    сапсці як гусь. Валож. Пра задышку пры хадзьбе, размове і інш. СПЗБ 4, 366.
    хадзіць [кавалерам] як гусь. Насмешл. Пра ганарлівую паставу кавалера. Ройзензон, 79.
    цягацца што гусь з блінам. Маладз. Няўхв. Пра маруднае выкананне работы. АВНЛ.
    што з гуся (вада). Навагр., Раг. Хоць бы што. НН 1911, 238; АВНЛ; СЦБ, 107.
    зарабіць як Солтан на гусях. Гл. Солтан.
  13. 13
    гусяня
    Дзеўкі як гусяняты: як пер'ямі абрастуць, так і разляцяцца. Прык. Пра адыход дзяўчат з бацькоўскай хаты ў сям'ю мужа. БФБ, 251.
    схудалы, замэрлы як гусяня пятровае. Карэл. Спачув. Пра малое, кволае дзіця. Высл., 398. ≺ Гусяня пятровае - позна выседжанае.
  14. 14
    гута
    есці як у гуту гуціць. Мядз. Няўхв. Пра прагную, празмерную ежу. Высл., 318. ≺ Гута - шклозавод.
  15. 15
    гуталін
    трэба як лапцю гуталін. Гл. лапаць.

Паведаміць пра недакладнасьць