На запыт знайшлося 143 артыкулы

  1. 81
    дом
    Будзьце як дома, але не забывайце, што ў гасцях. Карм., Мсцісл. Жарт. Парада гасцям. ПП 1, 394.
    быць дзе як дома. БПФС, 81. Тое ж.
    распараджацца дзе як дома. Дзярж. Няўхв. Пра чалавека, які ў чужым месцы камандуе, распараджаецца. Гілевіч, 141.
    бы ў сваім доме. Пра вольнае, свабоднае, упэўненае пачуванне сябе дзе-н. БПФС, 81.
    хто такі хазяін як ад пустога дому закрутка. Астр. Пагардл. Пра благога, няўважлівага, нестараннага гаспадара. СПЗБ 5, 280.
  2. 82
    доска, гл. дошка
  3. 83
    достачка, гл. дошчачка
  4. 84
    доўбня
    як доўбней даць. Круп. Пра нешта сказанае, што моцна ўразіла, «прыбіла» слухача. Высл., 426.
    ждаць як дурань доўбні. Гл. дурань.
    чакаць беды бы вол доўбні. Гл. вол.
    як воўк у доўбні. Гл. воўк.
    падстаўляць галаву як воўк пад доўбню. Гл. воўк.
    галава як доўбня. Няўхв. Пра лысага чалавека. ФСБМ 1, 105.
    сядзець як доўбня. Няўхв. Пра нерухомае і доўгае сядзенне дзе-н. АВНЛ.
    як [тая] доўбня рабінавая. Воран. Няўхв. Пра не вельмі разумную дзяўчыну. Арх. Гр.
  5. 85
    дохлы
    уцякаць як скочкі з дохлай сабакі. Гл. скочкі.
  6. 86
    дошка
    лежаць нібі доска. Стол. Няўхв. Пра лянівага альбо хворага чалавека, што праводзіць свой час у ложку. ТС 2, 242.
    як доска. Мсцісл. 1. Пра нешта роўнае і гладкае. 2. Няўхв. Пра худога і плоскага чалавека. Юрчанка, 183.
    як доска-саракоўка. Маст. Няўхв. Пра худую і плоскую жанчыну. Сцяшковіч, 614.
    тонкі як дошка. Ваўк. п. Federowski, 313. Тое, што худы як дошка.
    худзюшчы, хлёсткі бу дошка. Стол. ТС 5, 259. Тое, што худы як дошка.
    худы як дошка. Ваўк. п. Няўхв. Пра худога тонкага чалавека. Federowski, 55.
    перыць як у дошку. Лаг. Пра гучны часты кашаль. Varłyha, 55.
  7. 87
    дошчачка
    як достачка. Памянш. Юрчанка, 183. Тое, што як доска.
    зрабіць бяду як дошчачку. Памянш. Драг. Пра нескладанасць учыніць якую-н. бяду. ФА.
  8. 88
    драбіны
    бы драбіна. Стол. Няўхв. Пра вельмі худога чалавека. Барысюк, Буян, 12.
    насіцца як дурны з драбінамі. Гл. дурны.
    пайсці угору як цыган па драбінах на неба. Гл. цыган.
  9. 89
    дражніцца
    дождж як дражніцца [кап, кап і сціх]. Мсцісл. Пра малы, кароткачасовы, што не прамочыць глебу, дождж. Нар. лекс., 176.
  10. 90
    дранка
    высахнуць як дранка. Нараўл. Няўхв. Пра вельмі схуднелага чалавека. Горленка, 248. ≺ Дранка - шчапаная дошчачка.
  11. 91
    драпянка
    харошы як драпянка за тры грошы. Слон., Валож. Іран. Жарт. Пра нешта не самай лепшай якасці, вартасці. Высл., 408; Даніловіч, 220. ≺ Драпянка - матузок, вяровачка.
  12. 92
    драць
    ногі як сабакі дзяруць. Гл. сабака.
    пяяць як чорт анучы дзярэ. Гл. чорт.
    спяваць як свіння анучу дзярэ. Гл. свіння.
    храпсці як карчы драць. Гл. корч.
  13. 93
    драч
    худы як драч. Стаўб. Няўхв. Пра хударлявага, падцягнутага чалавека. МК, 269.
  14. 94
    Дробат
    чыста як у Дробата на надворку. Івац. Насмешл. Пра нейкі адмысловы парадак у кагосьці ў двары. ЗЗайкі. ≺ «Жыў даўней Дробат, які трымаў свой надворак у чысціні і парадку» (тлумачэнне інфарманта).
  15. 95
    дровы
    кашляць як дрова рубаць. Ваўк. п. Пра моцны, гучны кашаль. Federowski, 139.
    многа як дроў. Ваўк. п. Пра вялікую колькасць чаго-н. Federowski, 188.
    навазіць як дроў. Пра назапашванне нечага ў вялікай колькасці. Янк., Пар., 108.
    нагаварыць як дроў накалоць. Навагр. Іран. Пра пустое, бессэнсоўнае ці нават грубае нагаворванне. Даніловіч, 220.
    накласці як дроў. Слон. п. Federowski, 197. Тое, што навазіць як дроў.
    чалавек без сяброў, што печ без дроў. Гл. печ.
    як палка дроў [дурны]. Гл. палка.
    едзе як дровы вязе. Слуцк. Няўхв. Пра павольную, асцярожную язду. ФА.
    п'яны як дровы. Нясв. Няўхв. Пра моцна п'янага чалавека, што не можа нават рухацца. ФА.
  16. 96
    дрожджы
    расці як на дражджах. В.Дзв., Івац., Леп., Мсцісл., Мядз. Ухв. Пра добры, хуткі рост жывёлы, дзяцей. СПЗБ 3, 285; Юрчанка 1998, 76; ФА; ЗЗайкі.
    шарахоніцца як на дражджах. Мсцісл. Кплів. Пра паводзіны празмерна ганарыстага, самаўпэўненага чалавека. Бялькевіч, 495. ≺ Шарахоніцца - задаецца, ганарыцца.
    глядзець (вылез) як мыш з дражджэй. Гл. мыш.
    хадзіць як ёж па дрожджы. Гл. ёж.
  17. 97
    дрозд
    поттуліць хвост як той дрозд. Жытк. Кплів. Пра чалавека, што мусіць прыціхнуць, стуліцца, не выступаць. ТС 2, 40.
  18. 98
    дроздзік
    скакаць як дроздзік. Памянш. Кплів. Пра кагосьці, што лоўка, весела падскаквае, часцей пра дзіця. Янк., 427.
  19. 99
    дронк
    ляжаць як дронк. Зэльв. Няўхв. Пра нерухомае ляжанне чалавека ад стомленасці ці ап'янення. Даніловіч, 220.
    стаяць як дронк уеўшы. Іран. Пра роўную, нерухомую постаць чалавека здзіўленага, не вельмі разумнага, напалоханага. Даніловіч, 220.
  20. 100
    дрот
    валасы як дрот (з дроту). Слон. Няўхв. Пра жорсткія валасы, што не ўкладваюцца ў прычоску. Высл., 291; Янк., Пар., 24.
    здаровы што дрот. Ухв. Пра моцнага, трывалага чалавека. Янк., Дыял., I, 210.

Паведаміць пра недакладнасьць