На запыт знайшлося 143 артыкулы

  1. 101
    дроцік
    пруткі як дроцік. Памянш. Лід. Ухв. Пра дзябёлага, моцнага чалавека. СПЗБ 4, 119.
  2. 102
    дружка
    укапацца як Ахонаўская дружка. Дзятл. Асудж. Пра неахайнага чалавека. Сцяшковіч, 38. ≺ Аб паходжанні гэтага параўнання: «Адна дружка з вёскі Ахонавічы калісьці вельмі закапала ўсю сукню тлусням і воткай; цяпер на дзяцей ці дарослых, якія брудна ходзяць, гавораць: «укапалася, як ахонаўская дружка».
  3. 103
    друза
    ісці як друза. Паст. Няўхв. Пра павольную, няўклюдную хаду, калі чалавек як бы дрыжыць, перавальваецца з боку на бок. СПЗБ 5, 282. ≺ Друза - твань.
    мяса як друза. Брасл. Пра сапсаванае мяккае мяса. СПЗБ 2, 93.
  4. 104
    дрыгва
    дрыжаць як дрыгва. Ваўк. п. Пра нешта хісткае, што ўгінаецца, калоціцца. Federowski, 82.
    як дрыгва стаць. Мсцісл. Няўхв. Пра жанчыну, што стала вельмі тоўстай і кволай. Юрчанка 1998, 82.
    ісці як па дрыгве. Няўхв. Пра хісткую, няўпэўненую хаду. Янк., Пар., 80.
    ненадзейна як з малітваю праз дрыгву. Гл. малітва.
  5. 105
    дрында
    як дрында выцягнуцца. Мсцісл. Нясмешл. Няўхв. Пра чалавека, які вольна разлёгся. Юрчанка 1969, 60. ≺ Дрында - нікудышная павозка (ЖНС, 179).
  6. 106
    дрыстачка
    Каханне як дрыстачка: не хочаш, а ляціш. Мін. Прык. Кплів. Вульг. Пра стан пачуццяў чалавека, якія пазбаўляюць яго волі. ЗВалодзінай.
  7. 107
    дрэва
    як дерава трухлявае шапацець. Лоеў. Спачув. Пра старога, нямоцнага чалавека, яго здароўе. Янкова, 362.
    ліпець як тое гнілое да старое дзераво. Слуцк. Спачув. Пра старога слабога чалавека, які ледзь трымаецца за жыццё. Сержпутоўскі 1999, 182.
    удоўбацца як той дзяцёл у дзерэво. Гл. дзяцел.
    зляцець як лісток з дрэва. Гл. лісток.
    прычапіцца як смала да дрэва. Гл. смала.
    цвёрдае як дрэва. Віл. Няўхв. Пра слаба зваранае мяса. СПЗБ 5, 340.
  8. 108
    дуб
    выбухацца як дуб. Мсцісл. Ухв. Пра вырастанне хлопца моцным, здаровым, дужым. Юрчанка 1993, 146.
    вырасці як дуб. Ваўк. п. Ухв. Federowski, 344. Тое ж.
    вялікі як дуб. Ухв. Пра рослага, моцнага чалавека. Янк., Пар., 32.
    здаровы (здараўляка, крэпкі, моцны) як дуб [скарбовы]. Ваўк. п., Гродз., Івац., Мсцісл., Слуцк. Ухв. Янк., Пар., 73; Шаталава, 88; Federowski, 188; Сержпутоўскі 1999, 79; Юрчанка 1969, 60; Цыхун, 175; ЗЗайкі. Тое, што вялікі як дуб.
    здаровы як дуб, ды моцны як зуб. Ухв. Санько, 135. Тое, што вялікі як дуб.
    лезці як свярдзёлак у дуб. Гл. свярдзёлак.
    хлопец дзябёлы як дуб. Сміл., Слон. Ухв. Шатэрнік, 84; Высл., 409. Тое, што вялікі як дуб.
    цвёрды як дуб. Івац. Ухв. Пра нешта сапраўды цвёрдае. ЗЗайкі.
    Чоловек ек дуб, а жонка - ек та хвойка. Стол. Прык. Ухв. Пра здаровых і прыгожых мужа і жонку. ТС 2, 43.
    як з дуба зваліцца (рухнуць). Шчуч. 1. Жарт. Пра чыё-н. нечаканае з'яўленне. 2. Пра чыюсьці немагчымасць зразумець, асэнсаваць навакольнае. Даніловіч, 226.
    згінацца як лаза перад дубам. Гл. лаза.
    здуру як з дубу. Ашм. Жарт. Пра нешта сказанае, зробленае не падумаўшы, раптам. Даніловіч, 226.
    зглуху як з дубу. Смал. Пра чалавека, які нешта зрабіў не дачуўшы. Добровольский ІІІ, 17.
    сыны як дубы. Івац. Ухв. Пра рослых, моцных, прыгожых сыноў. ЗЗайкі.
  9. 109
    дубец
    адзінокі як дубец у полі. Спачув. Пра адзінокага чалавека. ЛА, 30.
    ліць як з дубца. Гродз. Лід. Пра вельмі моцны суцэльным патокам дождж. Даніловіч, 226.
  10. 110
    дуб'ё
    здаровыя як дуб'ё. Бялын. Ухв. Пра здаровых моцных людзей. Яўсееў, 67.
  11. 111
    дубіна
    як дубіна. Астр. Няўхв. Пра няскладную, непаваротлівую жанчыну. СПЗБ 3, 224.
  12. 112
    дубовы
    цвёрда як дубова. Ваўк. п. Пра нешта цвёрдае. Federowski, 59.
    не скранеш як пень дубовы. Гл. пень.
    як дубовый. Мсцісл. Пра фізічны стан скачанелага, змерзлага чалавека. Юрчанка, 183.
  13. 113
    дубок
    адзін як дубок у полі. Памянш. Мін. Спачув. Пра адзінокага, самотнага чалавека. ЛЦ, 37.
    Дару агурок, каб рос сын як дубок. Памянш. Фальк. Вясельнае віншаванне з пажаданнем здароўя і сілы будучаму сыну. БВ, 53.
  14. 114
    дубочак
    Дару зялёны лісточак, каб мужык быў як дубочак. Памянш.-ласк. Фальк. Вясельнае пажаданне здаровага, моцнага мужа. БВ, 49.
    гібкі як маладзенькі дубочак. Памянш.-ласк. Ухв. Пра гібкага, лоўкага маладога хлопца. НН, 604.
    Дару бочкі, каб дзеткі былі моцныя, як дубочкі. Памянш.-ласк. Фальк. Вясельнае пажаданне моцных, здаровых дзяцей. БВ, 54.
  15. 115
    дуга
    дедуга сагнуўся як дуга. Лоеў. Спачув. Пра старога сагнутага чалавека. Янкова, 101.
    крывы як дуга. Бял. Пра рэч з моцна выяўленай крывізной. Бялькевіч, 232.
    ксяндзоўскі слуга сагнуўся як дуга. Пра чалавека-прыслугача, якому даводзіцца часта нізка кланяцца. Янкоўскі 1971, 97, 336, 624; Нос., 194.
    панскі слуга сагнуўся як дуга. Матэрыялы 1981, 122. Тое ж.
    правільна як дуга. Касц. Іран. Пра справу, пытанне, сітуацыю не простую і не правільную. ЛЦ, 119.
    праў ек дуга. Іран. Пра чалавека хітрага, які толькі прыкідваецца простым. ТС 5, 362.
    просты як дуга. Нос., 141; Крэмнеў, № 938; Станкевіч, 906. Тое ж.
    глядзець як з-пад дугі. Маг. Няўхв. Пра насуплены, з-пад ілба позірк чалавека. Высл., 305.
    глядзець як конь з-пад дугі. Гл. конь.
    што як з дугі кастыль. Мсцісл. Іран. Пра штосьці ненадзейнае, няправільнае. Юрчанка, 173.
    хвост дугой дзяржаць. Слуцк. Не сумаваць, не падаць духам, трымацца з гонарам. МК, 286.
  16. 116
    дуда
    Бяда не дуда: пішчыць, а не грае. Прык. Пра цяжкасці і боль перажывання бяды. Federowski, 25.
    Бяда як дуда: зачнеш дуць, аж слёзы набягуць. Прык. Пра непрыемнасці, што ідуць адна за адной. Tyszkiewicz, 430; Шпилевский, 176; Шейн, 473; Сержпутоўскі 1999, 21; Арх. Гр.
    Бяда як дуда: станеш дуць, слёзы самі йдуць. Слуцк. Сахараў; Hoc., 12. Тое ж.
    вазіцца як з дудою. Кажуць з незадавальненнем пра тых дарослых, якіх праз іх ляноту альбо нядбайнасць нельга ні да чога прывучыць альбо выдаць замуж (калі гэта дзяўчына). Крэмнеў, № 124.
  17. 117
    дудка
    з каго як з дудкі жане. Ваўк. п., Івац. Пра моцны панос у хворага чалавека ці жывёлы. Federowski, 110; ЗЗайкі.
    наеўся як пук, а ногі як дудкі. Гл. пук.
    перыць як у дудку. Дзятл. Пра моцны кашаль у хворага. Арх. Гр.
  18. 118
    дужы
    паімчаць як дужы. Пра бег ва ўсю сілу, шпарка, хутка. Янк., 419.
  19. 119
    дук
    стаць як дук. Стол. Насмешл. Пра акруглелага, поўнага чалавека. ТС 2, 45. ≺ Дук - шайба, якую ганялі дзеці па лёдзе.
  20. 120
    Дунай
    вялікі як Дунай. Мядз. Ухв. Фальк. Пра ўдалага, вялікага чалавека. Высл., 300.
    як Дунай. 1. Мсцісл., Валож. Ухв. Пра мажнага здаровага чалавека. 2. Гродз. Ухв. Пра ўсё, што выклікае захапленне прыгажосцю, ростам, багаццем і г. д. Юрчанка, 183; АВНЛ; Цыхун, 175.

Паведаміць пра недакладнасьць