На запыт знайшлося 53 артыкулы

  1. 1
    дзве
    бяда ды хвароба як дзве птушкі-зязюлькі: накукуюцца ўдоваль, пакуль яны вытаўкуцца. Гл. птушка.
    дабрацца як дзве кроплі (каплі) вады. Гл. кропля.
    не ўцяць, не ўзяць як дзве каплі вады. Гл. капля.
    падобны як дзве кроплі вады. Гл. кропля.
    сыкаць адна на адну, як дзве кошкі каля аднае міскі з малаком. Гл. кошка.
    як дзве каплі вады. Гл. капля.
  2. 2
    дзверцы
    насіцца як дурань з дзверцамі. Гл. дурань.
    патрэбны як у срацы дзверцы. Гл. срака.
  3. 3
    дзверы
    біць як дурны ў дзверы. Гл. дурны.
    лёгка як гэтыя дзверы адкрыць/закрыць. Гродз. Пра вельмі лёгкае, простае, без намаганняў выкананне якой-н. работы. Даніловіч, 218.
    стукаць як дурны ў дзверы. Гл. дурны.
    цягнуць як дурань дзверы. Гл. дурань.
    як у Бога за дзверыма. Гл. Бог.
    бяспечны як у Бога за плячыма (дзвярыма). Гл. Бог.
    жыць як у Бога за дзвярыма (дзвярмі). Гл. Бог.
    стаяць як сабака пад дзвярыма. Гл. сабака.
    шукаць як дзвярэй у полі. Пра марнасць пошукаў чаго-н. там, дзе яго і быць не можа. Янк., Пар., 197.
  4. 4
    дзвік, гл. цвік
  5. 5
    дзвінуць
    наклалі воз як дзвінуць. Слон. Пра поўны, максімальна нагружаны воз. Нар. лекс., 50.
  6. 6
    дзевіч
    плакаць як о дзевіч вечор. Гл. вечар.
  7. 7
    дзевяціручка
    круціцца як дзевяціручка [якая]. Ушацк., Слуцк. Спачув. Пра чалавека, якому належыць спраўляцца з вялікай колькасцю работ. ЖНС, 141; ДА. ≺ Дзевяціручка - той, хто вымушаны «разрывацца на часткі», каб усё паспець.
  8. 8
    дзед
    плесці як стары дзед кашалі. Ваўк., Свісл. Насмешл. Аповед пра нешта непраўдападобнае. Federowski, 237; Высл., 367.
    прычапіцца як дзед да штаніны. Астр. Няўхв. Пра вельмі моцнае, неадступнае, назойлівае прыставанне да каго-н. Даніловіч, 220. ≺ Дзед - калюча-ўчэпістае суквецце, шышка лопуху.
    чыкільдаць як стагодні дзед. Жлоб. Насмешл. Пра нязграбную хаду маладога чалавека. Жыв. сл., 120.
    любіць як сабакі дзеда ў цеснай вуліцы. Гл. сабака.
    любіць як сабакі дзеда. Гл. сабака.
    малы нос, задзірысты, бы люлька ў дзеда. Гл. люлька.
    напасці як сабакі на дзеда. Гл. сабака.
    як у дзеда ў торбе дзе. Шчуч. Насмешл. Пра непарадак, раскіданыя рэчы. Сцяшковіч, 620.
    за пнём галава, як за дзедам баба. Брасл. Пра надзейнае пачуванне, хаванне сябе дзе-н. Рабкевіч, 77.
    смела як за дружным дзедам. Іран. Пра чалавека, які паводзіць сябе смела толькі за надзейным прыкрыццём. Янк., Пар., 152.
    каму што як лысаму дзеду грабянец. Мсцісл. Іран. Пра нешта зусім не патрэбнае. Юрчанка, 190.
    спяваць як дзяды пад касцёлам. Вілен. Насмешл. Пра фальшывае, нязладжанае, немілагучнае спяванне. Sielicki, 161.
  9. 9
    дзедаваць
    з добрым рабіць як Дзяды дзедаваць. Гл. Дзяды.
  10. 10
    дзедаў
    язык як дзедава пуга. Гл. пуга.
    баяцца чаго як дзедавай пугі. Гл. пуга.
    распусціць як дзедаву пугу. Гл. пуга.
    ісці як змарлыя душы на дзедавую вячэру. Гл. вячэра.
  11. 11
    дзень
    Без гаспадынькі хата што дзень без сонца. Пух. Прык. Пра важнасць прысутнасці гаспадыні ў хаце. Мін.-Мал., 1970, 158.
    Век звекаваў як адзін дзень згуляў. Гл. адзін.
    відна як у [белы] дзень. Ваўк. п., Мсцісл., Драг. Ухв. Пра добрую асветленасць (месяцам, электрычнасцю) у цёмную пару сутак. Federowski, 330; Бялькевіч, 108; СПЗБ 1, 250.
    Госьць як і рыба: на трэці дзень сьмярдзіць. Гл. рыба.
    доўгі як пятроўскі дзень. Глуск., Люб. Пра нешта вельмі доўгае, працяглае. Янк., Дыял., III, 157; АВНЛ. ≺ Пятроўскі дзень - самы доўгі дзень у годзе.
    падобна як дзень да ночы. Ваўк. п., Мін. Іран. Пра нешта альбо некага абсалютна непадобных. Federowski, 209; Высл., 426.
    Прыбяры пень, то будзе як белы дзень. Прык. Пра важнасць убрання, адзення для ўспрымання чалавека. Federowski, 316; БВ, 105.
    рад як дзень сонцу. Рэч. Ухв. Пра шчырую радасць чалавека чаму-н. ЛЦ, 60.
    узяцца за работу як пчолы ў цёплы дзень. Гл. пчала.
    хадзіць як дзень пацяраўшы. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які разгублена, панура ходзіць, не ведаючы, што рабіць. Нар. лекс., 191; Юрчанка 1977, 212.
    хмуры як асенні дзень. Няўхв. Пра чалавека ў благім настроі. Ройзензон, 79.
    як мілы дзень. Лоеў. Ухв. Пра нешта вельмі добрае, прыемнае для чалавека. Янкова, 101.
    як мілы день. Лоеў. Ухв. Пра мілага, прыветнага, прыгожага чалавека. Янкова, 226.
    як пень у белы дзень. Гл. пень.
    ясна як божы дзень. Пра што-н. бясспрэчнае. ФСБМ 1, 333.
    як маладзён трох дзён [разумны]. Іран. Пра зусім не дасведчанага чалавека ў якой-н. справе. Васильев, 144.
    гаварыць як тры дні не еўшы (не еў). Докш., Маз., Мядз., Навагр., Слон. Асудж. Пра чалавека, што марудна, ціха, невыразна гаворыць. Высл., 301; Мін.-Мал., 1974, 186.
    жэрці як тры дні не еў. Івац., Хойн. Асудж. Пра чалавека, які прагна і шмат есць. Высл., 318; ЗЗайкі.
    рабіць як тры дні не еўшы. Вілен. Няўхв. Пра чалавека, што марудна, павольна працуе. Sielicki, 162.
    як тры дні нічога не еў. Краснап. Насмешл. Пра маруднага, вялага чалавека, што неахвотна бярэцца за работу. Бялькевіч, 233.
    зваліцца як дождж сярод яснага дня на сухое сена. Гл. дождж.
  12. 12
    дзераво, гл. дрэва
  13. 13
    дзеравянны
    ногі яе дзеравянныя. Слуцк. Пра фізічнае адчуванне цяжару ў нагах. МК, 83.
  14. 14
    дзерць
    як дзерць. Маст. Пра нешта вельмі мокрае. Даніловіч, 220. ≺ Дзерць - дзірван.
  15. 15
    дзесянцёры
    верыць як сабака ў дзесянцёры. Гл. сабака.
  16. 16
    дзесяць
    як той бобер, дзесець вер. Гл. бабёр.
  17. 17
    дзетка
    як аднае мацеры дзеткі. Гл. маці.
  18. 18
    дзеўбануць
    як вераб'ю дзеўбануць. Гл. верабей.
  19. 19
    дзеўка
    Вантроба не мяса, а ўдава не дзеўка. Гл. мяса.
    Гарэлка не дзеўка, не саромеючыся п'ецца. Жарт. Нос., 27. ≺ Дзяўчына па вызначэнні мусіць быць сарамлівай, а гарэлка і п'ецца без развагаў, і вядзе да бессаромнасці.
    Машына любіць змазку як дзеўка ласку. Гом. Прык. Пра ўважлівае і асцярожнае абыходжанне з механізмамі. АВНЛ.
    палахлівы як дзеўка. Кплів. Пра надта палахлівага хлопца. Станкевіч, 819.
    сарамлівы як дзеўка. Бран. Кплів. Пра надта далікатнага, сарамлівага, нясмелага хлопца. Расторгуев, 237.
    восеньская муха як дзеўка-векавуха. Мін. Жарт. Пра асаблівую куслівасць і дакучлівасць асенніх мух. Высл., 294.
    у Спасаўку муха як дзеўка-векавуха. Круп. Жарт. СПЗБ 1, 294. Тое ж.
  20. 20
    дзёгаць
    такая праўда як сучка дзёгаць піла. Гл. сучка.
    чорны як дзёгаць. Ваўк. п., Слон. Няўхв. Пра нешта чорнае, бруднае, ліпкае. Federowski, 66; Высл., 418.
    прапахнуць як смаляр дзёгцем. Гл. смаляр.
    такая праўда як сабака сякеру з'еў і дзёгцем запіў. Гл. сабака.
    напіцца як дурань дзёгцю. Гл. дурань.
    прыйсці дамоў як дзёгцю з'еўшы. Шчуч. Пра чалавека, якому давялося перажыць прыкрую сітуацыю. Арх. Гр.

Паведаміць пра недакладнасьць