На запыт знайшлося 182 артыкулы

  1. 101
    звязаны
    галасаваць бы звязаны. Драг. Няўхв. Пра крыклівага чалавека. Нар. лекс., 225.
  2. 102
    звязаць
    сказаў як звязаў (скажа як звяжа). 1. Пра вынясенне канчатковага прысуду, канчатковага рашэння. Аксамітаў, 136; ЛЦ, 66. 2. Лід., Іўеў., Нараўл. Ухв. Пра нешта сказанае дасціпна, трапна. Даніловіч, 226; ФА; АВНЛ; ЗЗайкі.
  3. 103
    згарэць
    як згарэлі. Мсцісл. Пра поўнае знікненне чаго-н. Юрчанка 1977, 39.
    як на агні згарэць. Гл. агонь.
  4. 104
    згладзіць
    як вадою згладзіла. Гл. вада.
  5. 105
    зглянуць
    як зглянуць вокам. Ваўк. п., Слуцк. Пра адлегласць у межах бачнасці чалавекам. Federowski, 75; Сержпутоўскі 1999, 18.
  6. 106
    згубіць
    азірацца як сабака на кірмашу, згубіўшы гаспадара. Гл. сабака.
  7. 107
    згуляць
    Век звекаваў як адзін дзень згуляў. Гл. адзін.
  8. 108
    здань
    хадзіць за кім як здань. Чэрык. Няўхв. Пра чалавека, які неадступна і ціха трымаецца ля іншага. Бялькевіч, 190.
    як здань з таго свету хто. Няўхв. Пра чалавека альбо вельмі худога, альбо страшнага. Янк., 444.
  9. 109
    здароўе
    Панская хвароба як беднага здароўе. Гл. бедны.
    твая хвароба як маё здароўе. Пра аднолькавае стаўленне двух субяседнікаў да свайго здароўя, калі нараканні хворага не прымаюцца здаровым. Янук., 30.
  10. 110
    здобны
    ламацца як здобны грыб. Гл. грыб.
  11. 111
    здоены
    хадзіць ек здоены. Стол. Насмешл. 1. Пра чыюсьці лёгкую, увішную хаду. 2. Пра кагосьці панурага, заклапочанага. ТС 2, 146.
  12. 112
    здохлы
    расцягнуць як сабакі здохлага каня. Гл. сабака.
    важдацца як кот са здохлай мышшу. Гл. кот.
    хыраць як здохлая аўца. Гл. аўца.
  13. 113
    здохнуць
    бы корова здохла. Гл. карова.
  14. 114
    здуць
    як ветрам здула (змяло, знясло) [яго адетуля]. Гл. вецер.
  15. 115
    здых
    спяваць як курыца на здых. Гл. курыца.
  16. 116
    здыханне
    дакучлівы як асенняя муха перад здыханнем (як авадзень). Гл. муха.
    кусацца (куслівая) як асенняя муха перад здыханнем. Гл. муха.
  17. 117
    здыхата
    як курыца на здыхату. Гл. курыца.
  18. 118
    здыхліна
    смярдзець як здыхліна. Няўхв. Пра непрыемны рэзкі пах, смурод. Высл., 386.
  19. 119
    здыхля
    хадзіць як здыхля. Кір. Зласл. Пра ціхага вялага альбо вельмі худога чалавека, які павольна ходзіць і марудна працуе. Матэрыялы 1981, 37.
  20. 120
    здыхляціна
    злятацца як вароны на здыхляціну. Гл. варона.

Паведаміць пра недакладнасьць