На запыт знайшлося 182 артыкулы

  1. 121
    зелле
    Гора як зеллё: колькі не рві - кожны год новае. Прык. Пра немагчымасць назаўсёды пазбавіцца ад гора. Арх. Гр.
    прапасці як кураня ў зеллі. Гл. куранё.
    На вяку як на доўгай ніве: зелля, якога хочаш. Гл. ніва.
  2. 122
    землямер
    напіцца як землямер. Рэч. Няўхв. Пра моцнае ап'яненне каго-н. Pietkiewicz, 385.
  3. 123
    зеркала
    вада чыстая як зеркала. Светл. Ухв. Пра чыстую, празрыстую паверхню вадаёма. Высл., 290.
    як [о то] зеркала: такая хорошая стала. Лоеў. Ухв. Рэдка. Пра поўную, прыгожую жанчыну. Янкова, 273.
    прычапіцца як п'яны к зеркалу. Гл. п'яны.
    Кішка ня зеркыла, што ўпёр, абы ня керкала. Прык. Пра магчымасць з'есці і не вельмі прыгожыя знешне стравы, абы быць сытым. Романов 1901, 69.
  4. 124
    зерне
    дробненькі як макавае зерне. Асіп., Івац. Пра нешта вельмі дробнае, маленькае. ДА; ЗЗайкі.
    папасціся як сляпой курыцы зерне. Гл. курыца.
    пашанцавала як сляпой курыцы знайсці зерне. Гл. курыца.
    чуць ек муш зернета. Гл. мыш.
    падобны як два пшанічныя зерні. Мін. Пра вельмі падобных адзін да аднаго людзей, прадметы. ЛЦ, 73.
    яна як каласок без зерня. Гл. каласок.
    надуцца як мыш на зярно. Гл. мыш.
    як сляпой курыцы зярня 〈на сметніку〉. Гл. курыца.
  5. 125
    зернятка
    з макава зернятка. Памянш. Слон. Высл., 321. Тое, што дробненькі як макавае зерне.
  6. 126
    з'есці
    залгаць як хлеба з маслам з'есці. Гл. хлеб.
    лёгка як абаранак з'есці. Гл. абаранак.
    лёгка як хлеба з маслам з'есці. Гл. хлеб.
    насіцца як кошка з жабай: гадка з'есці і шкада кінуць. Гл. кошка.
    У месце, як у цесце, не купіўшы - не з'есці. Гл. цеста.
    мазуру біцца, так як людям хлеб з маслам з'есць. Гл. хлеб.
    хто як кот: сколькі весіць, столькі з'есць. Гл. кот.
    вычысціць як конь у жолабе - усё з'есці. Гл. конь.
    напіўся вады як з'еў поў бяды. Ваўк. п. Пра адчуванне палёгкі пасля піцця. Federowski, 325.
    праўда як сабака сякеру з'еў. Гл. сабака.
    такая праўда як сабака сякеру з'еў і дзёгцем запіў. Гл. сабака.
    бегаць як зайцаву галаву з'еўшы. Гл. галава.
    (лётаць) уцякаць як зайцаву галаву з'еўшы. Гл. галава.
    гаварыць як дурніцаў з'еўшы. Гл. дурніцы.
    лятаць як чорта з'еўшы. Гл. чорт.
    распаўзліся як мышы, стог з'еўшы. Гл. мыш.
    смяяцца як подмазку з'еўшы. Гл. подмазка.
    стаяць як лом з'еўшы (глынуўшы). Гл. лом.
    як дзёгцю з'еўшы. Гл. дзёгаць.
    як муху з'еўшы. Гл. муха.
    як мыла з'еўшы. Гл. мыла.
    як чорт жыда з'еўшы. Гл. чорт.
  7. 127
    зеўзюля, гл. зязюля
  8. 128
    зёрнышка
    як макавае зёрнышка [дробнае]. Памянш. Никифоровский, 149. Тое, што дробненькі як макавае зерне.
  9. 129
    зіма
    заняло як жабе на зіму. Гл. жаба.
    баяцца каго як такрочнай зімы. Воран. Іран. Пра поўную адсутнасць боязі перад іншым. СПЗБ 5, 79.
  10. 130
    зімовы
    з'яўляцца як зімовае сонейка. Гл. сонейка.
    Удаўцова і ўдавінае сэрца як зімовае сонца, а малайцова і дзявоцкае як летняе сонца. Гл. сонца.
  11. 131
    зімой
    заняло (зарвала) як жабе зімою. Гл. жаба.
    пяро скрыпіць бы зімою лапаць. Слуцк. Пра характэрны скрып пяра. Сержпутоўскі 2000, 88.
    садок летам што кажух зімою. Гл. кажух.
    спаць як кот зімою. Гл. кот.
  12. 132
    злавіць
    рад як бы бога за ногі злавіў. Гл. Бог.
  13. 133
    злажыць
    Жыццё пражыць - не казку злажыць. Гл. казка.
  14. 134
    злезці
    як з месіка злез (злезшы). Гл. месік.
  15. 135
    злеплены
    як з цеста злепленый. Гл. цеста.
  16. 136
    злізаць
    як карова языком злізала. Гл. карова.
    няма як вол языком злізаў. Гл. вол.
    як вол злізаў. Гл. вол.
  17. 137
    злодзей
    аглядацца як злодзей у чужым двары. Мін. Няўхв. ЛЦ, 47. Тое, што глядзець як злодзей.
    вуросці як полескі злодзей. Стол. Рэдка. Пра надта высокага чалавека. ТС 4, 141.
    гаспадарыць як злодзей у чужой клеці. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які прысвойвае сабе нешта з чужой уласнасці. ЛЦ, 48.
    глядзець як злодзей. Асудж. Пра чалавека, які нешта вышуквае, запамінае, адсочвае. Янк., Пар., 41.
    ісці азіраючыся як злодзей. Сміл., Слон. Няўхв. Ісці азіраючыся, быццам баючыся пагоні. Шатэрнік, 16; Высл., 331.
    хітры як злодзей. Няўхв. Пра вельмі хітрага чалавека. Янк., Пар., 182.
    цікаваць як злодзей. Янк., Пар., 188. Тое, што глядзець як злодзей.
    Івану ў кафтане што злодзею ў кармане. Мін. Пра чалавека, якому ў гэтым адзенні ўтульна, камфортна, прыемна. ЛЦ, 107.
    вочы [бегаюць] як у злодзея. Івац., Слуцк., Мсцісл. Няўхв. Пра няшчыры, бегаючы, вінаваты пагляд. Сержпутоўскі 1999, 88; Янк., Пар., 27; Юрчанка, 1993, 288; ЗЗайкі.
    зарыцца як на злодзея. Касц. Няўхв. Пра чый-н. падазроны погляд. Матэрыялы 1981, 35.
    кішэнь як у палескага злодзея. Ваўк. п. Жарт. Пра вялікія кішэні ў нейкай вопратцы. Federowski, 214.
    пальцы доўгія як у злодзея. Рэч. Няўхв. ЛЦ, 73. Тое, што рукія як у злодзея.
    рукі дрыжаць як у злодзея. Лаг. Кплів. Пра дрыжэнне нейчых рук. Высл., 379.
    рукі як у злодзея. Асудж. Пра схільнага да крадзяжу чалавека. Леп., 95.
    рукі як у палескага злодзея. Свісл. Асудж. Іран. Даніловіч, 259. ≺ Палескі - які жыве ў лясной мясцовасці. Тое, што рукі як у злодзея.
    у каго ключоў як у добрага злодзея. Мін. Жарт. Пра ўладальніка вялікай колькасці ключоў. ЛЦ, 49.
    укараць каго як злодзея за плот перакінуўшы. Ваўк. п. Іран. Пра замену належнага пакарання папушчаннем каму-н. Federowski, 318.
  18. 138
    злосць
    як на злосць. Дзятл. Пра адсутнасць патрэбнага ў дадзены момант. Сцяшковіч, 617.
  19. 139
    злота
    Матка не граматка - за злоты (злотку) не купіш. Гл. граматка.
  20. 140
    злы
    баяцца як злога духа. Гл. дух.
    рыжага да крывога бойся як пса злога. Гл. пёс.

Паведаміць пра недакладнасьць