На запыт знайшлося 12 артыкулаў

  1. 1
    збавенне
    жадаць (чакаць) што як збавення душы. Ваўк. п. Пра вельмі моцнае, шчырае чаканне чаго-н. Federowski, 362, 65.
  2. 2
    збан
    Гаворыць як у скрыпку іграе, а робіць як у разбіты збан бразгае. Гл. скрыпка.
    нік! як сучка ў збан. Гл. сучка.
    стукаць як у пусты збан. Мін. Пра моцны гук з характэрным глухім тэмбрам. ЛЦ, 66.
    улезці як сабака ў збан. Гл. сабака.
    уткнуцца як сучка ў збан. Гл. сучка.
    блытацца як сабака ў збане. Гл. сабака.
  3. 3
    збанок
    трутні [у гэтам вуляі] як збанкі. Слон. Няўхв. Пра тоўстых, тлустых трутняў. Высл., 401.
  4. 4
    збаночак
    як Керанскі са збаночкам. Гл. Керанскі.
  5. 5
    збізумелы
    хадзіць як збізумелый. Краснап. Няўхв. Пра чалавека, які паводзіць сябе неразумна, нагадвае вар'ята. Бялькевіч, 187.
  6. 6
    збірацца
    як жыць не збіраецца. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, што паводзіць сябе бесклапотна, абыякава. Санько, 68; Юрчанка 1977, 49.
  7. 7
    збіраць
    ідзе бытта грошы збірае. Гл. грошы.
    от бы тая жыдоўка, што анучы збірае. Гл. жыдоўка.
    відна ноч, хоць шпількі збірай. Гл. шпілька.
    відно, хоць голкі збірай. Гл. іголка.
  8. 8
    збіць
    сыты як кукамі збіты. Гл. кука.
    таўстая як кукамі зьбіта. Гл. кука.
    як чорт лапатай збіў. Гл. чорт.
  9. 9
    збродлівы
    верыць як збродліваму сабаку. Гл. сабака.
    як збродлівы кот хто. Гл. кот.
    дагадзіць як зброднай сучцы варам. Гл. сучка.
  10. 10
    збруя
    Дзеўка - не конь, збрую не надзенеш. Гл. конь.
  11. 11
    збыць
    спаць як тавар збыўшы. Гл. тавар.
  12. 12
    збянтэжаны
    бегаць як збянтэжаны Саўка. Гл. Саўка.
    як збянтэжаны Саўка. Гл. Саўка.

Паведаміць пра недакладнасьць