На запыт знайшлося 7 артыкулаў

  1. 1
    зелле
    Гора як зеллё: колькі не рві - кожны год новае. Прык. Пра немагчымасць назаўсёды пазбавіцца ад гора. Арх. Гр.
    прапасці як кураня ў зеллі. Гл. куранё.
    На вяку як на доўгай ніве: зелля, якога хочаш. Гл. ніва.
  2. 2
    землямер
    напіцца як землямер. Рэч. Няўхв. Пра моцнае ап'яненне каго-н. Pietkiewicz, 385.
  3. 3
    зеркала
    вада чыстая як зеркала. Светл. Ухв. Пра чыстую, празрыстую паверхню вадаёма. Высл., 290.
    як [о то] зеркала: такая хорошая стала. Лоеў. Ухв. Рэдка. Пра поўную, прыгожую жанчыну. Янкова, 273.
    прычапіцца як п'яны к зеркалу. Гл. п'яны.
    Кішка ня зеркыла, што ўпёр, абы ня керкала. Прык. Пра магчымасць з'есці і не вельмі прыгожыя знешне стравы, абы быць сытым. Романов 1901, 69.
  4. 4
    зерне
    дробненькі як макавае зерне. Асіп., Івац. Пра нешта вельмі дробнае, маленькае. ДА; ЗЗайкі.
    папасціся як сляпой курыцы зерне. Гл. курыца.
    пашанцавала як сляпой курыцы знайсці зерне. Гл. курыца.
    чуць ек муш зернета. Гл. мыш.
    падобны як два пшанічныя зерні. Мін. Пра вельмі падобных адзін да аднаго людзей, прадметы. ЛЦ, 73.
    яна як каласок без зерня. Гл. каласок.
    надуцца як мыш на зярно. Гл. мыш.
    як сляпой курыцы зярня 〈на сметніку〉. Гл. курыца.
  5. 5
    зернятка
    з макава зернятка. Памянш. Слон. Высл., 321. Тое, што дробненькі як макавае зерне.
  6. 6
    з'есці
    залгаць як хлеба з маслам з'есці. Гл. хлеб.
    лёгка як абаранак з'есці. Гл. абаранак.
    лёгка як хлеба з маслам з'есці. Гл. хлеб.
    насіцца як кошка з жабай: гадка з'есці і шкада кінуць. Гл. кошка.
    У месце, як у цесце, не купіўшы - не з'есці. Гл. цеста.
    мазуру біцца, так як людям хлеб з маслам з'есць. Гл. хлеб.
    хто як кот: сколькі весіць, столькі з'есць. Гл. кот.
    вычысціць як конь у жолабе - усё з'есці. Гл. конь.
    напіўся вады як з'еў поў бяды. Ваўк. п. Пра адчуванне палёгкі пасля піцця. Federowski, 325.
    праўда як сабака сякеру з'еў. Гл. сабака.
    такая праўда як сабака сякеру з'еў і дзёгцем запіў. Гл. сабака.
    бегаць як зайцаву галаву з'еўшы. Гл. галава.
    (лётаць) уцякаць як зайцаву галаву з'еўшы. Гл. галава.
    гаварыць як дурніцаў з'еўшы. Гл. дурніцы.
    лятаць як чорта з'еўшы. Гл. чорт.
    распаўзліся як мышы, стог з'еўшы. Гл. мыш.
    смяяцца як подмазку з'еўшы. Гл. подмазка.
    стаяць як лом з'еўшы (глынуўшы). Гл. лом.
    як дзёгцю з'еўшы. Гл. дзёгаць.
    як муху з'еўшы. Гл. муха.
    як мыла з'еўшы. Гл. мыла.
    як чорт жыда з'еўшы. Гл. чорт.
  7. 7
    зеўзюля, гл. зязюля

Паведаміць пра недакладнасьць