1 рабак // рыбак Рабак. Разм. Гліст. - Ды замоўкніце вы са сваімі літаннямі. Яны тут зусім не патрэбны. У яго рабакі. Дайце яму бярозавага дзёгцю. Ад сэрца і адыдзе.… 2 рабацець // рабаціць Рабацець. Пакрывацца рабізной, невялікімі хвалямі. Дзьмуў лёгкі ветрык, рабацела рака, а калі выглядала сонца з-за хмар, вада серабрылася. І.Гурскі.… 3 радкавы // радковы Радкавы. Абл. Радкаваты. Дожджык быў малы і радкавы, але калі парывамі налятаў вецер, то невялікія і рэдкія кроплі секлі ў твар, як шротам. У.Дамашэвіч.… 4 радыяльны // радыянны Радыяльны. Размешчаны па радыусе. Радыяльныя магістралі горада. Радыянны. Які мае адносіны да радыяна - вугла, што адпавядае дузе, даўжыня якой роўна… 5 разбітны // разбіты Разбітны. Разм. Лоўкі, праворны, бойкі. Чыгунок бянтэжыцца зноў. Як ні кажы, які б ён ні быў разбітны, а ўсё ж урачысты, хвалюючы момант у хлопца!..… 6 разбойніцкі // разбойны Разбойніцкі. Які мае адносіны да разбойніка, характэрны для яго. Сашка падскочыў бліжэй да акна - у два пальцы - свіснуў разбойніцкім, чацвярным свістам.… 7 разборачны // разборлівы // разборны Разборачны. Які мае адносіны да разборкі. Разборачны цэх. Разборачныя работы. Разборлівы. 1. Які лёгка разабраць, успрыняць на слых ці зрокам. Сінонім:… 8 разбуральны // разбураны Разбуральны. Які прыносіць разбурэнне. Калгас ... пачынаў усё нанава пасля разбуральнай вайны. А.Марціновіч. Разбураны. Разбіты, развалены. [Аня]… 9 разважанне // разважлівасць Разважанне. Думкі, меркаванні, вывады, якія з'явіліся пасля роздуму над чым-н. Нягледзячы на ўсе гэтыя разважанні, Лабановіч чуў, што яму страшна, што… 10 развалены // развалісты Развалены. Які разваліўся; разламаны, паламаны. [Максім Астапавіч] абышоў навокал хату - усё было старое, трухлявае, разваленае. К.Чорны. Развалісты.… 11 разваліна // разваліны / развалкі / развалы // развалюха Разваліна. 1. звычайна мн. Рэшткі разваленай пабудовы ці групы пабудоў. Некалькі раненых афіцэраў, цудам уцалеўшых і выкапаных з-пад развалін школы,… 12 развараны // разварны // разварысты Развараны. Які добра ўварыўся, разварыўся. Ясачка любіла піць развараную макуху. Р.Сабаленка. Разварны. Рассыпчаты ў вараным выглядзе. Разварная бульба.… 13 разводдзе // разводка Разводдзе. Вясенняя паводка, вясенні разліў. Васіль бачыў рэкі там, каля свайго дома, але ж такой шырокай не наглядаў нават у самае бурлівае разводдзе.… 14 развязаны // развязны Развязаны. Распушчаны, расслаблены (пра канцы чаго-н. звязанага). Развязаны вузел. Развязаны мех. Развязны. Празмерна вольны, бесцырымонны (пра чалавека,… 15 развяселены // развясёлы Развяселены. Прыведзены ў вясёлы настрой. Развяселеныя жартам слухачы. Развяселеныя дзеці. Развясёлы. Разм. Вельмі вясёлы. Ліха рэзаў гармонік, екатаў… 16 разгадванне // разгадка Разгадванне. Знаходжанне правільнага адказу на што-н. загаданае. Сінонім: адгадванне. Разгадванне загадкі. Разгадванне рэбуса. Разгадка. Адказ, рашэнне… 17 раздражнены // раздражнёны // раздражняльны Раздражнены. Такі, у якога выклікалі злосць, раздражненне. Сінонім: раззлаваны. І яго мала відно на занятках. А калі і паказваецца, то маўклівы, раздражнены.… 18 разлагодзіць // разлагоднець Разлагодзіць. каго. Разм. Зрабіць лагодным, больш лагодным. - Ну чаго, чаго ты так маркоцішся? - змяніла тон Адэля і абняла яго... - і гэтым разлагодзіла… 19 разлівальны // разлівачны // разліўны Разлівальны. Які служыць для разлівання чаго-н. Разлівальны чарпак. Разлівальная лыжка. Разлівачны. Спец. Які мае адносіны да разліўкі, прызначаны… 20 разменены // разменны Разменены. Абменены грашовы знак ці манета на больш дробныя ў адпаведнай колькасці. Ад размененага раніцай чырвонца ў кішэні не засталося і дробязі.…