1 стабілізаваны // стабілізацыйны Стабілізаваны. Зроблены стабільным, устойлівым. Стабілізаваны ўчастак фронту. Стабілізацыйны. Які мае адносіны да стабілізацыі, накіраваны на захаванне… 2 стажорка // стажыроўка Стажорка. Жанчына, якая праходзіць стажыроўку. Танклявы дзявочы галасок нешта намагаўся яму загадваць. Гэта крычала Дашына стажорка, свінарка з суседняга… 3 сталагміт // сталактыт // стаматыт Сталагміт. Канічны вапнавы нарост на дне пячоры, утвораны кроплямі вады з растворанай у ёй вапнаю. А на падлозе пячоры вырастаюць вапнавыя слупкі -… 4 стамленне // стамляльнасць // стома // стомленасць Стамленне. Страта сіл; зморанасць, стома. Свежа стала на зямлі; лёгкае стамленне ахапіла ўсё цела. А.Чарнышэвіч. Стамляльнасць. Схільнасць да хуткага… 5 станіца // станцыя Станіца. Вялікае казацкае сяло на Доне, Кубані і ў некаторых іншых абласцях. Дзень, што перагарэў на вачах і асыпаўся попелам за станіцаю ў стэпе, выдаўся,… 6 станічны // станцыйны Станічны. Які мае адносіны да станіцы, характэрны для яе. Са станічнага парку, які пачынаўся адразу па той бок вуліцы, улівалася ў пакой, затапляючы… 7 станковы // станочны Станковы. 1. Які ўмацаваны на станку - на металічнай аснове, лафеце. З вокнаў, з дахаў вялікіх і малых прыстанцыйных будынкаў касілі станковыя кулямёты.… 8 станчыць // станчэць Станчыць. што. Зрабіць вельмі тонкім, танчэй, чым трэба. Станчыць нітку. Станчыць вяроўку. Станчэць. Стаць вельмі тонкім. Рукі зусім станчэлі пасля… 9 старанны // старацельскі Старанны. Які адносіцца да работы, справы са стараннем; дбайны. Сінонім: руплівы. Ён меў выдатныя здольнасці і быў незвычайна старанны. Я.Колас. Старацельскі.… 10 стартэр // статар Стартэр. 1. Той, хто дае сігнал старту - пачатку спартыўных спаборніцтваў. Раздаўся выстрал суддзі-стартэра, і група красменаў памкнулася наперад.… 11 старшына // старшыня Старшына. Старшае званне малодшага каманднага саставу былой Савецкай Арміі. Заўжды абавязкова ёсць знаёмыя ў нас - ці то лекар, ці то повар, ці то ротны… 12 старшы // старэйшы // старэчы Старшы. 1. Вышэйшы па званню, пасадзе, службоваму становішчу. Колышаў ужо сам сабой як бы стаў іх камандзірам. Ён быў сярод іх старшы па званні, і… 13 старыць // старэць Старыць. каго-што. Рабіць больш старым, падобным на старога. Сур'ёзнасць старыць малады твар. Л.Калюга. Старэць. 1. Станавіцца старым ці больш старым.… 14 статус // статут Статус. У міжнародным праве: становішча, стан. Вілейка, якая атрымала статус павятовага горада ў 1796 годзе, на працягу ўсяго XIX стагоддзя была невялікім… 15 статыстычны // статычны Статыстычны. Які ажыццяўляе колькасны ўлік у якой-н. галіне народнай гаспадаркі, грамадскім жыцці. Шырока скарыстаны даведачны і статыстычны матэрыял,… 16 ствалаваты // ствалавы // ствалісты // стваловы // ствольны Ствалаваты. Падобны на ствол, цвёрды (пра расліны). Ствалаватае сцябло. Ствалавы. Які мае адносіны да ствала (пра дрэвы; агнястрэльную зброю). Ствалавая… 17 стракатаць // стракацець // стракаціць Стракатаць. Утвараць строкат (пра некаторых насякомых, птушак). Стракаталі конікі, густа і моцна пахла падсохлымі краскамі, аж кружылася галава ад гэтага… 18 стралецкі // стралковы Стралецкі. Які мае адносіны да стральцоў - ваеннаслужачых асобага пастаяннага войска ў Расейскай дзяржаве XVI - пачатку XVIII ст. Прымаліся меры па… 19 стральба // страляніна // стрэльба Стральба. Выстралы, а таксама гукі ад іх. За мястэчкам стральба чутна была да самай раніцы. К.Чорны. || Вучэбныя, трэніровачныя заняткі, у час якіх… 20 струкаваты // струкавы / струковы Струкаваты. 1. Які мае шмат струкоў. Струкаваты гарох. Струкаватая фасоля. 2. Разм. Кучаравы (пра шэрсць, пра валасы чалавека). Адкінуліся дзверцы…