41 узнесці // унесці Узнесці. 1. каго-што. Падняўшы, занесці куды-н. наверх. Узнесці цэглу на другі паверх. Узнесці вёдры з вадой на ганак. 2. што. Падняць, узняць увысь,… 42 узнізаць // унізаць Узнізаць. каго-што. Разм. Нанізаць на нітку, пруток і г.д. Конан падцягнуў лодку, прымкнуў яе да калка, узнізаў рыбу на лазіну. М.Лобан. Унізаць. Нанізваючы,… 43 узнікаць // унікаць Узнікаць. Пачынаць, зараджацца; стварацца; здарацца, адбывацца. Усіх цікавіць, як узнікла жыццё на планеце. Унікаць. 1. чаго. Пазбягаць чаго-н., ухіляцца… 44 узняць // уняць Узняць. каго-што. 1. Падняць уверх. Пагукваюць хлопцы і падважваюць бервяно. Узнялі, зрушылі. Я.Колас. 2. Разбудзіць, прымусіць устаць з пасцелі.… 45 узорны // узорысты Узорны. 1. Які можа служыць прыкладам для іншых. Сінонімы: дасканалы, паказальны. Куды ні зірні: на кухню, дзе рыхтуецца корм жывёле, у кароўнік,… 46 узрасці // урасці Узрасці. 1. Вырасці, стаць дарослым, сталым. Лепей за ўсё мне на свеце мясціна тая, дзе я нарадзіўся і ўзрос. К.Кірэенка. || Узышоўшы, вырасці (пра… 47 узрыць // урыць Узрыць. што. Разрыць зямлю лычом (пра жывёл); падрываючы, ускінуць. Трэці выбух узрыў лугавую макрэчу якраз на ... дарозе ў лес. Я.Брыль. Урыць. што… 48 укалупіць / укалупнуць // ускалупіць / ускалупнуць Укалупіць. Тое, што і ўкалупнуць. Укалупіць крышку сыру. Укалупнуць. Разм. 1. што. Калупнуўшы, аддзяліць. Сінонім: адкалупнуць. Укалупнуць масла.… 49 укалыхаць // ускалыхаць Укалыхаць. каго. Калышучы, заставіць заснуць. Сінонім: закалыхаць. Укалыхаць дзіця. Ускалыхаць. 1. што. Прывесці ў рух, прымусіць калыхацца. І нідзе… 50 укапаць // ускапаць Укапаць. 1. што. Замацаваць што-н. у выкапанай яме, паглыбленні. Стары ... не перашкаджаў жончыным намерам укапаць слупкі і выкапаць ямы. Ф.Янкоўскі.… 51 укаранець // укараніць Укаранець. Разм. 1. Пусціць глыбока карэнне. Дуб моцна ўкаранеў за доўгія гады. 2. перан. Трывала замацавацца дзе-н., атрымаць шырокае распаўсюджанне… 52 укаціць // ускаціць Укаціць. што. 1. Закаціць што-н. круглае ці на колах унутр чаго-н. - А бочку, хлопцы, укоціце ў склеп... Тут нельга пакідаць. І.Гурскі. 2. перан.;… 53 укідаць // ускідаць Укідаць. што. 1. Укінуць унутр чаго-н. за некалькі прыёмаў. Укідаць сена ў хлеў. 2. Закідаць усё ці частку чаго-н. чым-н. Укідаць дарогу каменнем.… 54 укласці // ускласці Укласці. каго-што. 1. Пакласці спаць; уладкаваць на адпачынак; памагчы легчы. Пакуль Каця супакоіла дачку, накарміла яе і ўклала спаць, дык ужо добра… 55 укруціцца // ускруціцца Укруціцца. 1. Круцячыся, увайсці ў сярэдзіну чаго-н. Шруба лёгка ўкруцілася ў раму. 2. Захутацца ў што-н., абматацца чым-н. Мы абуліся, адзеліся,… 56 уладаранне // уладарнасць // уладарства / уладнасць Уладаранне. Панаванне дзе-н. У першыя ж дні нямецкага ўладарання [у гарадку] былі арыштаваны мясцовы натарыус, старшыня абутковай арцелі і ляснічы.… 57 уласніцкі // уласны Уласніцкі. Уласцівы ўласніку - чалавеку, які прагне цалкам уладаць чым-н., не дзелячыся з іншымі. Уласніцкая псіхалогія. Уласны. 1. Які належыць каму-чаму-н.… 58 улюбёны // улюблівы Улюбёны. 1. Закаханы ў каго-н. Калі салдаты пайшлі, Лёдзя, улюбёная на той момант у Пракопа, з нейкім асаблівым уздымам узялася за работу. У.Карпаў.… 59 унармаванасць // унармаванне Унармаванасць. Прызнанне чаго-н. у якасці нормы. Унармаванасць правапісу. Унармаванне. Прывядзенне чаго-н. да нормы. Унармаванне правіл школьнай граматыкі.… 60 унікальны // уніклівы Унікальны. Вельмі рэдкі, адзіны ў сваім родзе; выключны. Свежы вобраз, нечаканая метафара, трапнае параўнанне знаходзяцца на адзін раз. Яны ўнікальныя.…