 |
 |
 |
 |
 |
Slounik.org: беларускія слоўнікі і энцыкляпэдыі
Неабходнасьць стварэньня такога праекта існавала ўжо даўно, бо
дагэтуль у беларускім сеціве не было сур'ёзнага слоўнікавага сайта. Праца
распачалася ў 2002 годзе камандай беларускай электроннай бібліятэкі
Беларуская Палічка.
Было вырашана рабіць
«энцыкляпэдычна-слоўнікавы партал» - набор рознатэмавых энцыкляпэдый і
слоўнікаў. На нашым сайце мы зьбіраем усе нейкім чынам зьвязаныя зь
беларускай мовай і Беларусьсю слоўнікі і энцыкляпэдыі.
Мы ня ставілі мэтай стварэньне агульнай вялікай
унівэрсальнай энцыкляпэдыі/слоўніка, бо ў такім выпадку нам давялося б
займацца ўніфікацыяй фарматаў, аб'яднаньнем падобных артыкулаў з розных
крыніцаў і г.д. Для такой працы нам не стае ані часу, ані ведаў.
Праект утрымлівае дзьве часткі: энцыкляпэдыі і слоўнікі.
Энцыкляпэдыі, энцыкляпэдычныя даведнікі, сьпецыялізаваныя тлумачальныя
слоўнікі знаходзяцца ў першым разьдзеле. Перакладныя і «моўныя»
(тлумачальныя, арфаграфічныя, фразеалагічныя і інш.) слоўнікі сабраныя ў
другім разьдзеле. Падрабязна пра кожную энцыкляпэдыю/слоўнік можна
прачытаць на адпаведнай старонцы.
Мы імкнемся захаваць як мага
болей інфармацыі з папяровага выданьня ў нязьменным выглядзе. Разам з тым,
трэба заўважыць, што онляйнавы варыянт не заўсёды адпавядае папяроваму. У
некаторых выпадках гэта выклікана немагчымасьцю дакладна паўтарыць
надрукаванае, цяжкасьцю і неапраўданасьцю затрат на дакладную перадачу. У
іншых выпадках - выпраўляліся відавочныя памылкі, што былі дапушчаныя пры
друку. Пры выкарыстаньні інфармацыі зьвяртайце ўвагу, калі былі
выдадзеныя папяровыя адпаведнікі (асабліва гэта датычыцца біяграфій нашых
сучасьнікаў). Пазначаная колькасьць артыкулаў у энцыкляпэдыях зьяўляецца дакладнай;
колькасьць артыкулаў у слоўніках часта не ўлічвае словазлучэньняў, што ўваходзяць
у слоўнікавы артыкул.
Калі вы
заўважыце нейкую недакладнасьць у матэрыялах, калі ласка, паведаміце нам!
Для гэтага выкарыстоўвайце адмысловую форму ці пішыце на
info@slounik.org.
У нашых плянах:
1. Публікацыя наступных
слоўнікаў/энцыкляпэдыяў:
2. Развіцьце і удасканаленьне сайту: больш зручны пошук, рознамоўныя інтэрфэйсы, форум і інш. (чакаем вашых парадаў і пажаданьняў)
3. Стварэньне інсталюемай win32-праграмы (запрашаем праграмістаў да супрацоўніцтва!)
4. Стварэньне ICQ-інтэрфэйсу да слоўнікаў (запрашаем праграмістаў да супрацоўніцтва!)
5. Стварэньне MSIE Toolbar-інтэрфэйсу да слоўнікаў (запрашаем праграмістаў да супрацоўніцтва!)
Мы вельмі ўдзячныя ўсім тым, хто дапамагае нам у рэалізацыі гэтага
праекта!
Наш кантактны email: info@slounik.org
Калі ў Вас
ёсьць тэксты нейкіх слоўнікаў ці энцыкляпэдыяў, дасылайце іх нам. Калі
Вы - аўтар нейкага слоўніка, і хацелі б бачыць яго тут, ці, калі Вы -
выдавецтва, і хацелі б рэклямаваць свае слоўнікавыя выданьні, лістуйце.
Запрашаем да супрацоўніцтва мовазнаўцаў, праграмістаў, дызайнэраў.
Калі ў Вас ёсьць свая старонка, зьмясьціце, калі ласка, спасылку
на наш сайт: Slounik.org: беларускія
слоўнікі і энцыкляпэдыі
Пакуль ня маем банэраў фарматаў 100х100, 468х60 - будзем удзячныя web-дызайнэрам за іх стварэньне.
Нашыя рахункі ў банэрных сетках
red.by: 3132
Будзем удзячныя за падтрымку банэрнымі паказамі!
Slounik.org - цалкам некамэрцыйны
праект.
Мы будзем удзячныя, калі Вы зьмесьціце наш гузік на сваім сайце. Код гузіка:

Сайт адкрыты 18 лютага 2004 г.
|
|
 |
 |
 |
 |
|
 |