На запыт знайшлося 15 артыкулаў

  1. 1
    vej iz cu der štub, vu der fajer brent inevejnik — гора тае хаце, дзе гарыць агонь у сярэдзіне (велька шкода, што ў двары нязгода; няма тае хаткі, каб не было звадкі)
  2. 2
    vejx gebet, ober hart cu šlofn — мяккі ложак, але цьвёрда спаць (мякка сьцеле, ды мулка спаць)
  3. 3
    vemen dos glik špilt, der treft afile umgecilt — з кім шчасьце гуляе, таму шанцуе нават выпадкова (каму шанцуе, таму напару і воўк коні пасе; шчасьліваму і ў сьне шчасьце сьніцца; калі рыбна, дык і юшна)
  4. 4
    ven a ferd volt gehat, vos cu zogn, volt er gered — калі б конь меў, што сказаць, ён бы сказаў (гэта так, сказаў бы і цяляк, ды язык каратак; і рыба б запела, калі б голас мела)
  5. 5
    ven a kac hot fligelex, volt zi ale fejgelex in der luftn dervargn (ojsgevorgn) — калі б кошка мела крылцы, яна б усіх птушак у паветры перадушыла (каб воўку крыльлі падчапіў, ён бы і птушак падушыў)
  6. 6
    ven der nar volt nit geven majner, volt ix ojx gelaxt — калі б дурань ня быў маім, я б таксама сьмяяўся (нам весела - у нас у хаце свой дурань)
  7. 7
    ven di bobe volt gehat a bord, volt zi geven a zejde — калі б баба мела бараду, яна б стала дзедам (каб тое каб, ды каб тое есьлі, то самі бы грыбы ў рот лезьлі)
  8. 8
    ven es poret zix mit smole, šmirt zix ojs di hent — хто порацца са смалою, запэцквае рукі (каля вады намочышся, каля агню апячэшся, каля мукі абелішся, запылішся)
  9. 9
    ven s'zajnen nito kejn mejdlex, tancn mit vajblex — калі няма дзевак, танчаць з бабамі
  10. 10
    ver es grobt a grub af (far) jenem, falt alejn arajn — хто яму капае, той сам туды трапляе (ня зыч ліха другому, каб не давялося самому)
  11. 11
    ver es hot di meje, der hot di deje — хто мае сотню, той мае й павагу (хто дуж, той і пруж; за грошы мы і ў судзе харошы)
  12. 12
    ver es lernt nit zajn zun a meloxe, der grejt im cu rojberaj — хто ня вучыць свайго сына рамяству, той рыхтуе яго да крадзяжу (хто дзяцей балуе, вяроўку ім на шыю гатуе)
  13. 13
    ver es ligt afn ojvn, krigt nit kejn bejgl — хто ляжыць на печы, не атрымлівае абаранка (хочаш есьці калачы, не ляжы на пячы)
  14. 14
    ver es šmejxlt, iz a fajnt, ver es štroft, iz a frajnt — хто сьмяецца, той вораг, хто карае, той сябра (ня той друг, што мёдам мажа, а той, які ў вочы праўду кажа)
  15. 15
    ver es vagt nit, der hot nit — хто не адважваецца, той ня мае (адвага або мёд п'е, або кайданы трэ; адвага не зьнявага)

Паведаміць пра недакладнасьць