На запыт знайшоўся 31 артыкул

  1. 21
    di pod-panes zajnen erger fun di panes alejn — падпанкі хужэй за саміх паноў (ня так дакучна ад паноў, як ад падпанкаў; ня так паны, як падпанкі; паня, як пан, але паняты, хоць уцякай з хаты)
  2. 22
    di štub brent un der zejger gejt — хата гарыць, а гадзіньнік ідзе (кухар сьпіць, а суп кіпіць)
  3. 23
    di šviger zidlt di toxter un me mejnt di šnur — сьвякроў сварыцца на дачку, але мае на ўвазе нявестку (кошку б'юць, а нявестцы наветкі даюць)
  4. 24
    di velt iz grojs, un s'iz ništo vuhin zix ahinton — сьвет вялікі, але няма дзе дзецца
  5. 25
    dort iz gut, vu mir zajnen nito — там добра, дзе нас нямашака (за морам цялушка палушка, ды руб перавозу; славен бубен за гарамі, а ў нас дык роўны з намі)
  6. 26
    dos ejgene pekl iz nit šver — свая ношка не цяжкая (свая сярмяжка нікому ня цяжка)
  7. 27
    dos gute gedenkt zix lang, dos šlexte nox lenger — добрае памятаецца доўга, благое - яшчэ даўжэй (добрае далёка чуваць, а благое яшчэ далей)
  8. 28
    dos hitl iz gut, nor der kop iz cu klejn — капялюш добры, толькі галава замалая (калі розуму ў галаве няма, дык і шапка ня дасьць)
  9. 29
    dos vort in mojl iz a har, funem mojl - a nar — слова ў роце - уладар, з роту - дурань (маўчок - пятачок, а два - грывенік)
  10. 30
    draj zaxn ken men nit bahaltn: libe, hustn un dales — тры рэчы не схаваеш: каханьне, кашаль і нястачу (сэрца ня конь - не закілзаеш)
  11. 31
    draj zaxn zajnen šener noxn tojt vi bam lebn: a burek, a rak un a litvak — тры рэчы больш прыгожыя пасьля сьмерці: бурак, рак і літвак
12

Паведаміць пра недакладнасьць