-
1
fun ale zajtn - ejne cores — з усіх бакоў - адны беды (кепска пан Грыгоры: што далей, то горай; бяда бяду вядзе, а трэцяе паганяе; ліха адно не бывае - бяду за руку трымае)
-
2
fun a nar kon men kejn raje ništ brengen — дурню немагчыма прывесьці доказаў (дурань законаў не чытае, а свае мае; дурному хоць кол на галаве чашы, то ён усё сваё)
-
3
fun a vort vert a kvort — рынуў слаўцом, як пярцом (нагаварыў мех і торбу; словам можна выратаваць чалавека, словам можна і забіць)
-
4
fun cukumeniš tut der kop ništ vej — ад прыбытку галава не баліць
-
5
fun ejn oks vestu kejn cvej feln nit šindn — з аднаго вала дзьве шкуры не зьдзярэш
-
6
fun ejn umglik arojs - in cvejtn arajn — з агню ды ў полымя (з агню ды ў прысак)
-
7
funem dales un funem tojt kon men zix nit ojskojfn — ад нястачы і ад сьмерці нельга адкупіцца (як ні круці, а прыйдзецца памярці; ад сьмерці не адперці)
-
8
fun grojs ajleniš kumt kejn guts nit arojs — ад сьпешкі нічога добрага не выходзіць (сьпехам нарабіў сьмеху; чалавек сьпяшаецца, а чорт цешыцца)
-
9
fun kejn xazerišn ek kon men kejn štrajml nit maxn — са сьвінячага хваста шапкі ня сшыеш
-
10
fun kine kumt sine — ад зайздрасьці прыходзіць варожасьць (чужое дабро бярэ за рабро)
-
11
fun lejdike (fun puste) feser iz der tuml (der ljarem) greser — ад пустых бочак вялікі грукат (парожняя бочка зьвініць, а поўная маўчыць)
-
12
fun majses dercejln koxt men nit kejn večere — з казак вячэры ня зварыш (зь языковага мліва мука негадзіва)
-
13
fun naxes lebt men nit, fun cores štarbt men nit — ад шчасьця не жывуць, ад гора не паміраюць (ад напасьці не прапасьці)
На запыт знайшлося 13 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць