1 Асаткін-Уладзімірскі Аляксандар Мікалаевіч (1885-1937), савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. У 1924 г. сакратар Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б), потым першы сакратар і сябра Бюро ЦК КП(б)Б.… 2 Аскірка Самуль (1600-блізу 1675), мазырскі земскі суддзя, палкоўнік войска Вялікага Княства Літоўскага. Удзельнічаў у інтэрвенцыйнай вайне супраць Маскоўскага царства… 3 Астапенка Зміцер (1910-1944), беларускі паэт. Арыштаваны ў 1936 г., асуджаны на 8 гадоў. Уцёк з лагера. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Загінуў у Карпатах. Крыніца:…