 |
На ваш запыт знойдзены 18 артыкулаў
-
падол — месца на рацэ, сажалцы, дзе мыюць бялізну [Гарэцкі]
-
пазалачваны — пазалочаны [Гарэцкі]
-
паля — бервяно, апора ў збудаваннях (прыкладам, мост на палях) [Сыракомля]
-
панаўка — палонка [Гарэцкі]
-
партпледзік — дарожная сумка або чахол для пледа і пасцельных рэчаў [Гарэцкі]
-
парыня — папар [Гарэцкі]
-
пасад — рад снапоў, раскладзеных на таку для малацьбы [Гарэцкі]
-
пасконныя — з грубай шорсткай тканіны (апошняга гатунку канаплі) [Гарэцкі]
-
пастаць (постаць) — частка поля, занятая жнеямі ў час жніва [Гарэцкі]
-
пасэсар — арандатар [Гарэцкі]
-
плажам — пластом [Гарэцкі]
-
плахта — тканіна кустарнага вырабу, жаночае адзенне кшталту спадніцы [Сыракомля]
-
пол — ніжнія нары каля сцяны ў сялянскай хаце, якія служылі як ложак [Гарэцкі]
-
пракуда — надзвычайнае здарэнне; свавольнік, выдумшчык [Гарэцкі]
-
праскуркі — паўночная мальва [Гарэцкі]
-
пушачка — скрыначка [Гарэцкі]
-
пыні — маўляў, кажа [Гарэцкі]
-
пярэсмык — вузкая паласа (паміж двумя абсягамі лесу, балота) [Сыракомля]
|
 |