Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт воўк знойдзены больш за 100 артыкулаў

  • Усе слоўнікі (178)
  • Усе энцыкляпэдыі (14)
    1. воўк
      етраўке як ваўке. Шчуч. Асудж. Пра злосных жонак мужавых братоў. СПЗБ 2, 124.
      абставіць як ваўка ў логаве. Карэл. Пра чалавека, якому непрыяцелі не даюць ходу, перашкаджаюць у справах. Высл., 280.
      глядзець як на ваўка. Віл. Пра позірк са страхам і здзіўленнем. Sielicki, 158.
      гукаць як на ваўка. Паст. Пра крык, нападкі на якога-н. чалавека. СПЗБ 1, 500.
      каляная спіна што ў ваўка. В.Дзв. Пра спіну худога чалавека. СПЗБ 2, 386.
      навастрыць вушы як конь, пачуўшы ваўка. Гл. конь.
      у сыбакі вушы тарчаць як у ваўка. Мсцісл. Пра вушы сабакі, што нагадваюць ваўчыныя. Бялькевіч, 441.
      хадзіць як ваўка спаймаўшы. Рэч. Жарт. Пра чалавека, які ідзе, шырока расстаўляючы ногі. Найчасцей у адрас п'янага. ЛЦ, 75.
      як у ваўка з ляпы. Глыб. Няўхв. Пра моцна памятую вопратку. КВДУ.
      разгуляцца як ваўкі ў Піліпаўку. Чэрв. Пра людзей, што празмерна разышліся, разгуляліся. СПЗБ 4, 254.
      глядзець (пазіраць) ваўком. Зласл. Пра нахмураны, пануры, драпежны пагляд каго-н. НН, 316.
      У вочы ліском, а за вочы ваўком. Гл. ліс.
      пабегчы ваўком. Пра асцярожны, цікуючы бег каго-н. НН, 282.
      ад пажару не ўцячэш як ад ваўкоў. Саліг. Ад пажару немагчыма застрахавацца. З нар. сл., 105.
      даць як ваўку ў ляпу. Глыб. Пра нешта назаўсёды аддадзенае, страчанае. КВДУ.
      як ваўку ў ляпу. Глыб. Пра нешта страчанае бясследна. КВДУ.
      абжора як воўк. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека з празмерным апетытам. Federowski, 3.
      аброс (зарос) як воўк. Краснап. Няўхв. Пра знешні выгляд няголенага, нястрыжанага чалавека. Бялькевіч, 423.
      аглядацца як воўк каля вуглоў цындаючы. Ваўк. п. Асудж. Пра чалавека, які шукае сабе спажывы альбо падглядае за іншымі. Federowski ≺ Цындаць - цікаваць, выглядаць.
      адзін як воўк. Мядз. Спачув. Пра адзінокага самотнага чалавека. СПЗБ 3, 33.
      баяцца як воўк казы. Іран. Пра той выпадак, калі ніхто не баіцца, а ахвяра і драпежнік мяняюцца месцамі. Нос., 7.
      баяцца як воўк сабакі. Ваўк. п. Іран. Federowski, 20; Высл., 283. Тое, што баяцца як воўк казы.
      баяцца як воўк ягняці (авечкі). Слуцк. п., Івац., Слон. Іран. Federowski, 20; Сержпутоўскі 1999, 68; Янк., Пар., 13; Шейн, 473; Высл., 283; ТС 2, 50; ЗЗайкі. Тое, што баяцца як воўк казы.
      бліскаць як воўк за гарою. Рэч. Пра цьмяны бляск, нейкія далёкія знікомыя агеньчыкі, як бляск воўчых вачэй у цемры. Pietkiewicz, 399.
      бліскаць вачыма як воўк. Слуцк. Няўхв. Пра хцівы, жорсткі пагляд чалавека. Сержпутоўскі 1999, 77.
      Брат да сястры - гасцёк мілы, сястра брату - як воўк сівы. Мін. Прык. Пра розныя стаўленні сястры да брата і брата да сястры. АВНЛ.
      вылупіць вочы як воўк на барана. Насмешл. Пра нейчы хцівы пагляд. Ройзензон, 68.
      выць (храпсці) як воўк. Ваўк. п., Бялын., Івац., Карэл. Няўхв. Пра грубае праяўленне чыіх-н. эмоцый. Federowski, 343; Высл., 296; Яўсееў, 27; ЗЗайкі.
      выць што воўк піліпаўскі. Лаг., Капыл. Няўхв. ФА. Тое, што выць як воўк.
      выць як воўк у Калядню. Віл. Няўхв. ФА. Тое, што выць як воўк.
      выць як воўк у Піліпаўку. Івац., Карэл., Лаг. Няўхв. Высл., 296; Янк., Пар., 29; ЗЗайкі. Тое, што выць як воўк.
      галодны як (што) воўк. Івац., Слон., Слуцк., Чэрык., Рэч., Драг. Пра вельмі галоднага чалавека. Высл., 302; Сержпутоўскі 1999, 38; ЛЦ, 90; СПЗБ 1, 330; ЗЗайкі.
      галодны як воўк жаробны. Ушацк. Насмешл. Барадулін, 91. Тое, што галодны як воўк.
      глядзець з-пад лоба як воўк. Ваўк. п., Гродз. Асудж. Пра нейчы насцярожаны, хмуры, непрыветлівы пагляд. Federowski, 109; Цыхун, 133.
      глядзець скоса як воўк піліпаўскі. Маг. Няўхв. Пра злосны, непрыязны пагляд. ФА.
      глядзець як воўк на авечку. Мін., Хоц., Петр., Ганц., Докш. Пра прагны, хцівы пагляд на каго-н. як на ахвяру. ЛЦ, 50; ФА; Гілевіч, 165.
      глядзець як воўк на казу. Крэмнеў, № 186. Тое, што глядзець як воўк на авечку.
      глядзець як воўк. Жытк. Няўхв. Пра нейчы хмуры, непрыязны, злосны пагляд. ТС 4, 152.
      дзерці каго як воўк кабылу. Ваўк. п. Пра пераследванне каго-н., яго абіранне. Federowski, 81; Санько, 127.
      дзівіцца як воўк на казу (ягня). Ваўк., Гродз. п. Ром., Бел., 294; Federowski, 109; Крэмнеў. Тое, што глядзець як воўк на авечку.
      жыць як воўк. Гродз. Асудж. Пра чалавека, што імкнецца жыць адасоблена і ізалявана. Цыхун, 10.
      завыць як воўк на Грамніцы. Слон., Шчуч. 1. Пра выражэнне свайго болю, жалю; 2. Іран. Пра непрыемны для слыху спеў. Высл., 322; Даніловіч, 216.
      завыць бы ваўкі над падлам. Слуцк. Няўхв. Пра нейчы прагны ўзбуджаны крык, голас. Сержпутоўскі 1999, 103.
      закінуць за плечы як воўк гаўцу. Ваўк. п. Пра рашучае закідванне цяжару на плечы. Federowski, 348.
      захадзіць як воўк у аблаві. Зэльв. Зласл. Пра панічныя дзеянні чалавека ў небяспецы. СРЛГ, 46.
      зірнуць як воўк. Янк., Пар., 74. Тое, што глядзець як воўк.
      злы як воўк. Рэч. Асудж. Пра чалавека з благім, злым, агрэсіўным характарам. ЛЦ, 63.
      змокнуць як воўк. Слон. Пра моцна ўпацелага, вымаклага чалавека. Высл., 329.
      зрахманіцца як воўк у яме. Зласл. Пра чалавека, які пад уплывам адбставін зрахманіўся і перастаў быць агрэсіўным. Носович, 561; Матэрыялы 1981, 121.
      кідацца як воўк на прывязі (цапу). Мсцісл. Пра бяссільныя, безвыніковыя высілкі штосьці зрабіць, вырвацца. Юрчанка, 180.
      любіць як воўк ягня. Мін. Іран. Пра чалавека, які любіць карысна, для сваёй спажывы. ЛЦ, 52.
      Люты як галодны воўк, а баязлівы як заяц. Мін. Прык. Асудж. Пра супярэчлівы характар чалавека. ЛЦ, 57.
      ляскаць зубамі як воўк. Сміл. Насмешл. Пра вельмі галоднага чалавека. Шатэрнік, 152.
      мужык пагарэўшы як воўк не еўшы. Слуцк. Пра імкненне да набыцця чаго-н. селянінам пасля пажару. Сержпутоўскі 1999, 62.
      накінуцца на каго як воўк на аўцу/авечку. Смал., Ашм. Асудж. Пра драпежны напад на каго-н. Добр., Смол., 443; Даніловіч, 216.
      нарабіць [дзялоў] як воўк у Маркунах. Астр. Няўхв. Сцяшковіч, 600; Высл., 353; ФА, Даніловіч, 216. ≺ Маркуны - вёска ў Астравецкім раёне.
      настырин як воўк. Смал. Асудж. Пра настырнага хмурага чалавека. Добр., Смол., 465.
      нялюдны як воўк. Няўхв. Пра замкнёнага, насупленага, недружалюбнага чалавека. ЛА, 31.
      паглядаць (пазіраць) як воўк на гаўцу (авечку). Ваўк. п. Federowski, 210; Янк., 418. Тое, што глядзець як воўк на авечку.
      падстаўляць галаву як воўк пад доўбню. Няўхв. Пра пасіўныя паводзіны пры смяротнай пагрозе. ЛЦ, 73.
      папасці як воўк у доўбні. Смарг. Пра траплянне ў непрыемную сітуацыю, пастку. Даніловіч, 216. ≺ Доўбня - лоўчая паляўнічая прылада.
      пасунуцца як воўк па загуменні. Карэл. Няўхв. Пра чалавека альбо жывёлу, якія выглядваюць здабычу. Высл., 362.
      патрэбны як стары конь воўку. Гл. конь.
      Пашкадаваў як воўк кабылу: пакінуў хвост да грыву. Івац. Прык. Іран. Пра адсутнасць шкадавання, драпежныя намеры. ЗЗайкі.
      пашкадаваць як воўк цяля. Уздз. Іран. Пра адсутнасць шкадавання наогул. Мін.-Мал., 1970, 165.
      посунуцца бу мокры воўк. Жытк. Іран. Пра панурага, прыгнечанага чалавека. ТС 4, 196.
      прыкрадацца як воўк. Пра кагосьці, хто асцярожна набліжаецца да ахвяры. Ройзензон, 76.
      пуцаваць як воўк. Гродз. Няўхв. Пра прагнае накідванне на ежу. ЖН, 29. ≺ Пуцаваць - прагна есці.
      пышить як жарёбный воўк. Смал. п. Пра злоснае, пагрозлівае сапенне некага. Добр., Смол., 760.
      пяяць як воўк вые. Асудж. Пра нейчыя непрыгожыя спевы. Ляцкий, 24.
      Рабіць як конь, есці як воўк. Гл. конь.
      развыцца як воўк у каноплях. Глуск. Няўхв. Пра нейчыя непрыемныя, немілагучныя спевы. БД, 146.
      свіснуць бы воўк з перапалоху. Слуцк. Пра чалавека, жывёлу, што імкліва, рэзка кінуліся бегчы. Сержпутоўскі 184.
      сераватай масці нача воўк. Лоеў. Пра падобнага на воўка па масці каня. Янкова, 242.
      страшыцца як воўк ягняці. Мядз. Іран. ФА. Тое, што баяцца як воўк казы.
      сунуць бы воўк. Слуцк. Пра прыгнечанага, хмурага, раздражнёнага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 56.
      схапіць як воўк авечку. Вілен., Івац. Пра рашучае, смелае нападзенне. Sielicki, 162; ЗЗайкі.
      сярдзіты ек воўк. Слон. Асудж. ТС 1, 147. Тое, што злы як воўк.
      танцаваць як стары воўк у Піліпаўку. Асіп. Жарт. Пра нейкія недарэчныя рухі, выхілянні. Высл., 398. ≺ Алюзія да шлюбных танцаў старога ваўка.
      трымаць бы воўк зубамі. Слуцк. Няўхв. Пра нейчае беззаконнае трыманне чаго-н. Сержпутоўскі 1999, 136.
      трэба хто куды як воўк на неба. Смарг. Іран. Пра некага, абсалютна не патрэбнага дзе-н. Высл., 401; Даніловіч, 216.
      ты завядзеш басам, як воўк часам, а я за табою, як мядзведзь парою. Люб. Жарт. Пра нейкі хаўрус, агульны «спеў», пра падтрымку адзін аднаго. АВНЛ.
      пацягнуць як воўк авечку. Карэл., Беласт. Асудж. Пра рашучае драпежнае нападзенне. Высл., 407.
      хапаць як воўк. Слуцк. Асудж. Пра прагнасць у здабыванні даброт. Сержпутоўскі 1999, 73.
      хітры як сівы воўк. Мёр. Пра хітрага чалавека, які ўмее выкруціцца ў любой сітуацыі. Высл., 409.
      цахкаць як воўк зубамі. Янк., Пар., 186. Тое, што ляскаць як воўк зубамі.
      цікаваць як воўк. Пра чалавека, што адсочвае, падпільноўвае ахвяру. Янк., 437.
      цындацца як воўк каля вёскі. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які ходзіць каля чаго-, каго-н. і нешта выглядае, падпільноўвае. Federowski, 339. ≺ Цындаць - цікаваць, выглядаць.
      цягацца як стары воўк смерці шукаючы. Воран. Няўхв. Пра бесталковае, безвыніковае бадзянне. Даніловіч, 252.
      цягаць як воўк ягня. Карэл. Няўхв. Пра лёгкую, безабаронную здабычу ахвяры. Высл., 416.
      чакаць як воўк доўбні. Іўеў. Іран. Пра дарэмнае, безвыніковае чаканне чаго-н. Даніловіч, 216.
      чатаваць як воўк на гавечку. Ваўк. п. Няўхв. Пра неміласэрнае адсочванне ахвяры. Federowski, 65. ≺ Чатаваць - вартаваць, пільнаваць (польск. czatować).
      чужы грош бяжыць як воўк. Іран. Пра цяжкасці, што чакаюць таго, хто хацеў бы здабыць чужы грош. Jelski, 15.
      шанасьць такая, як воўк кабылу шанаваў. Ушацк. Іран. Зневаж. Пра нейчае благое стаўленне да свайго бліжняга. Барадулін, 103.
      шарыць вачыма як воўк па авечках. Няўхв. Пра настойлівы, хцівы, прагны позірк. Ройзензон, 80.
      шукаць як воўк смерці. Ваўк. п. Няўхв. Пра дарэмную, безвыніковую справу. Federowski, 301.
      як воўк вільнуў (мільнуў, мялькнуў) хвастом. Ваўк. п. Пра кароткі адрэзак часу. Шпилевский, 187; Киркор, 239; Dybowski, 192; Federowski, 56.
      як воўка да гавец [у хлеў, абору] упусціць. Ваўк. п. Асудж. Пра непажаданасць пускаць злодзея да матэрыяльных даброт. Federowski, 339.
      як той воўк, што прасіў: «анно хвост падвязі». Ваўк. п. Іран. Пра сітуацыю, калі малая ўступка цягне за сабою вялікую небяспеку. Federowski, 339.
      баяцца як воўка. Ваўк. п. Пра сапраўдны моцны страх. Federowski, 20.
      вылупіць вочы як баран на воўка. Гл. баран.
      крычаць як на воўка. Ваўк. п. Няўхв. Пра грубы, гучны, зняважлівы крык на чалавека. Federowski, 154.
      не прылашчыць як воўка. Ваўк. п. Няўхв. Пра дзікаватасць, зацятасць, недаверлівасць чалавека альбо жывёлы. Federowski, 250; Янк., Пар., 113.
      трудно як у воўка з зубоў (горла) вырваць. Ваўк. п. 1. Пра выпадкі цяжкога спагнання даўгоў. 2. Пра складанасці ў выкананні той ці іншай справы. Federowski, 314.
      У яго сталоўка, як у воўка: дзе ўрве, дзе ўхопіць. Прык. Пра драпежнага, вынаходлівага, прагнага чалавека. Даніловіч 1996, 148.
      цюгакаць як на воўка. Няўхв. Пра празмерныя нападкі на каго-н. Янк., Пар., 189.
      як у тога воўка. Зэльв. Пра вялікую колькасць спраў у кагосьці. Даніловіч 2008, 138.
      воўкам выць. Мсцісл. Бялькевіч, 126. Тое, што выць як воўк.
      У вочы лісам, а за вочы воўкам. Гл. ліс.
      есці хочацца як воўку. Ваўк. п. Няўхв. Пра вельмі галоднага чалавека. Federowski, 130. // Беларускія народныя параўнанні
    2. воўк // Жывёльны свет
      воўк, дзікая драпежная жывеліна сямейства сабачых. агульная назва і назва самца: воўк м. — агульн. (СПЗБ, Мат. Гарадз., Мат. мен.-мал.), ваўчышча м. экспр.
    3. воўк м. воўк, РВ воўка (ваўка), ДМ воўку (ваўку), воўкам (ваўком); мн. ваўкі, РВ ваўкоў, ваўкам, ваўкамі, ваўках // Граматычны назоўніка
    4. Воўк, воўк! Ідзі казлы драць. — Прыказваюць, калі нейкі манюка пачынае бяз сораму расхвальваць сябе гэтак, што ад гэткай гутаркі згадзіла-б ваўка, які мусіў-бы казлы драць (ванітаваць). // Прыказкі Лагойшчыны
    5. Аб воўку памоўка, а воўк тут. — Прыказваюць, калі ў гутарцы некага ўспамінаюць, а ён у гэты час зьяўляецца. // Прыказкі Лагойшчыны
    6. Чалавек чалавеку воўк. — Прыказваюць, калі нехта некага бязьлітасна пакрыўдзе. // Прыказкі Лагойшчыны
    7. Воўк і лічаная бярэ. — Прыказваюць аб прапышным злодзеі-бандыце, які бярэ апошняе й у беднага, і ў багатага. // Прыказкі Лагойшчыны
    8. Калі сабака змалку прывыкня праз вокны лазіць, дык яго гэткім і воўк зьесьць. — Прыказваюць аб тым, хто змалку прывык да нейкіх шкодных ці немаральных налогаў, зь якімі ён і памрэ. // Прыказкі Лагойшчыны
    9. Воўк сабакі ні баіцца, алі зьвягі ні любя. — Аб высокіх урадоўцах-хабарніках, якім ня страшна, што людзі аб іх злачынствах гавораць, але для якіх гэткая гутарка дакучлівая. // Прыказкі Лагойшчыны
    10. Воўк да лесу цягня. — Прыказваюць аб дзікаватым чалавеку, які ўхіляецца лучыцца да грамады. // Прыказкі Лагойшчыны
    11. Воўк пасланцамі ні карысін. — Прыказваюць аб зладзеях і бандытах. // Прыказкі Лагойшчыны
    12. воўк м. РВ воўка (ваўка), ДМ воўку (ваўку), воўкам (ваўком); мн. ваўкі>, РВ ваўкоў, ваўкам, ваўкамі, ваўках // Граматычны назоўніка 2013
    13. воўк м. (мн. ваўкі) — волк // Беларуска-расейскі (Байкоў-Некрашэвіч)
    14. воўк (род. воўка и ваўка) м., прям., перен. волк;
      марскі в. морской волк;
      в. у авечай шкуры волк в овечьей шкуре;
      воўкам завыць (выць) волком завыть (выть);
      воўкам глядзець волком смотреть;
      хоць ваўкоў ганяй собачий холод;
      хоць воўкам вый хоть волком вой;
      пусціць воўка ў аўчарню пустить волка в овчарню;
      в. у лесе здох что-то невероятное;
      стары в. травленый (старый) волк;
      пашкадаваў в. кабылу, пакінуў хвост ды грыву погов. пожалел волк кобылу, оставил хвост да гриву;
      в. і лічанае бярэ посл. волк и считанное берёт;
      валачыў в. - павалаклі і воўка посл. таскал волк - потащили и волка;
      на воўка памоўка, а мядзведзь цішком посл. толки о волке, а медведь тихонько;
      пра воўка памоўка, а в. і тут посл. лёгок на помине;
      з ваўкамі жыць - по-воўчы выць посл. с волками жить - по-волчьи выть;
      хоць в. траву еш погов. хоть трава не расти;
      ваўкоў баяцца - у лес не хадзіць посл. волков бояться - в лес не ходить;
      адальюцца воўку авечыя слёзкі посл. отольются волку овечьи слёзки;
      як воўка не кармі, а ён усё ў лес глядзіць посл. как волка не корми, а он всё в лес смотрит;
      дай божа нашаму цяляці воўка спаймаці посл. дай боже нашему теляти волка поймати;
      воўка ногі кормяць посл. волка ноги кормят // Беларуска-расейскі (Крапіва)
    15. воўк РВ воўка і ваўка, ДМ воўку і ваўку, Т воўкам і ваўком, мн. ваўкі, РВоў, -кам, -камі, -ках // Слоўнік беларускай мовы
    16. Чытана, пісана, кабыла лысая, а жарабя рабоя - зьеў воўк абоя. — Жартаўлівая гульня словаў:
      1. Прыказваюць аб бяссэнсавым чытаньні ці пісьме.
      2. Аб самарослым паэце, які рымуе словы, але бяз сувязі. // Прыказкі Лагойшчыны
    17. Трэба, каб быў воўк сыты й козы цэлы. — Калі даводзіцца дагаджаць двум супроцьлеглым баком. // Прыказкі Лагойшчыны
    18. Воўк дзе плодзіцца, там ні бярэ. — Аб хітрых зладзеях і іншых злачынцах, якія там ня шкодзяць, дзе жывуць. // Прыказкі Лагойшчыны
    19. Цігаў воўк, пацягнулі й ваўка. — Аб злачынцы, які крыўдзіў людзей, а нарэшце й сам папаўся. // Прыказкі Лагойшчыны
    20. Пашкадаваў воўк кабылу, пакінуў хвост ды грыву. — Прыказваюць паняволеныя свайму прыгнятальніку, калі ён кажа, што іх шкадуе. // Прыказкі Лагойшчыны

    Старонкі: 1  2  3  4  5  
     
    Галоўная старонка   Галоўная старонка
    Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
    Паведаміце нам!
        (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020