Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт карова знойдзены больш за 100 артыкулаў

  • Усе слоўнікі (106)
  • Усе энцыкляпэдыі (5)
    1. карова
      абленавацца як Лейзерава карова. Ваўк. п., Слон., Уздз., Слуц. Насмешл. Пра чалавека, што зусім разгультаіўся, абленаваўся. Federowski, 2; Высл., 279; Сержпутоўскі 1999, 60.
      вадзіцца як карова з целям. Ваўк. п. Няўхв. Пра нейчую празмерную клапатлівасць, апякунства. Federowski, 326.
      валачыцца бы жыдоўська корова. Стол. Пагардл. Пра бязмэтавае бадзянне, шуканне занятку ці спажывы. ФА.
      выдурвацца як карова на лёдзе. Маст. Няўхв. Пра непрыгожае, нязграбнае выдурванне кагосьці. Даніловіч, 229.
      вылізаць як карова цяля. Ваўк. п. Жарт. Пра старанны, клапатлівы догляд кім-н. свайго дзіцяці. Federowski, 344.
      глядзець як карова на карову. Ушацк. Відаць, пра абыякавы, непрыхільны пагляд. Барадулін, 112.
      дабрацца (дапасці) да чаго як карова да брагі. Ваўк. п., Слон. Кплів. Пра чалавека, які моцна ў нешта ўсмактаўся, дарваўся да нечага лакамага. Federowski, 76; Высл., 310.
      задрыпацца як мельнікава карова. Ваўк. п. Асудж. Пра неахайную жанчыну. Federowski, 347.
      здарова як [мельнікава] карова. Ваўк. п. Жарт. Пра сытую, здаровую жанчыну. Federowski, 353.
      Здарова як карова, багата як зямля, пладавіта як свіння. Брасл. Фальк. З вясельнага пажадання маладой. Рабкевіч, 82.
      змята (пакамечана) як карова пажавала. Слон. Няўхв. Пра моцна пакамечаную вопратку ці яе дэталі. Высл., 330.
      ісці [паволі] як карова наеўшыся. Хоц. Няўхв. Пра павольную, няспешную хаду каго-н. Бялькевіч, 301.
      ісці як карова па лёдзе. Касц., Бар., Воран., Свісл. Жарт. Пра няўпэўненую, асцярожную хаду па слізкай паверхні, калі ногі раз'язджаюцца ў розныя бакі. ЛЦ, 71; Даніловіч, 229.
      красіва як карова сіва. Драг. Іран. Пра зусім не прыгожага чалавека. Скарбы, 93.
      лётаць як карова бражная. Лаг. Зневаж. Пра нястрыманую ў паводзінах, узбуджаную часцей жанчыну. СЦБ, 186.
      ляжаць як карова ляндэрская. Шчуч. Няўхв. Пра бесклапотнае, без справы і дбання ляжанне. Даніловіч, 229.
      [няма нічога] як карова языком злізала/злізнула. Асіп., Івац., Дзярж., Маст., Валож., Мін., Рэч., Стаўб., Стол., Пін. Пра хуткае і бясследнае знікненне каго-, чаго-н. Юрчанка 1977, 214; Сцяшковіч, 616; МК, 311; СЦБ, 165; ЛЦ, 130; ФА; АВНЛ; Барысюк, Буян, 13; ЗЗайкі; Нар. скарбы, 142.
      Праходзіць Пакрова - раве дзеўка бы карова. Слуцк. Прык. Пра падрыхтоўку дзяўчыны да плачу на вяселлі альбо пра дзеўку, якая на гэты год засталася нявысватанай. Сержпутоўскі 1999, 64. ≺ З Пакровамі надыходзіць перыяд вяселляў, калі маладусе давядзецца плакаць.
      разбрыняць як карова на добрай пашы. Карэл. Няўхв. Пра занадта распаўнелую на добрых харчах жанчыну. Высл., 375.
      раўсці як карова ляндэрская (рандэльская). Маст. Асудж. Пра вельмі моцны, голасны плач, крык. Даніловіч, 229.
      рыкаць як нядоеная карова. Хоц. Няўхв. Пра часты, дакучлівы поклічны крык каго-н. ЛЦ, 120.
      скаўзацца як карова на льду. Асіп. АВНЛ. Тое, што ісці як карова па лёдзе.
      стаяць як дойная карова. Уздз. Насмешл. Пра тоўстую, непаваротлівую жанчыну. Высл., 389.
      танцаваць як карова на ляду (лёдзе). Капыл., Слон. Насмешл. Пра нейчыя нязграбныя непрыгожыя танцы. Высл., 398.
      танцор з каго як карова на лёдзе. Івац. Іран. ЗЗайкі. Тое ж.
      таўчыся як карова ў цесце. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчыя нязграбныя дзеянні, павольнае выкананне працы. Юрчанка, 186.
      трапаць языком як карова хвастом. Лід. Няўхв. Высл., 402. Тое, што менціць езыком ек корова помелом.
      уцякаць (бегчы) як карова ад аваднёў. Мін., Хоц. Насмешл. Пра хуткія, імклівыя ўцёкі каго-н. ЛЦ, 58.
      хадзіць удваіх як карова з цялём. Смарг. Пра неразлучных людзей, маці з дзіцем. ФА.
      хадзіць як бондарава карова. Ветк. ФА. Тое, што валачыцца бы жыдоўська корова.
      Хоць жонка як карова, абы здарова. Слуцк. Пра найпершую важнасць здароўя жонкі, а затым яе прыгажосці. Сержпутоўскі 1999, 68.
      цягацца як карова (кабыла) Лейзарава (Лайзэрува). Зэльв., Івац., Кам., Маст. Няўхв. Даніловіч, 229; Скарбы, 178; ЗЗайкі. Тое, што валачыцца бы жыдоўська корова.
      цягацца як карова за целям. Ваўк. п. Насмешл. Пра нейчае неадвязнае хаджэнне за кім-н. Federowski, 57.
      што карова раўсці. Воран. Асудж. Пра моцны жаночы плач, крык. Арх. Гр.
      як карова ляндэрская (рандэльская). Астр., Маст., Слон., Шчуч. Груб. 1. Пра каго-н. вельмі тоўстага. 2. Пра каго-н. нязграбнага, няўклюднага. Даніловіч, 229.
      як Сідарава карова. Мсцісл. Жарт. Пра поўнага, тоўстага чалавека. Юрчанка, 197.
      хадзіць услед як бык за каровай. Гл. бык.
      патрэбен каму што як карове боты. Хоц. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. ЛЦ, 118.
      трэба каму што як карове сядло. В.Дзв. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. ФА.
      як на карове (на свінні) сядло. Чэрык. Касц., Хоц. Брэсц., Івац. Кплів. Пра неадпаведны ўбор, вопратку на кім-н. ЛЦ, 76; ЗЗайкі.
      ідзе (пасуе, падыходзіць, прыстала, прыходзіцца) як карове набэдрыкі (сядло, паўшоры, падсядзёлак). Ваўк. п., Слуц., Валож., Гом., Івац., Слон., Мсцісл. Іран. Пра нешта, што зусім не пасуе, не падыходзіць. Federowski, 251; Сержпутоўскі 1999, 56; Янк., 411; Высл., 332; Юрчанка 1977, 288; Даніловіч, 218; ЗЗайкі. ≺ Набэдрыкі - частка збруі: шляі, якія ідуць ад хамута па баках каня і злучаюцца папярэчнымі шляямі.
      патрэбен як карове шляя. Хоц. ЛЦ, 118. Тое, што трэба як карове сядло.
      адбучыць каго як бондараву карову. Насмешл. Пра моцную лупцоўку каго-н. Ром., Бел., 305. ≺ Адбучыць - пабіць.
      драмаць як каровы на стойле. Насмешл. Пра сонных, марудных людзей. Янк., Пар., 56.
      бы корова здохла. Пін. Спачув. Пра сумнага, заклапочанага, нечым прыгнечанага чалавека. Нар. скарбы, 142.
      менціць езыком ек корова помелом. Жытк. Асудж. Пра балбатлівага чалавека. ТС 5, 160. // Беларускія народныя параўнанні
    2. карова // Жывёльны свет
      карова, буйная рагатая свойская жывёла, якая дае малако. агульная назва: каровы мн. — асн. мас. г. (Мат. апыт.), каравы мн. — зах.-пал. г. (Мат. апыт.),
    3. карова ж. карова, каровы, ДМ карове, карову, каровай (-аю); мн. каровы, РВ кароў, каровам, каровамі, каровах // Граматычны назоўніка
    4. Ня слепа карова, што на страсе салома. — Аб нярупным гаспадару, які ня прывядзе да парадку хатніх рэчаў: не намеле мукі, не наробе круп, не насячэ дроў, а кажа: «Вун усё ёсьць, а толькі прыгатуй ды звары». // Прыказкі Лагойшчыны
    5. карова ж. Р каровы, ДМ карове, карову, каровай (-аю); мн. каровы, РВ кароў, каровам, каровамі, каровах // Граматычны назоўніка 2013
    6. карова -ове, -оў // Слоўнік беларускай мовы
    7. карова ж., прям., перен. корова;
      марская к. морская корова;
      дойная к. дойная корова;
      к. языком злізала корова языком слизала;
      падыходзіць, як ~ве сядло погов. идёт, как корове седло;
      страляў у варону, а папаў у карову погов. метил в ворону, а попал в корову // Беларуска-расейскі (Крапіва)
    8. Благая тая дамова, дзе вала бадзе карова. — Прыказваюць, калі жонка вядзе парадкі ў хаце ці гаспадарцы, а мужык сьлепа выконвае яе загады. // Прыказкі Лагойшчыны
    9. Ня дзіва, што карова чорна, а малако сіва. — Калі нехта дзівіцца з натуральнай зьявы. // Прыказкі Лагойшчыны
    10. цяля
      бы тэля. Пруж. Пра нясмелага, сарамлівага чалавека. Босак, 29.
      вадзіцца як карова з целям. Гл. карова.
      цягацца як карова за целям. Гл. карова.
      лазіць як цялё без душы. Ваўк. п. Няўхв. Пра нейкага вялага чалавека. Federowski, 170.
      мігкаць як цялё. Сміл. Няўхв. Пра чалавека, які наракае, жаліцца, непакоіцца. Шатэрнік, 158.
      стаяць як у Бога цялё ўкраўшы. Гл. Бог.
      язычком як цялё хвастом. Стаўб. Няўхв. Пра балбатлівага чалавека. Мін.-Мал., 1974, 190.
      хадзіць удваіх як карова з цялём. Гл. карова.
      бегчы (пабегчы) услед за кім як цяля за вядром з пойлам. Ушацк. Касц. Насмешл. Пра чалавека, які за кім-н. зацікаўлена бяжыць. ЛЦ, 90.
      вылізаць як карова цяля. Гл. карова.
      глядзець як цяля на рабыя вароты. Кплів. Пра чалавека, які не разбіраецца ў якой-н. справе, не разумее простых рэчаў. Аксамітаў, 242.
      гуляць (пагуляць) як цяля на вяровачцы. Гродз., Рэч., Стаўб., Івац. Іран. Пра некага ў няволі, у прымусе, а не ў свабодным гулянні. ЛЦ, 102; Леп., 97; Даніловіч, 263; ФА; ЗЗайкі.
      дурная (дурное) як цяля (як цялё). Мін. Няўхв. Пра даверлівую, недасведчаную дзяўчыну, жанчыну. Высл., 316; Янк., Пар., 56.
      жыць як цяля на вяровачцы: дзе прывяжуць, там і стой. Мін. ЛЦ, 105. Тое, што гуляць (пагуляць) як цяля на вяровачцы.
      ласкавы як цяля. Мядз. Ухв. Пра ласкавае, даверлівае дзіця. ЗСалавей.
      ляжаць як [здохлае] цяля. Карэл., Жытк. Насмешл. Пра вельмі стомленага, бяссільнага чалавека. Высл., 343; Мат. Гом., V, 112.
      малоць (менціць, вярцець, віляець, лапатаць) языком як цяля (сабака) хвастом. Лід., Ваўк., Гродз. п., Слон., Дзятл., Клецк., Бяроз., Смарг. Асудж. Пра балбатлівага чалавека, плеткара, што гаворыць абы-што. Шпилевский, 184; Киркор, 238; Нос., 14, 129; Ляцкий, 6; Pietkiewicz, 397; Dybowski, 184; Federowski, 127, 333; Сцяшковіч, 598; Шаталава, 96; Высл., 346; АВНЛ.
      маўчанішча як цяля божае. Пух. Асудж. Пра нелюдзімага, негаваркога чалавека. СЦБ, 227.
      пашкадаваць як воўк цяля. Гл. воўк.
      прыгожы як цяля. Мін. 1. Пра сапраўды кагосьці сімпатычнага. 2. Іран. Пра нягеглага чалавека, някідкай знешнасці. ЛЦ, 74.
      як цяля. Леп. Пра негаваркога, ціхага чалавека. ЗВалодзінай.
      спрэгчыся як Валеркавы цяляты. Смарг. Жарт. Пра моцную дружбу неразлучных сяброў, як у пераблытаных ланцугамі цялят. Сцяшковіч, 614.
      як цяляты язык аджавалі каму. Дзятл. Няўхв. Пра маўклівага, затарможанага чалавека. Сцяшковіч, 621.
      бацька да дзіцяці як бык да цяляці. Гл. бык. // Беларускія народныя параўнанні
    11. лёд
      біцца як рыба аб лёд. Гл. рыба.
      здаровы як лёд. Ваўк., Слон. п. Ухв. Пра здаровага, загартаванага, моцнага чалавека. Federowski, 353.
      Злосць што лёд: да цяпла жыве. Прык. Пра адступленне злосці ад цеплыні, ласкі, пяшчоты. Янкоўскі 1971, 45.
      зьявіцца як лёд на Пятра. Воран. Іран. Пра нешта альбо некага, якія так і не з'явіліся. Даніловіч, 232.
      лгаць як у лёд. Ушацк. Няўхв. Пра нахабны бессаромны падман. Барадулін, 106.
      Не я б'ю, верба б'е, будзь здороў на весь год, ек осенній лёд. Жытк. Фальк. З пажадання здароўя. ТС 1, 113.
      рукі як лёд. Івац. Няўхв. Пра застылыя, халодныя рукі. ЗЗайкі.
      халодны як лёд. Ваўк. п., Драг., Івац. 1. Пра нешта вельмі халоднае. 2. Няўхв. Пра халодны, раўнадушны характар чалавека. Federowski, 49; СПЗБ 2, 649; ЗЗайкі.
      як калядный лёд. Мсцісл. 1. Тое, што халодны як лёд. 2. Пра нешта празмерна цвёрдае. Юрчанка, 185.
      як лёд на (каля) Пятра. Гродз. Пра нешта зусім нетрывалае, ненадзейнае. Даніловіч, 231.
      выдурвацца як карова на лёдзе. Гл. карова.
      ісці (хадзіць) як карова па лёдзе. Гл. карова.
      пагуляць як рыба на лёдзе. Гл. рыба.
      пляснуць як дзячыха на лёдзе. Гл. дзячыха.
      разгуляцца як свіння на лёдзе. Гл. свіння.
      як лёду. Драг. Пра вялікую колькасць чаго- альбо каго-н. СПЗБ 2, 649.
      коўзка як на ляду. Лаг. Няўхв. Пра коўзкую дарогу, падлогу ці што іншае. Высл., 336.
      танцаваць як карова на ляду (лёдзе). Гл. карова. // Беларускія народныя параўнанні
    12. Лейзараў
      абленавацца як Лейзерава карова. Гл. карова.
      абліцца як Лейзарава карова. Гл. карова.
      як карова (кабыла) Лейзарава. Гл. карова.
      розумны ек Лейзероў собака. Гл. сабака. // Беларускія народныя параўнанні
    13. мельнікаў
      задрыпацца як мельнікава карова. Гл. карова.
      здарова як [мельнікава] карова. Гл. карова. // Беларускія народныя параўнанні
    14. сядло
      пасаваць як карове сядло. Гл. карова.
      трэба як карове сядло. Гл. карова.
      як да каровы (карове) сядло. Гл. карова.
      як свінні (да свінні) сядло. Гл. свіння.
      пабратацца як свіння з сядлом. Гл. свіння. // Беларускія народныя параўнанні
    15. язык
      гаварыць усё дно як язык за што чыпляіцца. Мсцісл. Пра няроўную невыразную гаворку. Юрчанка 1993, 177.
      крычаць як за язык пачэплена. Асудж. Пра жанчыну, што моцна раскрычалася. Дуб., 29; Носович, 489.
      маўчаць баццэ каму каровы язык аджавалі. Гл. карова.
      маўчаць быццам язык праглынуў. Мін., Хоц. Пра чалавека, які не хоча, не можа нешта сказаць. ЛЦ, 65; Янк., Пар., 76.
      спрытны як язык. Насмешл. Пра лоўкага, хуткага, кемлівага чалавека. Янк., 429.
      турлыкаць як за язык пыдвязыный. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які вядзе невыразную гаворку. Юрчанка 1993, 177.
      як за язык павешаны (прывязаны). Мсцісл. Пра балбатлівага, гаваркога чалавека. Нос., 195; Юрчанка 1977, 212.
      як цяляты язык аджавалі. Гл. цяля.
      як язык завязаў. Рэч. Пра чалавека, які рашуча змоўк. Гор., Руд., 255.
      гаварыць гладка як вол языком ліжа. Гл. вол.
      няма як вол языком злізаў. Гл. вол.
      як карова языком злізала. Гл. карова.
      як языком злізала. Пра нешта, што цалкам знікла, не пакінула следу. Санько, 69. // Беларускія народныя параўнанні
    16. бондараў
      хадзіць як бондарава карова. Гл. карова.
      адбучыць як бондараву карову. Гл. карова. // Беларускія народныя параўнанні
    17. падсядзёлак
      ісці (пасаваць, падыходзіць, прыстаць, прыходзіцца) як карове (свінні) падсядзёлак. Гл. карова.
      пасаваць як да каровы (карове) падсядзёлак. Гл. карова. // Беларускія народныя параўнанні
    18. Сідар
      піць гарэлку як Сідар сыроватку. Гом. Насмешл. Пра вялікага ахвотніка выпіць. Высл., 364.
      расхіхітацца як Сідар на базары. Сміл. Насмешл. Пра чалавека, які не да месца і без прычыны развесяліўся. Шатэрнік, 245.
      сварыцца (апастыляцца) як Сідарава сучка. Гл. сучка.
      як Сідарава карова. Гл. карова.
      абабраць як Сідараву казу. Гл. каза.
      біць як Сідараву казу. Гл. каза.
      лупасіць як Сідараву козу. Гл. каза.
      таўчы як Сідараву казу. Гл. каза. // Беларускія народныя параўнанні
    19. бражны
      як карова бражная. Гл. карова. // Беларускія народныя параўнанні
    20. авадзень
      сляпы як авадзён. Слон. Пагардл. Пра сляпога чалавека. Нар. слов., 30. ≺ Асобны падвід аваднёў і называецца «сляпень».
      бомкаць (бзыіць) як авадзень. Івац., Слон. Кплів. Пра дакучлівую, незразумелую гаворку. Высл., 288; ЗЗайкі.
      дакучлівы як авадзень. Мін. Няўхв. Пра назойлівага, дакучлівага чалавека. ЛЦ, 103.
      нахлябтацца як авадзень. Слон. Пагардл. Пра чалавека, які моцна, многа выпіў. Высл., 353.
      махаць галавою як конь ад аваднёў. Гл. конь.
      уцякаць (бегчы) як карова ад аваднёў. Гл. карова.
      гудзець як авадні. Янк., Пар., 45. Тое, што бомкаць як авадзень. // Беларускія народныя параўнанні

    Старонкі: 1  2  3  4  5  
     
    Галоўная старонка   Галоўная старонка
    Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
    Паведаміце нам!
        (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2021