Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 
 
Старонкі: 1  2  3  


На ваш запыт вецер знойдзены 52 артыкулы

  • Усе слоўнікі (412)
  • Усе энцыкляпэдыі (32)
    1. агонь
      паправіцца як скурат на агне. Гл. скурат.
      асцярожна як з агнём. Ваўк. п., Слон. Пра максімальна асцярожнае абыходжанне з чым-н. Federowski, 10; Высл., 282.
      вецер зімні проста як агнём паліць. Слон. п. Пра моцны сівер. Federowski, 331.
      вочы пылаюць агнём. Пра чалавека ва ўзбуджаным стане, пра чый-н. гнеўны погляд. НН, 292.
      кусачыя мухі як агнём пякуць. Ветк. Пра балючыя ўкусы мух. Мат. Гом., IV, 270.
      паліць (смаліць) як агнём. Краснап., Лаг., Слон. 1. Пра дотык нечым моцна гарачым. 2. Пра моцны боль у грудзях. Federowski, 7, 118; Бялькевіч, 404; Высл., 360.
      пячы вачамі як агнём. Рэч. Пра жаночыя заляцанні, жаркія погляды. Пяткевіч, 559.
      як агнём апякло каго. Леп. Пра дотык нечым распаленым, гарачым. ЗВалодзінай.
      як агнём пячэ. Ваўк., Слон. п. Federowski, 179; Янк., 442; Нар. лекс., 56. Тое, што паліць (смаліць) як агнём.
      як агнём спаліла каго. Пра нейчае рашучае і безнадзейнае знікненне. АВНЛ.
      адзенне ляціць як на агні. Лаг. Пра адзенне, якое хутка зношваецца, пра неберажлівую носку адзення. Varłyha, 38.
      вочы блішчаць як агні. Мядз. Пра чый-н. гнеўны погляд. СПЗБ 5, 278.
      выкручвацца як скурат на агні. Гл. скурат.
      выпінацца (напінацца) як скурат (шкурат) на агні. Гл. скурат.
      галава як у агні. Бял. Пра хваравіты стан, гарачку, тэмпературу. Бялькевіч, 427.
      гарэць як у агні. Лаг. Пра высокую тэмпературу. Varłyha, 42.
      знікнуць як у агні згарэць. Астр. Пра бясследнае знікненне чаго-н. Даніловіч, 255.
      круціцца як бяроста на агні. Гл. бяроста.
      правіцца як скурат на агні. Гл. скурат.
      як на агні гарыць. Іўеў., Слон., Лаг. Пра адзенне, якое вельмі хутка зношваецца. Сцяшковіч, 616; Varłyha, 38.
      як на агні згарэў. Мядз., Драг. Пра зношаны, стаптаны абутак. СЦБ, 161; ЖНС, 83.
      баяцца як агню. Івац. Пра панічны страх перад нечым. ЗЗайкі.
      бегчы як агню ўхапіўшы. Пра хуткі і разам з тым асцярожны бег. Санько, 70.
      Вады бойся як і агню. Светл. Прык. І агонь, і вада аднолькава небяспечныя. ПП 1, 58.
      выскачыць як з агню. Івац. Пра разгарачонага чалавека, які доўга спрачаўся ці сварыўся. ЗЗайкі.
      выхапіць што як з агню. Пра хуткае, умомант выратаванне чаго-н. Янк., Пар., 32.
      забяжыцца (пабудзе) як агню ўхапіўшы. Ваўк. п., Івац., Пол. Пра вельмі кароткі візіт. Federowski, 207; З нар. лекс., 15; ЗЗайкі.
      панесціся як агню ўхапіўшы. Маладз. Пры імклівы, паспешны бег. Янк., 1968, 427.
      прыбегчы як агню пазычыць (ухапіць). Івац. Пра вельмі кароткі, мітуслівы візіт каго-н. Даніловіч, 211; ЗЗайкі.
      рваць як з агню. Дзятл., Воран. Пра вельмі хуткую, энергічную працу. Даніловіч, 164.
      стаяць як на агню. Ваўк. п. Пра нейчыя неспакойныя паводзіны, узбуджанасць. Federowski, 289.
      ухапіць як з агню. Лоеў. Пра хуткае, імклівае хапанне чаго-н. Янкова, 20.
      уцякаць як ад агню. Ваўк. п., Івац. Пра панічныя ўцёкі. Federowski, 316; ЗЗайкі.
      хватаць як з агню. Ваўк. п. Federowski, 56. Тое, што рваць як з агню.
      як агню баяцца (сцерагчыся). Пра моцны, панічны страх перад чым-н., кім-н. Брасл., Гродз., Ваўк. п., Івац., Лаг., Federowski, 20; Сержпутоўскі 1999, 185; Янкоўскі, 232; Цыхун, 124; СЦБ, 37; СПЗБ 1, 49; ЗЗайкі.
      Без дачкі сям'я, што печ без агня. Гл. печ.
      баяцца як агонь вады. Мсцісл. Юрчанка, 177. Тое, што як агню баяцца.
      быстры як агонь. Ваўк. п., Глыб. Пра вельмі хуткага, імклівага чалавека, жывёлу. Federowski, 46; Высл., 288.
      бярэцца як агонь. Пра хуткае распаўсюджванне чаго-н. Янк., Пар., 21.
      валасы як агонь гараць. Чэрык. Пра яркі, вогненна-рыжы колер валасоў. Бялькевіч, 391.
      гарачы як агонь. Сак. п. Пра ўспыльчывы, гарачы характар. Federowski, 103.
      гарэць як агонь. Слон., Брэсц. Спачув. Пра чалавека, у якога высокая тэмпература. Высл., 303; ЛЦ, 63.
      да работы як агонь. Ухв. Пра хуткага, ахвочага, здольнага чалавека. ЛА, 26.
      дзеўка як агонь. Астр., Мсцісл. Захапл. Пра здатную, прыгожую дзяўчыну. Высл., 312; Юрчанка 1977, 220.
      есці як на агонь кідаць. Івац. Няўхв. Пра хуткае, без апетыту спажыванне ежы. ЗЗайкі.
      жыць як агонь з вадою. Зэльв. Асудж. Жыццё несумяшчальных па характары людзей. Даніловіч, 212.
      каса як агонь. Мсцісл., Слон. Ухв. Пра дужа вострую касу. Юрчанка 1969, 152; Нар. лекс., 60.
      лезці як свяршчок на агонь. Гл. свяршчок.
      моцная што агонь. Слон. Пра моцную гарэлку. Высл., 347.
      нязгодныя як агонь з вадою. Ваўк. п. Пра зусім несуладныя характары. Federowski, 202.
      прыляцець як на агонь. Шальч. Пра рашучае, імклівае да чаго-н. набліжэнне. СПЗБ 4, 146.
      хлопец як агонь. Ухв. Пра гарачага хуткага хлопца. Янк., Пар., 182.
      чырвона як агонь. Ваўк. п. Пра што-н. яркае, насычана-чырвонае. Federowski, 70.
      як агонь у ваду. Бераст. Пра бясследнае знікненне каго-, чаго-н. Даніловіч, 212.
      як на агонь ляцець. Івац. Няўхв. Пра настойлівае імкненне каго-н. куды-н., дзе, аднак, небяспечна. ЗЗайкі.
      як у агонь укінуць. Няўхв. Пра знішчэнне нечага, марнаванне. БПФС, 23. // Беларускія народныя параўнанні
    2. сарвацца
      баццэ з прывязі сарваўся. Гл. прывязь.
      вецер як з чапы сарваўся. Гл. чапа.
      як з цэпа (ланцуга, прывязі) сарваўся. Гл. цэп.
      як з шыбеніцы сарваўся. Гл. шыбеніца.
      бегаць як з ланцуга сарваўшыся. Гл. ланцуг.
      насіцца як сабака, сарваўшыся з ланцуга/з прывязі. Гл. сабака. // Беларускія народныя параўнанні
    3. забледыш — бледны, зніцелы.
      Забледыша й вецер убакі водзіць. // Вушаччына (Барадулін)
    4. веяць — гнаць, каціць.
      Кляновая лісціначка, // Куды цябе вецер веіць: // Ці ў бор, ці ў даліну, // Ці ў шчырую баравіну? // Вушаччына (Барадулін)
    5. кудлычыць — касмаціць, кудлаціць.
      Вецер кудлычыць пітухоў хвост. // Вушаччына (Барадулін)
    6. расшышкаць — патраціць, пусціць на вецер, прагуляць, прашыкаваць.
      Было трошачку грашышкаў, і тыя дзеўкам расшышкаў. // Вушаччына (Барадулін)
    7. нявывалака — лежабока, гультаяваты, размазняваты.
      Нявывалака на хаду спіць, у яго ў році вецер начуіць. // Вушаччына (Барадулін)
    8. ліць
      п'ець як у бот ліець. Гл. бот.
      З начальствам сварыцца, што супраць ветру ваду ліць, - заўсёды абальешся. Гл. вецер.
      піць як у бочку ліць. Гл. бочка.
      як вадою ліць. Гл. вада.
      як ваду ў торбу ліць. Гл. вада.
      як ліць разлілася. Брасл. Пра бясследнае знікненне чаго-н. СПЗБ 2, 664. // Беларускія народныя параўнанні
    9. ветраны // Чалавек
      м., ветранік м., ветранніца ж., вецер м. — Мсцісл. (Юрчанка), махла м. і ж., махлавасты прым., махлак м., махласты прым., махол м. — Мсцісл. (Юрчанка),
    10. гніліна — хваравіты, слабы на здароўе, западлівы.
      Такая ўжо гніліна, вецер дыхнець - валіцца. // Вушаччына (Барадулін)
    11. цёплы; цёпла // Сельская гаспадарка
      цёплы; цёпла (пра надвор'е, вецер, дождж і пад.), які змяшчае ў сабе пэўную колькасць цяпла або вызначаецца адносна высокай тэмпературай паветра; пра адпаведны
    12. слабіна — слабак.
      Такая слабіна - вецер валіць яго. // Вушаччына (Барадулін)
    13. слабы, ціхі // Сельская гаспадарка
      слабы, ціхі (пра вецер, дождж і пад.), не бурны, слабай сілы. ціхой прым. — Брасл. (СПЗБ); ціхі, без ветру (толькі пра дождж): плаўны прым. — Латгал.
    14. маразявы — зябкі, золкі.
      Вецер нейкі маразявы, няўтульна на дварэ. // Вушаччына (Барадулін)
    15. асіна
      горкі як асіна. Бых. Пра нешта вельмі горкае. ЖН, 91.
      калаціцца як асіна. Лаг., Слон. Фалькл. Пра моцныя дрыжыкі, страх каго-н. Varłyha, 49; ЖН, 123.
      Як у полі асіна - так і сіраціна: яе вецер гне і мачаха б'е. Светл. Прык. Пра горкую долю сіраты, якая церпіць і ад мачахі, і ад людзей. ПП 2, 102.
      выперці як асіну ў лесе. Лаг. Пра падлетка, што выцягнуўся за кароткі час. Гілевіч 2007, 13.
      улюбіцца як чорт у сухую асіну. Гл. чорт.
      горкота ек осіна. Жытк. ТС 3, 267. Тое, што горкі як асіна. // Беларускія народныя параўнанні
    16. золкі; золка // Сельская гаспадарка
      халодны (пра надвор'е, дождж, вецер); пра адпаведны стан надвор'я. золкі прым., золка прысл. — Віц. р., усх.-маг. р., Чэрв. р., Паст., Ашм., Лаг., Гл.
    17. шчамлётка — прышчэпка.
      Лайно памыла, павесіла й шчамлёткамі прышчапіла, каб вецер ня знёс. // Вушаччына (Барадулін)
    18. кутнік — крайні зуб; яшчэ — кватарант.
      Толькі кутнікі яшчэ засталіся, а так у році вецер гуляіць. Яна кутнікаў набрала, на гэтым і жывець. // Вушаччына (Барадулін)
    19. цяплець, пацяплець // Сельская гаспадарка
      стаць больш цёплым (пра паветра, вецер); пра наступленне цяпла, цяплейшага надвор'я. рахманець незак., свабаднець незак., памякчыць зак. — Смален. р.
    20. гнаны
      паляцець як ветрам гнаны. Гл. вецер. // Беларускія народныя параўнанні

    Старонкі: 1  2  3  
     
    Галоўная старонка   Галоўная старонка
    Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
    Паведаміце нам!
        (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020