Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 
 
Старонкі: 1  2  3  


На ваш запыт вецер знойдзены 52 артыкулы

  • Усе слоўнікі (412)
  • Усе энцыкляпэдыі (32)
    1. вецер
      паляцець як ветрам гнаны. Валож. Пра вельмі хуткі, імклівы бег каго-н. Высл., 360.
      як ветрам здула каго. Івац., Лаг., Мсцісл., Стол., Чав. Пра чалавека, што некуды хутка адыйшоў. МК, 308; Нар. слов., 132; Юрчанка 1977, 211; Барысюк, Буян, 12; ЗЗайкі.
      гаварыць як з пустога ветру. Мсцісл. Няўхв. Пра пустыя гаворкі. Юрчанка, 173.
      З начальствам сварыцца, што супраць ветру ваду ліць, - заўсёды абальешся. Маз. Прык. Пра небяспечнасць пярэчыць начальству, якое можа адпомсціць. ПП 1, 340.
      усё роўна што пляваць проці ветру. Гл. пляваць.
      як ветру ў полі шукаць. Івац. Пра марныя намаганні што-н. знайсці. Янк., 443; ЗЗайкі.
      адзін як у полі вецер. Гл. поле.
      брахаць як сабака на вецер. Гл. сабака.
      вольны як вецер. Ухв. Пра вельмі вольнага чалавека. Янк., Пар., 26.
      гадавацца як вецер у полі. Мсцісл. Пра гадаванне дзяцей без належнага прыгляду. Юрчанка, 173.
      гуляць як вецер дымам. Няўхв. Пра бяздумнае, зменнае распараджэнне кімсьці. НН, 481.
      гуляць як вецер. Пра паводзіны незалежнага, свабоднага і безадказанага чалавека. Янк., Пар., 46.
      злавіць каго як вецер у полі. Іран. Пра чалавека, якога не зловіш, які ўжо далёка. Янк., Пар., 74.
      кідаць як на вецер. Мсцісл. Асудж. Пра бяздумную, марную трату грошай. Юрчанка, 191.
      ляцець як вецер. Івац., Лельч. Пра вельмі хуткае перамяшчэнне, бег. Янк., 411; Матэрыялы 1981, 142; ЗЗайкі.
      няма каго як вецер звеяў. Ваўк. п. Няўхв. Пра хуткае знікненне кагосьці. Federowski, 184.
      пашкадаваць/шкадаваць каго як вецер страху. Лід. Іран. Пра добрыя ўчынкі, шкадаванне каго-н., што на самай справе толькі шкодзіць. ФА.
      Песні як вецер у полі: вецер падуў - і песні прайшлі. Смал. п. Прык. Пра няўлоўнасць, хвіліннасць уражанняў ад песень. Добр., Смол., 98; Рапановіч, 168.
      пусты як вецер. Няўхв. Пра легкадумнага, несур'ёзнага чалавека. Янк., Пар., 135.
      розумам раскідаць як вецер. Мсцісл. Пра палёт думкі, шырыню фантазіі каго-н. Юрчанка 1977, 15.
      такі справядлівы як вецер у полі. Ваўк. п. Іран. Пра непастаяннага чалавека. Federowski, 288.
      шкадаваць каго як вецер падраную стрэху. Шчуч. Іран. Даніловіч, 215. Тое, што пашкадаваць як вецер страху.
      што вецер у полі. Мсцісл. Асудж. Пра нясталага, «ветранага» чалавека, хлопца. Юрчанка 1977, 223.
      як бы каго вецер панёс (памчаў). Ваўк. п. Няўхв. Незадаволенасць паводзінамі чалавека, які знік, збег. Federowski, 330.
      як вецер на загуменні. Ваўк. Вельмі хутка, шпарка (хадзіць, бегаць і пад.). Даніловіч, 215.
      як вецер. Мядз. Няўхв. 1. Пра нясталы характар чалавека, няўрымслівасць, зменлівасць. ЗСалавей. 2. Мсцісл. Пра расхлябая, неарганізаванага чалавека. Юрчанка, 296. // Беларускія народныя параўнанні
    2. вецер // Сельская гаспадарка
      вецер, паветраная плынь гарызантальнага напрамку. вецер м. — агульн. (Мат. Гарадз., Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч, Шатэрнік, Мат. апыт.), вятры мн.
    3. поле
      Век перажыць - не поле перайціць, не пальцам пераківаць. Прык. Пра складанасці на жыццёвым шляху. Ром., Зап., 216.
      Жисть пиряжить - ня поля пиряйти. Прык. Смал. п. Добровольский ІІІ, 35; Сержпутоўскі 1999, 70; Ахрым., 31. Тое ж.
      адзін (сам адзін, адзінокі) як калок у полі, у плоце. Гл. калок.
      адзін што вароты ў полі. Гл. вароты.
      адзін што вярста ў полі. Гл. вярста.
      адзін як былінка ў полі. Гл. былінка.
      адзін як дубок у полі. Гл. дубок.
      адзін як пень у чыстым полі. Гл. пень.
      адзін як у полі вецер. Лід. Пра адзінокага чалавека. АВНЛ.
      адзінокі як дубец у полі. Гл. дубец.
      адна як былінка (быліна) у полі. Гл. былінка.
      адна як бярозка ў полі. Гл. бярозка.
      адна як травінка ў полі. Гл. травінка.
      высахнуць як былінка ў полі. Гл. былінка.
      вянуць (ад думак) як былінка ў полі. Гл. былінка.
      гола як у полі пасля Пакрову. Кір. Пра нейкую пустэчу, адсутнасць усяго. ДА.
      жыве адна сірацінка як у полі былінка. Рэч. Спачув. Пра самотнае жыццё сіраты. ЛЦ, 87.
      застацца [адна] як у полі вецер. Навагр., Мін., Маз. Высл., 325. Тое, што адзін як у полі вецер.
      злавіць як вецер у полі. Гл. вецер.
      круціць як віхар у полі. Гл. віхар.
      На чужым месцы што ў полі. Капатк. Няўхв. Пра няўтульнае жыццё на чужыне. ПП 1, 292.
      Песні як вецер у полі: вецер падуў - і песні прайшлі. Гл. вецер.
      расці як у полі вецер. Пра дзіця, што расце без належнага нагляду. ФА.
      справядлівы як вецер у полі. Гл. вецер.
      стаяць як бузіна ў полі. Гл. бузіна.
      цесна як цыгану на полі. Гл. цыган.
      што вецер у полі. Гл. вецер.
      шукаць як дзвярэй у полі. Гл. дзверы.
      як ветру ў полі шукаць. Гл. вецер.
      як вецер у полі. Гл. вецер.
      як мак у полі зацвіў. Гл. мак.
      Як у полі асіна - так і сіраціна: яе вецер гне і мачаха б'е. Светл. Прык. Спачув. Пра цяжкае жыццё сірацінкі. ПП 2, 102.
      як таполя сярод поля. Гл. таполя. // Беларускія народныя параўнанні
    4. дзьмуць // Сельская гаспадарка
      дзьмуць (пра вецер), несці, гнаць струмень паветра. дзьмуць незак., падзьмуць зак. — Чэрв. р., Валож., Навагр. (СПЗБ, Шатэрнік), дзьмухаць незак. — Беластоц.
    5. моцны // Сельская гаспадарка
      моцны (пра вецер, дождж, снег і пад.), значны па ступені свайго праяўлення. вялікі прым. — зах.-пал. г., Слуцк. р., спарадычна паўн.-зах. з., Бярэз.,
    6. прайсці
      як праз хату 〈прайсці〉. Гл. хата.
      песні як вецер у полі: вецер падуў - і песні прайшлі. Гл. вецер.
      як Мамай прайшоў дзе. Гл. Мамай. // Беларускія народныя параўнанні
    7. падраны
      відаць як падраная шапка. Гл. шапка.
      як у парванай (у падранай) кнізе. Гл. кніга.
      шкадаваць як вецер падраную стрэху. Гл вецер.
      драцца як падраныя порткі. Гл. порткі. // Беларускія народныя параўнанні
    8. памчаць
      як бы каго вецер памчаў. Гл. вецер. // Беларускія народныя параўнанні
    9. панесці
      як бы каго вецер панёс (памчаў). Гл. вецер.
      як вада панесла каго. Гл. вада.
      як вароне на хвасце панесці. Гл. варона.
      як панесці (як панясці). Дзярж., Навагр., Гродз. Пра меру вагі чагосьці, пад'ёмную для чалавека. Нар. слов., 48; Даніловіч, 240.
      нарабіць як варона на хвасце панясе. Гл. варона. // Беларускія народныя параўнанні
    10. знесці
      як вецер знёс. Гл. вецер.
      як курыца знёсшы яйцо. Гл. курыца. // Беларускія народныя параўнанні
    11. звеяць
      няма як вецер звеяў. Гл. вецер. // Беларускія народныя параўнанні
    12. страха
      з'ехаць як сабака са страхі. Гл. сабака.
      шкадаваць як вецер падраную стрэху. Гл. вецер.
      Любіліся, кахаліся як галубкі ў стрэсе, а ціпер разышліся як ягадкі ў лесе. Гл. галубок.
      любіцца як ластаўкі ў стрэсе. Гл. ластаўка.
      Любіліся як пташкі ў стрэсе, разышліся як сцежкі ў лесе. Гл. пташка.
      Мы любіліся як птушачкі ў стрэся, а прышлося растаціся як ягадца ў леся. Гл. птушачка.
      цягнуць як вала на стрэху. Гл. вол. // Беларускія народныя параўнанні
    13. загуменне
      як вецер на загуменні. Гл. вецер. // Беларускія народныя параўнанні
    14. дым
      горкі як дым. Няўхв. Пра нешта вельмі горкае, непрыемнае. Янк., Пар., 43.
      густы як дым. Пра густы туман. Янк., Пар., 47.
      доля горкая як дым на качарзе. Капыл. Жарт. Пра незайздросны лёс каго-н. Wereńko, 214; ФА.
      замуж як у дым. Смал. Пра невядомасць будучага лёсу ў замужжы. Добр., Смол., 245.
      лезці як дым у вочы. Івац. Асудж. Пра дакучлівае, назойлівае чаплянне чалавека да каго-н. іншага. Янк., Пар., 94; ЗЗайкі.
      погода ек дым после дожджа. Жытк. Пра парнасць, цішу. ТС 4, 81.
      расплыцца бы дым. Слуцк. Пра паступовае знікненне чаго-н. Сержпутоўскі 2000, 197.
      расці як дым. Гродз. Пра імклівае распаўсюджанне чагосьці, разрастанне, павялічванне. Леп., 85; Даніловіч, 221.
      рэдкі як дым. Слуцк. Пра нешта рэдкае, празрыстае, часцей пра тканіну. Сержпутоўскі 1998, 65.
      Сорам ня дым - у вочы ня лезе. Прык. Пра фізічную неадчувальнасць сораму для чалавека. Станкевіч, 1014.
      Стыд не дым - вачэй (вочы) не выкура. Ром., Бел., 309. Тое ж.
      упёкся як качарэжны дым. Лоеў. Пра нешта вельмі надакучлівае, нуднае, непрыемнае. Янкова, 376.
      як дым. Гродз. Пра высокі, буйны, густы лес. Цыхун, 175.
      гуляць як вецер дымам. Гл. вецер.
      міргаць як кот у дыме. Гл. кот.
      нагарнуць як дыму ў мех. Іран. Пра марныя намаганні зрабіць нешта нерэальнае. Янк., Пар., 109.
      як сто пудоў дыму. Смарг. Здзекл. Пра вельмі дурнога чалавека. Даніловіч, 253. // Беларускія народныя параўнанні
    15. мяцеліца // Сельская гаспадарка
      мяцеліца, моцны вецер са снегам, снежная бура. мяцеліца ж. — агульн., Вілен. р., Смален. р., зах.-бран. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Мат. Гарадз., Дабравольскі,
    16. чапа
      вецер як з чапы сарваўся. Смал. Няўхв. Пра моцны, рэзкі вецер. Добр., Смол., 976. ≺ Чапа - прывязь.
      седець як чапа. Лоеў. Пра чалавека, што нерухома сядзіць на адным месцы, бяздзейнічае. Янкова, 407. ≺ Чапа - затычка, корак. // Беларускія народныя параўнанні
    17. развеяць
      як вецер развеяў. Гл. вецер. // Беларускія народныя параўнанні
    18. бахмачы — гронкі, кутасы.
      Хмель абвіўся каля алешыны, а з бахмачамі вецер дурэў. // Вушаччына (Барадулін)
    19. спыняцца, сціхаць // Сельская гаспадарка
      сціхаць (пра з'явы прыроды - ападкі, вецер, спёку і пад.), памяншацца ў сіле, слабець. сціхаць незак., сціхнуць зак. — Паст., Валож., Уздз., Лях. (СПЗБ,
    20. паджары — падцяты.
      Спрытны, як вецер, як воўк, паджары. // Вушаччына (Барадулін)

    Старонкі: 1  2  3  
     
    Галоўная старонка   Галоўная старонка
    Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
    Паведаміце нам!
        (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019