Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік беларускіх народных параўнанняў (3784 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  э  ю  я  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт вецер знойдзены 24 артыкулы

  1. вецер
    паляцець як ветрам гнаны. Валож. Пра вельмі хуткі, імклівы бег каго-н. Высл., 360.
    як ветрам здула каго. Івац., Лаг., Мсцісл., Стол., Чав. Пра чалавека, што некуды хутка адыйшоў. МК, 308; Нар. слов., 132; Юрчанка 1977, 211; Барысюк, Буян, 12; ЗЗайкі.
    гаварыць як з пустога ветру. Мсцісл. Няўхв. Пра пустыя гаворкі. Юрчанка, 173.
    З начальствам сварыцца, што супраць ветру ваду ліць, - заўсёды абальешся. Маз. Прык. Пра небяспечнасць пярэчыць начальству, якое можа адпомсціць. ПП 1, 340.
    усё роўна што пляваць проці ветру. Гл. пляваць.
    як ветру ў полі шукаць. Івац. Пра марныя намаганні што-н. знайсці. Янк., 443; ЗЗайкі.
    адзін як у полі вецер. Гл. поле.
    брахаць як сабака на вецер. Гл. сабака.
    вольны як вецер. Ухв. Пра вельмі вольнага чалавека. Янк., Пар., 26.
    гадавацца як вецер у полі. Мсцісл. Пра гадаванне дзяцей без належнага прыгляду. Юрчанка, 173.
    гуляць як вецер дымам. Няўхв. Пра бяздумнае, зменнае распараджэнне кімсьці. НН, 481.
    гуляць як вецер. Пра паводзіны незалежнага, свабоднага і безадказанага чалавека. Янк., Пар., 46.
    злавіць каго як вецер у полі. Іран. Пра чалавека, якога не зловіш, які ўжо далёка. Янк., Пар., 74.
    кідаць як на вецер. Мсцісл. Асудж. Пра бяздумную, марную трату грошай. Юрчанка, 191.
    ляцець як вецер. Івац., Лельч. Пра вельмі хуткае перамяшчэнне, бег. Янк., 411; Матэрыялы 1981, 142; ЗЗайкі.
    няма каго як вецер звеяў. Ваўк. п. Няўхв. Пра хуткае знікненне кагосьці. Federowski, 184.
    пашкадаваць/шкадаваць каго як вецер страху. Лід. Іран. Пра добрыя ўчынкі, шкадаванне каго-н., што на самай справе толькі шкодзіць. ФА.
    Песні як вецер у полі: вецер падуў - і песні прайшлі. Смал. п. Прык. Пра няўлоўнасць, хвіліннасць уражанняў ад песень. Добр., Смол., 98; Рапановіч, 168.
    пусты як вецер. Няўхв. Пра легкадумнага, несур'ёзнага чалавека. Янк., Пар., 135.
    розумам раскідаць як вецер. Мсцісл. Пра палёт думкі, шырыню фантазіі каго-н. Юрчанка 1977, 15.
    такі справядлівы як вецер у полі. Ваўк. п. Іран. Пра непастаяннага чалавека. Federowski, 288.
    шкадаваць каго як вецер падраную стрэху. Шчуч. Іран. Даніловіч, 215. Тое, што пашкадаваць як вецер страху.
    што вецер у полі. Мсцісл. Асудж. Пра нясталага, «ветранага» чалавека, хлопца. Юрчанка 1977, 223.
    як бы каго вецер панёс (памчаў). Ваўк. п. Няўхв. Незадаволенасць паводзінамі чалавека, які знік, збег. Federowski, 330.
    як вецер на загуменні. Ваўк. Вельмі хутка, шпарка (хадзіць, бегаць і пад.). Даніловіч, 215.
    як вецер. Мядз. Няўхв. 1. Пра нясталы характар чалавека, няўрымслівасць, зменлівасць. ЗСалавей. 2. Мсцісл. Пра расхлябая, неарганізаванага чалавека. Юрчанка, 296.
  2. поле
    Век перажыць - не поле перайціць, не пальцам пераківаць. Прык. Пра складанасці на жыццёвым шляху. Ром., Зап., 216.
    Жисть пиряжить - ня поля пиряйти. Прык. Смал. п. Добровольский ІІІ, 35; Сержпутоўскі 1999, 70; Ахрым., 31. Тое ж.
    адзін (сам адзін, адзінокі) як калок у полі, у плоце. Гл. калок.
    адзін што вароты ў полі. Гл. вароты.
    адзін што вярста ў полі. Гл. вярста.
    адзін як былінка ў полі. Гл. былінка.
    адзін як дубок у полі. Гл. дубок.
    адзін як пень у чыстым полі. Гл. пень.
    адзін як у полі вецер. Лід. Пра адзінокага чалавека. АВНЛ.
    адзінокі як дубец у полі. Гл. дубец.
    адна як былінка (быліна) у полі. Гл. былінка.
    адна як бярозка ў полі. Гл. бярозка.
    адна як травінка ў полі. Гл. травінка.
    высахнуць як былінка ў полі. Гл. былінка.
    вянуць (ад думак) як былінка ў полі. Гл. былінка.
    гола як у полі пасля Пакрову. Кір. Пра нейкую пустэчу, адсутнасць усяго. ДА.
    жыве адна сірацінка як у полі былінка. Рэч. Спачув. Пра самотнае жыццё сіраты. ЛЦ, 87.
    застацца [адна] як у полі вецер. Навагр., Мін., Маз. Высл., 325. Тое, што адзін як у полі вецер.
    злавіць як вецер у полі. Гл. вецер.
    круціць як віхар у полі. Гл. віхар.
    На чужым месцы што ў полі. Капатк. Няўхв. Пра няўтульнае жыццё на чужыне. ПП 1, 292.
    Песні як вецер у полі: вецер падуў - і песні прайшлі. Гл. вецер.
    расці як у полі вецер. Пра дзіця, што расце без належнага нагляду. ФА.
    справядлівы як вецер у полі. Гл. вецер.
    стаяць як бузіна ў полі. Гл. бузіна.
    цесна як цыгану на полі. Гл. цыган.
    што вецер у полі. Гл. вецер.
    шукаць як дзвярэй у полі. Гл. дзверы.
    як ветру ў полі шукаць. Гл. вецер.
    як вецер у полі. Гл. вецер.
    як мак у полі зацвіў. Гл. мак.
    Як у полі асіна - так і сіраціна: яе вецер гне і мачаха б'е. Светл. Прык. Спачув. Пра цяжкае жыццё сірацінкі. ПП 2, 102.
    як таполя сярод поля. Гл. таполя.
  3. прайсці
    як праз хату 〈прайсці〉. Гл. хата.
    песні як вецер у полі: вецер падуў - і песні прайшлі. Гл. вецер.
    як Мамай прайшоў дзе. Гл. Мамай.
  4. дым
    горкі як дым. Няўхв. Пра нешта вельмі горкае, непрыемнае. Янк., Пар., 43.
    густы як дым. Пра густы туман. Янк., Пар., 47.
    доля горкая як дым на качарзе. Капыл. Жарт. Пра незайздросны лёс каго-н. Wereńko, 214; ФА.
    замуж як у дым. Смал. Пра невядомасць будучага лёсу ў замужжы. Добр., Смол., 245.
    лезці як дым у вочы. Івац. Асудж. Пра дакучлівае, назойлівае чаплянне чалавека да каго-н. іншага. Янк., Пар., 94; ЗЗайкі.
    погода ек дым после дожджа. Жытк. Пра парнасць, цішу. ТС 4, 81.
    расплыцца бы дым. Слуцк. Пра паступовае знікненне чаго-н. Сержпутоўскі 2000, 197.
    расці як дым. Гродз. Пра імклівае распаўсюджанне чагосьці, разрастанне, павялічванне. Леп., 85; Даніловіч, 221.
    рэдкі як дым. Слуцк. Пра нешта рэдкае, празрыстае, часцей пра тканіну. Сержпутоўскі 1998, 65.
    Сорам ня дым - у вочы ня лезе. Прык. Пра фізічную неадчувальнасць сораму для чалавека. Станкевіч, 1014.
    Стыд не дым - вачэй (вочы) не выкура. Ром., Бел., 309. Тое ж.
    упёкся як качарэжны дым. Лоеў. Пра нешта вельмі надакучлівае, нуднае, непрыемнае. Янкова, 376.
    як дым. Гродз. Пра высокі, буйны, густы лес. Цыхун, 175.
    гуляць як вецер дымам. Гл. вецер.
    міргаць як кот у дыме. Гл. кот.
    нагарнуць як дыму ў мех. Іран. Пра марныя намаганні зрабіць нешта нерэальнае. Янк., Пар., 109.
    як сто пудоў дыму. Смарг. Здзекл. Пра вельмі дурнога чалавека. Даніловіч, 253.
  5. загуменне
    як вецер на загуменні. Гл. вецер.
  6. звеяць
    няма як вецер звеяў. Гл. вецер.
  7. знесці
    як вецер знёс. Гл. вецер.
    як курыца знёсшы яйцо. Гл. курыца.
  8. падраны
    відаць як падраная шапка. Гл. шапка.
    як у парванай (у падранай) кнізе. Гл. кніга.
    шкадаваць як вецер падраную стрэху. Гл вецер.
    драцца як падраныя порткі. Гл. порткі.
  9. памчаць
    як бы каго вецер памчаў. Гл. вецер.
  10. панесці
    як бы каго вецер панёс (памчаў). Гл. вецер.
    як вада панесла каго. Гл. вада.
    як вароне на хвасце панесці. Гл. варона.
    як панесці (як панясці). Дзярж., Навагр., Гродз. Пра меру вагі чагосьці, пад'ёмную для чалавека. Нар. слов., 48; Даніловіч, 240.
    нарабіць як варона на хвасце панясе. Гл. варона.
  11. развеяць
    як вецер развеяў. Гл. вецер.
  12. страха
    з'ехаць як сабака са страхі. Гл. сабака.
    шкадаваць як вецер падраную стрэху. Гл. вецер.
    Любіліся, кахаліся як галубкі ў стрэсе, а ціпер разышліся як ягадкі ў лесе. Гл. галубок.
    любіцца як ластаўкі ў стрэсе. Гл. ластаўка.
    Любіліся як пташкі ў стрэсе, разышліся як сцежкі ў лесе. Гл. пташка.
    Мы любіліся як птушачкі ў стрэся, а прышлося растаціся як ягадца ў леся. Гл. птушачка.
    цягнуць як вала на стрэху. Гл. вол.
  13. чапа
    вецер як з чапы сарваўся. Смал. Няўхв. Пра моцны, рэзкі вецер. Добр., Смол., 976. ≺ Чапа - прывязь.
    седець як чапа. Лоеў. Пра чалавека, што нерухома сядзіць на адным месцы, бяздзейнічае. Янкова, 407. ≺ Чапа - затычка, корак.
  14. агонь
    паправіцца як скурат на агне. Гл. скурат.
    асцярожна як з агнём. Ваўк. п., Слон. Пра максімальна асцярожнае абыходжанне з чым-н. Federowski, 10; Высл., 282.
    вецер зімні проста як агнём паліць. Слон. п. Пра моцны сівер. Federowski, 331.
    вочы пылаюць агнём. Пра чалавека ва ўзбуджаным стане, пра чый-н. гнеўны погляд. НН, 292.
    кусачыя мухі як агнём пякуць. Ветк. Пра балючыя ўкусы мух. Мат. Гом., IV, 270.
    паліць (смаліць) як агнём. Краснап., Лаг., Слон. 1. Пра дотык нечым моцна гарачым. 2. Пра моцны боль у грудзях. Federowski, 7, 118; Бялькевіч, 404; Высл., 360.
    пячы вачамі як агнём. Рэч. Пра жаночыя заляцанні, жаркія погляды. Пяткевіч, 559.
    як агнём апякло каго. Леп. Пра дотык нечым распаленым, гарачым. ЗВалодзінай.
    як агнём пячэ. Ваўк., Слон. п. Federowski, 179; Янк., 442; Нар. лекс., 56. Тое, што паліць (смаліць) як агнём.
    як агнём спаліла каго. Пра нейчае рашучае і безнадзейнае знікненне. АВНЛ.
    адзенне ляціць як на агні. Лаг. Пра адзенне, якое хутка зношваецца, пра неберажлівую носку адзення. Varłyha, 38.
    вочы блішчаць як агні. Мядз. Пра чый-н. гнеўны погляд. СПЗБ 5, 278.
    выкручвацца як скурат на агні. Гл. скурат.
    выпінацца (напінацца) як скурат (шкурат) на агні. Гл. скурат.
    галава як у агні. Бял. Пра хваравіты стан, гарачку, тэмпературу. Бялькевіч, 427.
    гарэць як у агні. Лаг. Пра высокую тэмпературу. Varłyha, 42.
    знікнуць як у агні згарэць. Астр. Пра бясследнае знікненне чаго-н. Даніловіч, 255.
    круціцца як бяроста на агні. Гл. бяроста.
    правіцца як скурат на агні. Гл. скурат.
    як на агні гарыць. Іўеў., Слон., Лаг. Пра адзенне, якое вельмі хутка зношваецца. Сцяшковіч, 616; Varłyha, 38.
    як на агні згарэў. Мядз., Драг. Пра зношаны, стаптаны абутак. СЦБ, 161; ЖНС, 83.
    баяцца як агню. Івац. Пра панічны страх перад нечым. ЗЗайкі.
    бегчы як агню ўхапіўшы. Пра хуткі і разам з тым асцярожны бег. Санько, 70.
    Вады бойся як і агню. Светл. Прык. І агонь, і вада аднолькава небяспечныя. ПП 1, 58.
    выскачыць як з агню. Івац. Пра разгарачонага чалавека, які доўга спрачаўся ці сварыўся. ЗЗайкі.
    выхапіць што як з агню. Пра хуткае, умомант выратаванне чаго-н. Янк., Пар., 32.
    забяжыцца (пабудзе) як агню ўхапіўшы. Ваўк. п., Івац., Пол. Пра вельмі кароткі візіт. Federowski, 207; З нар. лекс., 15; ЗЗайкі.
    панесціся як агню ўхапіўшы. Маладз. Пры імклівы, паспешны бег. Янк., 1968, 427.
    прыбегчы як агню пазычыць (ухапіць). Івац. Пра вельмі кароткі, мітуслівы візіт каго-н. Даніловіч, 211; ЗЗайкі.
    рваць як з агню. Дзятл., Воран. Пра вельмі хуткую, энергічную працу. Даніловіч, 164.
    стаяць як на агню. Ваўк. п. Пра нейчыя неспакойныя паводзіны, узбуджанасць. Federowski, 289.
    ухапіць як з агню. Лоеў. Пра хуткае, імклівае хапанне чаго-н. Янкова, 20.
    уцякаць як ад агню. Ваўк. п., Івац. Пра панічныя ўцёкі. Federowski, 316; ЗЗайкі.
    хватаць як з агню. Ваўк. п. Federowski, 56. Тое, што рваць як з агню.
    як агню баяцца (сцерагчыся). Пра моцны, панічны страх перад чым-н., кім-н. Брасл., Гродз., Ваўк. п., Івац., Лаг., Federowski, 20; Сержпутоўскі 1999, 185; Янкоўскі, 232; Цыхун, 124; СЦБ, 37; СПЗБ 1, 49; ЗЗайкі.
    Без дачкі сям'я, што печ без агня. Гл. печ.
    баяцца як агонь вады. Мсцісл. Юрчанка, 177. Тое, што як агню баяцца.
    быстры як агонь. Ваўк. п., Глыб. Пра вельмі хуткага, імклівага чалавека, жывёлу. Federowski, 46; Высл., 288.
    бярэцца як агонь. Пра хуткае распаўсюджванне чаго-н. Янк., Пар., 21.
    валасы як агонь гараць. Чэрык. Пра яркі, вогненна-рыжы колер валасоў. Бялькевіч, 391.
    гарачы як агонь. Сак. п. Пра ўспыльчывы, гарачы характар. Federowski, 103.
    гарэць як агонь. Слон., Брэсц. Спачув. Пра чалавека, у якога высокая тэмпература. Высл., 303; ЛЦ, 63.
    да работы як агонь. Ухв. Пра хуткага, ахвочага, здольнага чалавека. ЛА, 26.
    дзеўка як агонь. Астр., Мсцісл. Захапл. Пра здатную, прыгожую дзяўчыну. Высл., 312; Юрчанка 1977, 220.
    есці як на агонь кідаць. Івац. Няўхв. Пра хуткае, без апетыту спажыванне ежы. ЗЗайкі.
    жыць як агонь з вадою. Зэльв. Асудж. Жыццё несумяшчальных па характары людзей. Даніловіч, 212.
    каса як агонь. Мсцісл., Слон. Ухв. Пра дужа вострую касу. Юрчанка 1969, 152; Нар. лекс., 60.
    лезці як свяршчок на агонь. Гл. свяршчок.
    моцная што агонь. Слон. Пра моцную гарэлку. Высл., 347.
    нязгодныя як агонь з вадою. Ваўк. п. Пра зусім несуладныя характары. Federowski, 202.
    прыляцець як на агонь. Шальч. Пра рашучае, імклівае да чаго-н. набліжэнне. СПЗБ 4, 146.
    хлопец як агонь. Ухв. Пра гарачага хуткага хлопца. Янк., Пар., 182.
    чырвона як агонь. Ваўк. п. Пра што-н. яркае, насычана-чырвонае. Federowski, 70.
    як агонь у ваду. Бераст. Пра бясследнае знікненне каго-, чаго-н. Даніловіч, 212.
    як на агонь ляцець. Івац. Няўхв. Пра настойлівае імкненне каго-н. куды-н., дзе, аднак, небяспечна. ЗЗайкі.
    як у агонь укінуць. Няўхв. Пра знішчэнне нечага, марнаванне. БПФС, 23.
  15. асіна
    горкі як асіна. Бых. Пра нешта вельмі горкае. ЖН, 91.
    калаціцца як асіна. Лаг., Слон. Фалькл. Пра моцныя дрыжыкі, страх каго-н. Varłyha, 49; ЖН, 123.
    Як у полі асіна - так і сіраціна: яе вецер гне і мачаха б'е. Светл. Прык. Пра горкую долю сіраты, якая церпіць і ад мачахі, і ад людзей. ПП 2, 102.
    выперці як асіну ў лесе. Лаг. Пра падлетка, што выцягнуўся за кароткі час. Гілевіч 2007, 13.
    улюбіцца як чорт у сухую асіну. Гл. чорт.
    горкота ек осіна. Жытк. ТС 3, 267. Тое, што горкі як асіна.
  16. гнаны
    паляцець як ветрам гнаны. Гл. вецер.
  17. здуць
    як ветрам здула (змяло, знясло) [яго адетуля]. Гл. вецер.
  18. змесці
    як мятлою змецена дзе. Гл. мятла.
    як венікам змяло каго. Гл. венік.
    як ветрам змяло каго. Гл. вецер.
    як мятлою змяло каго. Гл. мятла.
    як бы змясці і счысціць мятлой. Пра абсалютнае знікненне чагосьці. НН 1911, 300.
  19. ліць
    п'ець як у бот ліець. Гл. бот.
    З начальствам сварыцца, што супраць ветру ваду ліць, - заўсёды абальешся. Гл. вецер.
    піць як у бочку ліць. Гл. бочка.
    як вадою ліць. Гл. вада.
    як ваду ў торбу ліць. Гл. вада.
    як ліць разлілася. Брасл. Пра бясследнае знікненне чаго-н. СПЗБ 2, 664.
  20. паліць
    вецер зімні проста як агнём паліць. Гл. агонь.

Старонкі: 1  2  
 
Слоўнік беларускіх народных параўнанняў   Слоўнік беларускіх народных параўнанняў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019