Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г  д  е/ё  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  


На ваш запыт вецер знойдзены 12 артыкулаў

  1. Куда ветер дует — Які вецер павее = Куды вецер, туды я = Куды ветрык вее
  2. Бросать (слова) на ветер — На ўзвей (вей) ветру пускаць = На звей (вей, узві, збой) вецер гаварыць
  3. Ветром шатает — З ветру валіцца = Вецер са сцежкі здзімае = Хоць калочкам падапры = Дрыгавіца ў нагах = Хоць з ветрам пусці
  4. Во всю прыть — Быццам вецер паімчаў = Як віхор = Як ветрам гнаны = Як маланка
  5. Как бедному жениться, так ночь коротка — Сіраціне і ўзімку дзень доўгі = Як нам жаніцца, то й ноч малая = Калі нам жаніцца, то і ночка кароткая (пакарацела) = Каму месяц свеціць, а ад сіраты хаваецца = Беднаму і вецер у вочы
  6. Как ветром сдуло — Як вецер знёс (звеяў, развеяў) = Як вада змыла = Як венікам змяло = І след ветрам змяло
  7. Кому до чего, а кузнецу до наковальни — Каму што, а млынару вецер = Каму што, а пеўню бойка = Каму што, а курыцы проса = Каму што, а Сымону селядца = Каму што, а Барысу ладкі = Хто пра што, а цыган пра сала = Каму што, а Ганці кубел = Каму што, а галоднаму хлеб
  8. Молодо - зелено — Маладосць - усё дурносць = Маладосць - буйносць = Маладое піва яшчэ шуміць = Малады розум - палявы вецер: бяжыць і гудзіць
  9. На убогого всюду каплет — Сіраціне заўсёды вецер у вочы = Беднаму ўсюды цесна (бедна) = У беднага і ў кашы косці = Каму месяц свеціць, а ад сіраты хаваецца = Чалавек убогі, як конь бязногі
  10. Подбитый ветром (легкомысленный) — І ад сонца і ад ветру = Завярні-галава = Шулды-булды, гарохавая каша = Фіёлкі ў галаве скачуць = Шал у галаве = Вецер у галаве
  11. Пропади ты пропадом — Каб на цябе згуба прыйшла = А няхай яно выпрахне (затане) = Прападзі ты за гарэлы блін = Прападай ты і з дабром сваім = Згінь-прападзі праз боскую моц = Каб ты душою загавеў = Каб цябе вецер развеяў = Бадай ты свету не бачыў = Не ведаць табе свету белага
  12. Что написано пером, того не вырубишь топором — Слова - вецер, а пісьмо - грунт = Што напісана пяром, не выйме і сякера

 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем   Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019