Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  


На ваш запыт вецер знойдзены 15 артыкулаў

  1. бахмачы — гронкі, кутасы.
    Хмель абвіўся каля алешыны, а з бахмачамі вецер дурэў.
  2. веяць — гнаць, каціць.
    Кляновая лісціначка, // Куды цябе вецер веіць: // Ці ў бор, ці ў даліну, // Ці ў шчырую баравіну?
  3. гніліна — хваравіты, слабы на здароўе, западлівы.
    Такая ўжо гніліна, вецер дыхнець - валіцца.
  4. дабура — дыбарам.
    Вецер пер'е ў вераб'я дабура становіць.
  5. забледыш — бледны, зніцелы.
    Забледыша й вецер убакі водзіць.
  6. захінуцца — зашпіліцца; яшчэ — схавацца ў ціхае месца.
    Захініся, а то вецер такі, аментам прахопіць. Выпіла, закусіла, // Сама сябе пахваліла. // Захінулася ў куток, // Па тры чарачкі ў раток.
  7. кудлычыць — касмаціць, кудлаціць.
    Вецер кудлычыць пітухоў хвост.
  8. кутнік — крайні зуб; яшчэ — кватарант.
    Толькі кутнікі яшчэ засталіся, а так у році вецер гуляіць. Яна кутнікаў набрала, на гэтым і жывець.
  9. маразявы — зябкі, золкі.
    Вецер нейкі маразявы, няўтульна на дварэ.
  10. нявывалака — лежабока, гультаяваты, размазняваты.
    Нявывалака на хаду спіць, у яго ў році вецер начуіць.
  11. паджары — падцяты.
    Спрытны, як вецер, як воўк, паджары.
  12. расшышкаць — патраціць, пусціць на вецер, прагуляць, прашыкаваць.
    Было трошачку грашышкаў, і тыя дзеўкам расшышкаў.
  13. слабіна — слабак.
    Такая слабіна - вецер валіць яго.
  14. сякун — калючы вецер, часта з дажджом.
    Вецер-сякун ня дасць ісці, аж слёзы высякаіць. Снег такі сякун, ад ягоных белых іскраў уваччу цёмна.
  15. шчамлётка — прышчэпка.
    Лайно памыла, павесіла й шчамлёткамі прышчапіла, каб вецер ня знёс.

 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019