Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 


На ваш запыт воз знойдзены 20 артыкулаў

  • Усе слоўнікі (107)
  • Усе энцыкляпэдыі (50)
    1. Сем жыдоў ня воз, абы конь павёз. — Жартам прыказваюць, калі на адзін воз насядзе шмат людзей. // Прыказкі Лагойшчыны
    2. воз
      цягацца як цыганская каза на вазах. Гл. каза.
      ісці як за сабою воз цягнуць. Няўхв. Пра марудную, з намаганнямі паходку каго-н. Янк., Пар., 80.
      як затычка ад воза. Гл. затычка.
      бегчы (валачыся) як сабака за возам. Гл. сабака.
      патрэбен як пятае кола ў возе. Гл. кола.
      як на жыдавым возе на чым. Дзятл. Няўхв. Пра памяшканне, стол, дзе вельмі многа розных рэчаў, размешчаных абы-як, у беспарадку. Даніловіч, 236.
      трэба як разбітае калясо ў возе. Гл. калясо.
      як у Бэркавым возе дзе. Гл. Бэрка. // Беларускія народныя параўнанні
    3. Цяжак воз? дык па гужох! — Так кажа, так і робе пылкі безразважлівы чалавек, пры выпадковых няўдачах. // Прыказкі Лагойшчыны
    4. Ці ў мяне коз воз ці дзяцей загарадка? — Гэтак жартуе самотны гуляка, калі яму напамінаюць, што ён неашчадна жыве. // Прыказкі Лагойшчыны
    5. Мароз - сто пудоў на воз. — Аб добрай саннай дарозе. // Прыказкі Лагойшчыны
    6. сузор'е // Сельская гаспадарка
      Стол. (ЛАБНГ, СПЗБ), (Вялікі) Воз м. — зах. з., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., ЖНшС, Цыхун), Іллёў Воз — Чашн. (Каспяровіч), Папулярны Воз
    7. дзвінуць
      наклалі воз як дзвінуць. Слон. Пра поўны, максімальна нагружаны воз. Нар. лекс., 50. // Беларускія народныя параўнанні
    8. сыць — насычэнне, перанасычанасць; яшчэ — пыха.
      Дай Бог мерную сыць: цукру - кус, а саломы - воз. Як чалавека возьміць сыць, дык ён угору сцыць. // Вушаччына (Барадулін)
    9. жыдаў
      як на жыдавым возе на чым. Гл. воз. // Беларускія народныя параўнанні
    10. майстар, умелец // Чалавек
      'той, хто ўмее добра накласці воз сена' — Гл. (Янкоўскі), рукадзельніца ж. 'жанчына, якая займаецца рукадзеллем' — Навагр., Дзятл. (Мат. Гарадз.), каца
    11. аблетнік м., толькі адз., зб. Дровы, нарыхтаваныя вясной.
      А мне ўжо воз аблетніку прывезлі. Прыдвор'е Чаш. Бралі дровы з сухога аблетніку, чуркі са дзве. Малы Двор Беш., Малы Поўсвіж Леп. // Віцебшчына
    12. брыка — спецыяльны воз для перавозкі сена, саломы, высокія бакі накрачаны жэрдкамі.
      Звычайна ў брыку месціцца да двух беркаўцаў сена. За дажджом прывёз яшчэ брыку сена. // Вушаччына (Барадулін)
    13. абярнуцца — перакуліцца; яшчэ — зрабіцца.
      Воз абярнуўся, і ўсе ў балоці. Быў-быў чалавекам і чортам абярнуўся. Смятана вадой абярнулася. // Вушаччына (Барадулін)
    14. дубкі — на дыбы.
      Конь стаў дубкі, як воз не абвярнуў. // Вушаччына (Барадулін)
    15. павалачы
      накласці (наладаваць) як павалачы. Слон., Чэрв. Пра моцна накладзены вялікі воз. Высл., 351; Мін.-Мал., 1977, 139. // Беларускія народныя параўнанні
    16. Пашанцавала, як жыду з гары едучы. — Калі нехта меў недаўгавечнае шчасьце, якое хутка кончылася. З казкі: У жыда быў ляны конь, што ніколі ня бег. Але калі з гары напёр воз, дык конь пабег. Жыд быў рад, ды радасьць была нядоўгая, бо конь з возам і жыдам паляцеў у канаву. // Прыказкі Лагойшчыны
    17. ускарыпкацца — узлезці, узабрацца.
      Неяк-ткі ўскарыпкалася на воз і даехала дамоў. // Вушаччына (Барадулін)
    18. пагробкі — каласы з саломай пасля жніва, згрэбленыя на іржышчы.
      Адных пагробкаў як ня воз набралі. // Вушаччына (Барадулін)
    19. Цягнуць, як жыдоўскія коні. — Прыказваюць да тых, што нясуладна працуюць. Калі аднаго каня сьцебануць пугай, дык ён дасьць у хамут ды стане; сьцебануць другога пасьля гэтага, той гэтаксама дасьць у хамут і стане, а воз будзе стаяць на месцы. // Прыказкі Лагойшчыны
    20. заяц
      вочы заспаныя як у зайца. Ушацк. Іран. Жарт. Пра шырока адкрытыя вочы. Барадулін, 121. ≺ Заяц нават у сне не заплюшчвае вочы.
      вушы як у зайца. Пра доўгія вузкія вушы ў якой-н. жывёліны. Янк., Пар., 28.
      памяць як у зайца хвост. Рэч., Гом. Насмешл. Пра кароткую, слабую памяць у чалавека. ЛЦ, 73; АВНЛ.
      пяе як сава зайца выклікае. Гл. сава.
      разарваць каго як сабакі зайца. Гл. сабака.
      сватоў як у зайца ламоў. Ваўк. п., Сен. Пра вялікую колькасць сватоў да дзяўчыны, якія, аднак, не спяшаюцца жаніцца. Federowski, 80; Каспяровіч, 179; Нос., 167. ≺ Ламы - куча галля ў лесе.
      смеласці як у зайца. Мсцісл. Жарт. Іран. Пра зусім нязначную смеласць і адвагу каго-н. Юрчанка, 200.
      такое сала як у зайца пер'е. Мін., Віл. Іран. Пра адсутнасць сала ў кабана. Высл., 398.
      у каго дамкоў як у зайца ламкоў. Ушацк. Пра бадзягу, які, дзе спыніцца, там днюе і начуе. Аксамітаў, 183; Барадулін, 93.
      у каго даўгоў як у зайца ламоў. Ушацк. Жарт. Пра вялікую колькасць даўгоў у каго-н. Барадулін, 93.
      улетку ноч (каротка) як у зайца хвост. Слон. Пра кароткую летнюю ноч. Янк., 435; Высл., 405.
      даць як зайцу на закуску. Ваўк. п. Насмешл. Пра нешта ў малой колькасці. Federowski, 73.
      патрэбен каму што як зайцу стоп-сігнал. Слон., Нясв. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Высл., 362; ФА.
      трэба каму што як зайцу акваланг. Лід. Іран. Даніловіч, 224. Тое ж.
      трэба каму што як зайцу скрыпка. Мсцісл. Іран. Юрчанка, 183. Тое ж.
      трэба каму што як зайцу хлясцік. Дзятл., Люб. Іран. Даніловіч, 224. Тое ж.
      Абед не заяц, не ўцячэ. Лід. Прык. Пра непатрэбнасць паспешлівасці да абеду, з якім можа пачакаць. АВНЛ.
      выскачыць як зайіць. Кам. Насмешл. Пра нечаканае з'яўленне каго-н. ЖНС, 77.
      выскачыць як заяц з крапівы. БПФС, 94. Тое, што выскачыць як зайіць.
      выскачыць як заяц з-пад купіны. Санько, 71. Тое ж.
      гадавацца як заяц у капусце. Іўеў. Жарт. Пра добрае, у дастатку гадаванне дзіцяці. Высл., 301.
      глядзець як заяц на белку. Мсцісл. Насмешл. Пра здзіўлены, няўцямны позірк на каго-н. Юрчанка, 184.
      дагадзіць як заяц кабыле. Вілен. Іран. Насмешл. Пра адсутнасць якога б ні было дагаджэння. Sielicki, 158.
      даць як заяц кабыле. Гродз. Іран. Пра зусім слабы, неадчувальны ўдар каму-н. альбо пра малую колькасць дадзенага, падараванага. Даніловіч, 225.
      ёмкі як заяц. Сміл. Пра хуткага, спрытнага чалавека. Шатэрнік, 76.
      задаць пылі як заяц кабыле. Ваўк. п., Клім., Касц., Шкл. Іран. Federowski, 83, 73; Нос., 31; Бялькевіч, 300; Высл., 357; ЛЦ, 106. Тое, што даць як заяц кабыле.
      круціцца як заяц у пятлі. Мал., Брэсц., Рэч., Мін. Пра чалавека, што актыўна дзейнічае ў нязручнай сітуацыі. ЛЦ, 30.
      люты як галодны воўк, а баязлівы як заяц. Гл. воўк.
      мітусіцца як падсмалены заяц. Мін., Рэч., Чэрык. Здзекл. Пра бязмэтавую, рэзкую, няўцямную мітусню каго-н. ЛЦ, 72.
      навастрыць вушы як заяц. Мін. Жарт. Пра чалавека, што пільна прыслухоўваецца. ЛЦ, 72.
      наплутаць як заяц слядоў. Маг. Няўхв. Пра чалавека, які наўмысна нешта плутае, блытае. Высл., 352.
      падхапіцца як заяц з-пад купіны. Жарт. Пра чалавека, які порстка ўскочыў, прахапіўся, узнік. Янк., Пар., 122.
      палахлівы (баязлівы, труслівы) як заяц. Мсцісл., Клецк. Няўхв. Пра баязлівага чалавека. Бялькевіч, 445; Янк., Пар., 15; Высл., 360. ≺ Заяц - сімвал палахлівасці.
      памагчы як заяц кабыле. Ваўк. п., Івац. Іран. Пра адсутнасць якой ні было б дапамогі. Federowski, 215; ЗЗайкі.
      памагчы як заяц кабыле воз падцягнуць. Воран. Іран. Жарт. Даніловіч 2008, 136. Тое ж.
      паспаць як заяц пад мяжой. Зэльв. Пра зусім нядоўгі, кароткачасовы сон. Даніловіч, 225; Леп., 86.
      пацеры не заяц, не ўцякуць. Пра магчымасць троху адкласці вымаўленне пацераў. Federowski, 207.
      перці як заяц. Пра імклівы бег каго-н. Янк., Пар., 135.
      пятляць як заяц на снезе. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які не гаворыць праўды, выкручваецца. ЛЦ, 53.
      Работа не заяц - не пабяжыць. Прык. Пра магчымасць троху адкласці работу. Federowski, 255.
      седзець як заяц у жыце. Пра знаходжанне ў бяспечным месцы. Киркор, 238; Нос., 159; Аксамітаў, 205.
      скакаць як заяц на балоце - з купіны на купіну. Мін. Пра вымушанасць чалавека рабіць пэўныя імклівыя крокі. ЛЦ, 122.
      спаць як заяц. Мін., Ашм. Пра нейчы чуйны, насцярожаны, неспакойны сон. ЛЦ, 122; ФА.
      спаць як заяц пад кустом. Рэч., Смарг. ЛЦ, 58; Даніловіч, 225; Леп., 86. Тое ж.
      спрытны як заяц. Светл. Ухв. Пра спрытнага, увішнага, хуткага чалавека. Высл., 388.
      схавацца як заяц пад барану. Смарг. Іран. Пра такі схоў, калі ўсё бачна. СПЗБ 5, 30.
      сядзець (прытаіцца) як заяц пад мяжою. Ваўк., Слон., Свісл. Насмешл. Пра чалавека, які дзесь прытаіўся, сцішыўся. Federowski, 275; Гілевіч, 166.
      унадзіцца як заяц у капусту. Драг. Насмешл. Пра чалавека, які па ўнутраным памкненні недзе часта бывае, куды яго цягне. Янк., Пар., 174; Нар. лекс., 222.
      уцякаць як заяц ад сабакі. Ваўк. п., Рэч. Насмешл. Пра вельмі імклівыя, панічныя ўцёкі ад кагосьці. Federowski, 317; Pietkiewicz, 396.
      як заяц. Мсцісл. Іран. Юрчанка, 184. Тое, што палахлівы як заяц.
      Як кот шкадлівы, а як заяц баязлівы. Гл. кот.
      як п'яны заяц. Маст. Насмешл. Пра чалавека, які выхваляецца, задаецца на пустым месцы толькі ў п'яным стане. Сцяшковіч, 618. // Беларускія народныя параўнанні

     
    Галоўная старонка   Галоўная старонка
    Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
    Паведаміце нам!
        (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020