Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  


На ваш запыт воз знойдзены 6 артыкулаў

  1. Сем жыдоў ня воз, абы конь павёз. — Жартам прыказваюць, калі на адзін воз насядзе шмат людзей.
  2. Мароз - сто пудоў на воз. — Аб добрай саннай дарозе.
  3. Ці ў мяне коз воз ці дзяцей загарадка? — Гэтак жартуе самотны гуляка, калі яму напамінаюць, што ён неашчадна жыве.
  4. Цяжак воз? дык па гужох! — Так кажа, так і робе пылкі безразважлівы чалавек, пры выпадковых няўдачах.
  5. Пашанцавала, як жыду з гары едучы. — Калі нехта меў недаўгавечнае шчасьце, якое хутка кончылася. З казкі: У жыда быў ляны конь, што ніколі ня бег. Але калі з гары напёр воз, дык конь пабег. Жыд быў рад, ды радасьць была нядоўгая, бо конь з возам і жыдам паляцеў у канаву.
  6. Цягнуць, як жыдоўскія коні. — Прыказваюць да тых, што нясуладна працуюць. Калі аднаго каня сьцебануць пугай, дык ён дасьць у хамут ды стане; сьцебануць другога пасьля гэтага, той гэтаксама дасьць у хамут і стане, а воз будзе стаяць на месцы.

 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020