Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Беларуска-расейскі слоўнік (Станкевіч) (142 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
д  е  ё  ы  ю  


На ваш запыт воз знойдзены 2 артыкулы

  1. езны -ная -нае — на котором ездят.
    Коні езныя й рабочыя, сьвіньні, гусі, вуткі на іспашы маюць быць займаны. Стт. 467. Воз парожны маець быць уступаваці возу наложанаму, езны - возу. Стт. 374.
  2. ехаць, еду, едзеш, едзе; прош. вр. ехаў, ехала, ехала; повел. едзь, едзьма, несоверш. — ехать.
    Хто едзе на снасьці, а хто на шчасьці. Послов. (Ар.)
    1. двигаться, катиться, ехать. Ар.
    Паезд едзе борзда. Ар.
    2. выбираться куда-то; ехать.
    Ехаць на заработкі. Ехаць да Вільні. Ар. Ехаць да Амэрыкі. Ар. Ехаць за граніцу. Ар. Ср. выяжджаць
    аб'ехаць, соверш.
    1. объехать, проехать вокруг кого, чего-л.
    2. опуститься, съехать вниз.
    Адзецьце гэта так і аб'ехала. Ельн. (Дел.). Хата аб'ехаўшы. Прышчэпаўск. в. Росл. (Дсл.).
    3. (перен.) — похудеть. Дел.
    Скажы, які быў таўсты Якуш, а цяпер аб'ехаў. Дсл.
    Несоверш. аб'яжджаць -аю -аеш -ае.
    Нічога ня будзе: даводзіцца аб'яжджаць роў. Ст.
    ад'ехаць — приехав, возвратиться ехав.
    Несоверш. ад'яжджаць — отъезжать. Ар.
    Отгл. имя сущ. ад'яжджаньне -ня, предл. -ню — (возвращение, Ар.) отъезд (приехавшего -ших, С.) Гсл.; Нсл.
    Пры ад'яжджаньню вып'ем гарбаты. Нсл.
    заехаць, соверш.
    1. заехать (уехать далеко, в какие-л., за какие-л. пределы). Ар.
    За гадзіну заехалі да Барун. Ар.
    2. заехать, подъехать не прямо, а со стороны, объезжая. Ар.
    Заедзьце зь левага боку. Ар.
    3. заехать (свернуть за что-л., скрыться за чем-л.) Ар.
    Заехалі за гай. Ар.
    4. (перен.) па кім-чым — сильно ударить. Ксл.
    Я табе заеду па карку. Сянно (Ксл.).
    Несоверш. заяжджаць -аю -аеш -ае. Ар.
    зьехаць, соверш.
    1. перестать находиться на каком-л. месте, уйти, уехать. Ар. Ср. зьляцець
    Яны ўжо тут ня жывуць, зьехалі. Зьехаць із двара. Нсл. 221.
    2. з чаго — (съехать, С.) спуститься. Ар.; Нсл. 221.
    Пакаўзнуўся й зьехаў у самы дол. Нсл. 221.
    3. съехать, ехав, свернуть куда-л. Ар.
    За хвойнікам зьехалі з дарогі на сенажаць. Ар.
    4. съехать (сдвинуться со своего места сползти, Ар).
    Набедрыкі ў каня зьехалі на бок. Ар.
    5. (перен.) каго-чым — ударить больно чем-л. гибким. Нсл. 221; Ар.
    Зьехаць каго бізуном па плячох. Нсл.
    6. (перен.) на што — потерять состояние, Нсл. 221.
    Які быў багаты, а цяпер зьехаў на адзін канец і хлеба няма. Нсл.
    Несоверш. зьяжджаць.
    Зьяжджай з гары паціхеньку. Нсл. Зьяжджаць із двара. Нсл.
    наехаць, соверш. на каго-што,
    1. наехать, натокнуться во время езды. Ар.
    Наехалі на воз. Ар.
    2. приехать во множестве. Ар.
    І наехала ж вазоў на рынак із дрыўмі!
    Несоверш. наяжджаць.
    Соверш. панаехаць — неоднократно приехать или многим. Ар.
    Поўнае места панаехалі. ЗСД 22.
    пад'ехаць,
    1. подъехать. Ар.
    2. приехать, заехать куда-л. к кому-л. по близости.
    3. хитростями, уловками и т. п. постараться добиться чего-л., склонить кого-л. в свою пользу; льстиво обратиться к кому-л., желая добиться чего-л.
    Неяк пад'ехаў к яму, што выпрасіў грошы. Нсл. 343.
    Несоверш. пад'яжджаць.
    паехаць, соверш.
    1. поехать, уехать. Ар.
    2. брать верх над кем. Нсл. 429.
    Ня дамся, каб ты па імне паяжджаў; не дапушчу, каб паехаў па маёй шыі. Нсл.
    Несоверш. паяжджаць, Нсл.
    1. несоверш. к паехаць
    2. разъезжать. Нсл. 492.
    Па постацях паяжджае, свае жнейкі прыганяе. Ср. пахаджаць
    прыехаць, соверш. — приехать. Ар.
    Отгл. имя сущ. прыеханьне -ня, предл. -ню — приезд.
    Я адлажыў да прыеханьня свайго к Малявічам. Гордз. Ак. ХVII, 5.
    Несоверш. прыяжджаць.
    выехаць, соверш. — выехать, уехать. Ар.
    Несоверш. выяжджаць — выезжать, уезжать. (МГсл.); Ар.
    уехаць, уеду, уедзеш, уедзе; повел. уедзь, уедзьма, соверш., возвр.
    1. въехать. Ар.; Ксл.
    Мы ўехалі ў такую агіду, што ня вылезеш! Ганкавічы Беш. (Ксл.).
    2. проехать (передвигаясь на чём-л., покрыть какое-л. расстояние, Ар.) Шсл; Ар.
    Сядні я шмат уехаў на каню - вёрстаў сорак. Ст. Што ўбіў, то ўехаў. Ар.
    Несоверш. уяжджаць.
    узьехаць, соверш.
    1. взъехать. Ар.
    2. наехать на кого, что-л.
    Узьехаў з возам на дзяцё. Ст.
    Несоверш. узьяжджаць. Ар.; Шсл.

 
Беларуска-расейскі слоўнік (Станкевіч)   Беларуска-расейскі слоўнік (Станкевіч)
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020