Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г  д  е/ё  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  


На ваш запыт воўк знойдзены 15 артыкулаў

  1. Гусь свинье не товарищ — Мядзведзь карове не брат = Воўк сабаку не радня = Качар курыцы не пара = Воўк казе не таварыш = Раўня як свіння да каня = Свіння каню не таварыш = Багатыр беднаму не брат = Сыты галоднаму не раўня
  2. Волка ноги кормят — Ваўка ногі жывяць (гадуюць) = Пасланцамі воўк не сыты = Старца кій корміць
  3. Ворон ворону глаз не клюет — Драч драчу не дзярэ аччу = Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе = Гад гада не джаліць = Вужака вужаку не джаліць = Крук крука за чуб не бярэ = Воўк ваўка нідзе яшчэ не з'еў
  4. Драть шкуру — Скуру дзерці = Дзерці як воўк кабылу = Скуру палосамі дзерці
  5. И волки сыты, и овцы целы — І козы сытыя, і сена цэлае = І воўк сыты, і козы цэлыя = І Бога не гнявіць, і чорту дагадзіць
  6. Когда рак (на горе) свистнет — Як воўк шчанём будзе і брахаць хвастом будзе = Як на далоні валасы парастуць = Як будзе баба дзеўкаю = Хутчэй бусел жарабя ўродзіць = Тады, хіба, перастане, як сарока бела стане
  7. Нарываться на неприятность — Гуза (гузякі) шукаць = Гуза на галаву (на лоб) шукаць = Шукаць як воўк даўбешкі (доўбні) = Галава гузака шукае
  8. Отольются кошке мышкины слезки — Адрыгнуцца ваўку авечыя (каровіны) слёзы = Будзе й на крапіву мароз = Колькі б воўк ні валок, павалакуць і воўка = Няхай паны не радуюцца - прыйдзе й на іх радуніца = Цяпер нас катуеш, можа, калі і сам патанцуеш = Сірочыя слёзы дарма не мінуцца = Тое з вадою не збяжыць
  9. Пожалел волк кобылу - оставил хвост да гриву — Злітаваўся рак над жабаю дый вочы выдраў = Злітаваўся так, як над жабаю рак = Любіў рак жабу, аж вочы выеў = Пашкадаваў воўк казла: пакінуў ногі ды хваста = Ад панскай дапамогі не пацягнеш ногі
  10. После нас хоть потоп — Па маёй смерці няхай хоць выюць чэрці = Па маёй смерці хоць плот мною падперці = Што там па смерці: хоць плот падперці = Дзеля мяне, няхай хоць воўк траву есць = Пасля нас не будзе нас
  11. Сколько веревочке ни виться, а конец будет — Да часу (да пары) штука ўдаецца = Да пары збан ваду носіць = Да пары сіцечка сее = Колькі б воўк ні валок, павалакуць і воўка = І злодзей да пары крадзе
  12. Смотреть бирюком — Сугнеем глядзець = Рубам паглядаць = Глядзець як сыч = Пазіраць з-пад лоба як воўк = Ваўкавата глядзець
  13. Стреляный воробей — Біты воўк = Стары кот
  14. Хоть трава не расти — Няхай хоць воўк траву есць = Няхай хоць выюць чэрці = Хай будзе, што будзе
  15. Шутил Купряшка, да попал в тюряжку — Жартаваў воўк з канём, ды ў жмені зубы панёс = Досыць кпіць - вусы паломіш = Хто з каго смяецца, таму рот па вушы раздзярэцца = Дурныя жарты плачу варты

 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем   Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020