Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  


На ваш запыт воўк знойдзены 8 артыкулаў

  1. авячына — авечае мяса.
    Лепі за любую прысмачыну воўк любіць авячыну.
  2. джвых — імгненна.
    Я крыкнула, а воўк джвых - і знік у гушчарах.
  3. здобыч — пажытак.
    І пашоў шэры воўк на здобыч.
  4. ламы, лам'ё — паламаныя дрэўцы, хлуд, сучча, дуддзё.
    Воўк хамыль-хамыль у ламы, толькі трэскат пашоў. Каза, яна выбіраіць лам'ё якое з сена.
  5. паджары — падцяты.
    Спрытны, як вецер, як воўк, паджары.
  6. шанасць — увага, дагляд.
    Увесь свой век у шанасці зжыў. Шанась такая, як воўк кабылу шанаваў.
  7. шэды — сівы, шэры.
    Ён ужо, як воўк, шэды, а ўсё кавалерыцца.
  8. ягнятніквоўк, які палюе на ягнят.
    Як панадзіўся ягнятнік, усіх ягнят перарэзаў.
    (Адпаведна «спецыялізацыі» - гусятнік, жарабятнік, кабылятнік, канятнік.)

 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020