Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік беларускіх народных параўнанняў (3784 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  э  ю  я  


На ваш запыт губа знойдзены 4 артыкулы

  1. губа
    як хвастом па губах. Гл. хвост.
    есці як не сваёю губою. Ваўк. п. Няўхв. Пра павольнае, неакуратнае, неахвотнае з'яданне чаго-н. Federowski, 130.
    есці як губу. Слаўг. Няўхв. Пра марудную, без апетыту ежу. Высл., 317.
    стаяць як конь у алешніку, губу адвесіўшы. Гл. конь.
    як хто каму губу замаляваў. Ваўк. Няўхв. Пра таго, хто ўвесь час маўчыць. Federowski, 120.
    маўчаць быццам у каго губы прыраслі да зубоў. Мін., Хоц. Няўхв. Пра ўпартую маўклівасць. ЛЦ, 65.
    маўчаць як вады ў губы набраў (набраўшы). Гл. вада.
  2. замаляваць
    як хто каму губу замаляваў. Гл. губа.
  3. звер
    бегаць як люты звер. Смал. п. Асудж. Пра злоснага, агрэсіўнага чалавека. Добр., Смол., 43.
    выскаліць зубы як звер. Сен. Асудж. Пра каго-н., хто моцна і злосна агрызаецца. Каспяровіч, 67.
    выскачыць як раз'юшаны звер. Лаг. Асудж. Пра нечаканае нападзенне чалавека на кагосьці. Varłyha, 114.
    вярнуць як звер. Глыб. Пра чалавека, які многа і цяжка працуе. СПЗБ 5, 432.
    галодны як звер. Слон. Пра моцна згаладнелага чалавека. Высл., 302.
    глядзець як звер [які]. Краснап., Старадар. Асудж. Пра погляд злоснага, агрэсіўнага чалавека. Бялькевіч, 188; АВНЛ.
    Губа як звер: ніколі ёй не вер. Старадар. Прык. Іран. Пра немагчымасць верыць усяму сказанаму кімсьці. АВНЛ.
    здаровы як звер. Мсцісл. Ухв. Пра здаровага, моцнага, вынослівага чалавека. Юрчанка, 184.
    злосны як звер. Мсцісл. Няўхв. Янк., Пар., 75; Юрчанка, 184. Тое, што як звер люты.
    крепкій як зьверь. Мсцісл. Ухв. Пра моцнага, здаровага каня. Юрчанка 1993, 215.
    одзінокі чоловек шо звер. Пра самотнага чалавека без падтрымкі і спагады. ЛА, 30.
    понуры чоловек як звер. Стол. Няўхв. Пра панурага, змрочнага чалавека. ТС 4, 162.
    шалёны як звер. Івац. Асудж. Пра злога, раз'юшанага чалавека. ЗЗайкі.
    як звер люты. Касц. Асудж. Бялькевіч, 255. Тое ж.
  4. свой
    глядзець як [свае] вока. Гл. вока.
    знаць як свае пяць пальцаў. Гл. пальцы.
    пабачыць як свае вушы. Гл. вушы.
    шанаваць як свае галавы. Гл. галава.
    як гадзіна, што свае дзеці пажрэ. Гл. гадзіна.
    〈як〉 не ў свае духі (не ў свой дух). Гл. дух.
    убачыць як сваё вуха (сваіх вушэй) без люстэрка. Гл. вуха.
    баяцца як стары конь сваёй маткі. Гл. конь.
    думаць як аб сваёй душы. Гл. душа.
    есці як не сваёю губою. Гл. губа.
    глядзець (пільнаваць) як сваіх. Слон. Пра мачаху і яе няродных дзяцей. Высл., 306.
    любіць як сваю душу. Гл. душа.
    угледзець як сваю патыліцу. Гл. патыліца.
    гаварыць як не сваім голасам. Гл. голас.
    як не сваім ротам. Гл. рот.
    дзелаюць [усё] як не сваімі рукамі. Гл. рука.
    есці як не сваімі зубамі. Гл. зуб.
    ісці як не сваімі нагамі. Гл. нага.
    рабіць як не сваімі рукамі. Гл. рука.

 
Слоўнік беларускіх народных параўнанняў   Слоўнік беларускіх народных параўнанняў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020