Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  


На ваш запыт мароз знойдзены 5 артыкулаў

  1. Мароз сем баб павёз. — Жартуюць гэтак, калі вялікі мароз прыцісьне.
  2. Мароз - сто пудоў на воз. — Аб добрай саннай дарозе.
  3. На жычкую крапіву мароз знайдзіцца. — Прыказваюць, калі нейкаму злачынцу ці арганізацыі злачынцаў жадаюць загубы. Жычкая крапіва пры першых восеньскіх замаразках мерзьне.
  4. Ні аднэй казе вока вылізя. — Гэтак жартуюць, калі спадзяюцца, што гэтага дня ці гэтай начы некаму здарыцца нейкая нечаканасьць ці бяда. Прыказка з казкі: Жыдоўскі парабак раніцай у вялікі мароз пашоў статак карміць і крукам скуб сена з тарпы, а тут каза пачала лезьці да сена. Ён як кінуў крукам на казу, дык і выбіў вока. Падаваўшы статку, парабак прыйшоў у хату, грэе перад печчу рукі й, як быццам сам да сабе, гавора: «Вось вялікі мароз. Напэўна ні аднэй казе вока вылізя». Калі гаспадар гэта пачуў, пабег глядзець сваіх козаў, аж у ваднэй казы й няма вока.
  5. У марцы рана трашчыць, а ўдзень плюшчыць. — Прыказваюць сяляне аб надвор'і ў сакавіку, калі рана мароз, а ўдзень, як сонца нагрэе, адлега.

 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020