Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (вялікі) (12513 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
а  б  й  о  ў  ю  


На ваш запыт рыба знойдзены 20 артыкулаў

  1. абвяліцца
    абвяліцца, -ліцца; зак. Стаць абвяленым, падсохнуць. Рыба абвялілася.
  2. акула
    -ы, ж. Вялікая драпежная марская рыба з верацёнападобным целам і вялікай пашчай. / у перан. ужыв. Біржавыя акулы. Імперыялістычныя акулы. [Ад стараж,
  3. акунь
    акунь, -я, м. Драпежная рыба сямейства акунёвых зеленавата-жоўтага колеру з чорнымі папярочнымі палоскамі і з чырванаватымі ніжнімі плаўнікамі.
  4. анчоўс
    анчоўс, -а, м. Дробная марская рыба сямейства, блізкага да селядцоў; хамса. [Ісп. anchoa.]
  5. асетр
    асетр, асятра, м. Буйная прамысловая рыба, каштоўная сваім мясам і ікрой.
  6. аўсянік
    аўсянік, -а, м. Крылатае насякомае, якое жыве ўсяго некалькі дзён; падзёнка. Рыба цяпер лепш бярэцца на аўсянікаў. Колас.
  7. балык
    балык, -у, м. Прасоленая і правяленая або правэнджаная спінная частка чырвонай рыбы. Асятровы балык. [Ад цюрк. балык — рыба.]
  8. барабулька
    барабулька, -і, ДМ -льцы; Р мн. -лек; ж. Марская промыславая рыба сямейства султанкавых.
  9. беларыбіца
    беларыбіца, -ы, ж. Каштоўная серабрыстага колеру рыба сямейства ласасёвых.
  10. біцца
    настойліва даводзіць відавочнае, вядомае, за што няма патрэбы спрачацца. Біцца як рыба аб лёд — гараваць, бедаваць, дарэмна дабіваючыся лепшага; жыць у
  11. бліснуць
    Час ад часу, гуляючы, выскачыць рыба над паверхняй вады, блісне серабрыстай луской на сонцы і цяжка плёхнецца назад у ваду. Галавач. Бліснула на тэлеграфных
  12. боўтаць
    у вадзе, што злецілася, боўтае рыба. Пташнікаў. На ім [услоне] стаяла дзежка цеста, І апалонік то і дзела Па дзежцы боўтаў жвава, смела. Колас. Лыжкаю,
  13. брацца
    на вуду, спінінг (пра рыбу). І рыба не хацела брацца ні на блёсны, ні на нажыўку. Брыль. 10. за каго-што. Ліпнуць, прыставаць да каго-чаго. Пад коламі
  14. быстранка
    -нак; ж. Невялікая прэснаводная рыба сямейства карпавых. У Нёман праніклі такія рыбы, як галавень, жэрах, подуст, пячкур, марона, быстранка, рыбец, гарчак
  15. бязрыб'е
    бязрыб'е, -я, н. Адсутнасць або недахоп рыбы. На бязрыб'і і рак — рыба. Прыказка.
  16. бялізна
    таксама вырабы з такой тканіны для бытавых патрэб. Нацельная бялізна. Сталовая бялізна. Пасцельная бялізна. 2. Драпежная рыба сямейства карпавых; жэрах.
  17. бялуга
    бялуга, -і, ДМ -лузе, ж. Каштоўная прамысловая рыба, самая буйная з сямейства асятровых.
  18. омуль
    омуль, -я; Р мн. -яў; м. Марская рыба сямейства ласосяў (водзіцца таксама ў возеры Байкал), якая на нераст выплывае ў рэкі.
  19. юкала
    юкала, -ы, ж. Вяленая рыба, якая нарыхтоўваецца ў запас жыхарамі Поўначы і Далёкага Усходу. [Мансійскае, хантыйскае.]
  20. юрыць
    чуюць. / у перан. ужыв. А дзень юрыў і жартаваў: то з гаем бярозавым, то травіцу гладзіў. Нікановіч. // Пра рыбу - нераставаць. Вясною рыба юрыць.

 
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (вялікі)   Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (вялікі)
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020