Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  


На ваш запыт рыба знойдзены 11 артыкулаў

  1. тхло — месца пад ільдом, дзе затыхаецца рыба.
    Разбілі тхло, дык рыба выскакаваць стала.
  2. жор — жыраванне; яшчэ — апетыт.
    Якраз рыба на жор пашла. Як нападзе жор, дык сабаку б, здаецца, зжор.
  3. затохнуцца — задыхнуцца.
    Рыба ў возіры затохлася. Прывёз прадаваць тохлую рыбу, рыбак без кручка ў галаве.
  4. ікранкарыба пад час нерасту.
    Цяпер у возіры адна ікранка, нораст жа.
  5. мазюка — чарвяк; яшчэ — так у малога называюць стручок.
    Накапаў мазюкоў, на іх добра рыба бярэцца. Схавай сваю мазюку, а то варона схопіць.
  6. неўваротны — непаваротлівы, марудлівы.
    Рыба станіць сытая, неўваротная.
  7. нораст — нераст.
    Рыба на нораст ідзець.
    (Так і хочацца патлумачыць - на рост.)
  8. норат — нерат.
    Норат трэба ўмець паставіць, каб рыба ў яго пашла.
  9. пальчыкі — невялікая рыба, драбяза.
    Налавіў рыбы во такой - пальчыкі.
  10. сваё — тутэйшае, прыроднае.
    Гэта рыба свайго возіра.
  11. тахлаярыба, якая задыхнулася пад ільдом.
    Прабілі лёд, а тахлай рыбы мора.

 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020