Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  


На ваш запыт страва знойдзены 8 артыкулаў

  1. Абедаў, абедаў, а жывот ня ведаў.
    1. Гэтымі словамі гаспадары перапрашаюць гасьця ці робяць яму вымову, што ён хоць доўга сядзеў за сталом пры ядзе, а страва ўся цэлая.
    2. Гэтымі словамі работнік наракае гаспадара, калі ён хоць і доўга сядзеў за сталом пры абедзе, але галодны, бо ежа была або няпрыгодная, або яе было мала.
  2. Есьця, ды ў вочы ня лезьця. — Гэтак гаспадыня перапрашае, падаючы яду, каб ня высьмейвалі, што страва ня добрая.
  3. Мая душа ні крывая - усё прымая. — Гэтак жартуе госьць, калі гаспадыня перапрашае, што можа страва яму не да смаку.
  4. Ня ўсё тоя смачна, што соладка. — У простым сэнсе аб страве: страва, якая сама сабой усаладжае, нясмачная й нездаровая. Хлеб недакіслы салодкі й нясмачны. Прыказваюць аб чалавеку, у якога лісьлівыя словы, а падступныя й зрадлівыя чыны.
  5. Расьце ў роця. — Калі нехта бяз смаку есьць або яго гадзіць ды страва ня глытаецца.
  6. Хлеб на стале, а рукі свае. — Гэтак гаспадар запрашае да яды гасьцей, калі страва пастаўленая на стале, а госьці сядзяць, чакаючы на ўпросы.
  7. Хоць жывот нарушу, алі зьесьці мушу. — Гэтак жартуюць пры ядзе, калі страва смачная.
  8. Цура цурыць, а хлеб ляціць. — Калі цуру робяць з хлеба, дык хлеб з булкі хутка ўбывае. Цура - страва; хлеб накрышаны ў пасоленую ваду.

 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020