Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г  д  е/ё  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  


На ваш запыт чалавек знойдзены 17 артыкулаў

  1. Человек предполагает, а господь располагает — Не ўсё тое збываецца, на што чалавек спадзяваецца = Ніхто наперад не знае, што каго чакае = Думаеш адно, а яно перавернецца на дно = Чалавек думае так, а выйдзе зусім іначай = Чалавек думае, а Бог робіць = Стралец (чалавек) страляе, а Бог кулі носіць
  2. Не место человека красит, а человек место — Не чын чалавека падвышае, а чалавек чын = Не адзежа здобіць (харашыць) чалавека, а чалавек адзежу = Не чын паважаюць, а чалавека па яго праўдзе
  3. Всяк молодец на свой образец — У кожнага кавалера свае манеры = Кожны кравец сваім кроем, кожны кеп сваім строем = Кожны кравец сваім кроем крое = Усялякі гад на свой лад = Усякі чалавек сваім стылем жыве
  4. Где много слов, там мало дела — Языком у Вільні, а галавою за печчу = Слоў - на мех, а спраў - на смех = Каб так смыкам, як языкам = Гультай не чалавек, балбатун не гаспадар
  5. Гром не грянет - мужик не перекрестится — Не прыйдзе трывога - не ўспомніш і Бога = Як трывога, тады да Бога = Пакуль пярун не грымне, чалавек яму не паклоніцца = Пакуль не загрыміць, мужык не перахрысціцца
  6. Дураков не сеют, они сами родятся — Дурняў не сеюць і не жнуць, яны самі растуць = Дурань не родзіцца, а сам знаходзіцца = Добрую траву чалавек сее, а ліхая чорт ведае адкуль бярэцца
  7. Если б знал, где упадешь, то соломки б подостлал — Каб чалавек ведаў, дзе спатыкнецца, дык абышоў бы тое месца = Каб ведаў, дзе яма, то пераступіў бы = Каб ведаў, дзе павалішся, лепей бы там сеў (лёг) = Калі б ведаў, дзе павалішся, то абышоў бы
  8. Курица не птица, баба не человек — Грошы не мякіна, баба не мужчына = Рак не рыба, кажан не птушка = Курыца не птушка, гультай не чалавек, балбатун не гаспадар = Сыр не закуска, кум не сваяк = Лахман не адзежа, зацірка не ежа = Рубель не грошы, а гад не брат
  9. Мир - велик человек — Грамада - вялікі чалавек = Моцны статак чарадою, а людзі грамадою
  10. На безрыбье и рак рыба — Як няма мяса, то і грыб закраса = Калі няма рыб, добры і грыб = На бязлюддзі і мы людзі = На бязлюддзі і дзяк чалавек = Упоцемку і гніляк свеціць = І месяц свеціць, калі сонца няма
  11. На убогого всюду каплет — Сіраціне заўсёды вецер у вочы = Беднаму ўсюды цесна (бедна) = У беднага і ў кашы косці = Каму месяц свеціць, а ад сіраты хаваецца = Чалавек убогі, як конь бязногі
  12. Не имей сто рублей, а имей сто друзейЧалавек без сяброў, што печ без дроў = Няма грошай - не бяда, як сяброў грамада = Лепш сто сяброў, чым сто рублёў
  13. По одежке встречают, по уму провожают — Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку = Не пазнаюць, то папытаюць = Не адзежа здобіць (харашыць) чалавека, а чалавек адзежу = Лыкам чалавека не мераюць = Не ўсё тое кепска, што на пагляд = Не глядзі, што на галаве, а паглядзі, што ў галаве
  14. Придет беда - купишь ума — Бяда розуму вучыць = Бяда дакучыць ды розуму навучыць = Як бяднее, чалавек разумнее = Пасля бяды кожны разумны
  15. Скоро сказка сказывается, да не скоро дело делается — Хутка гаворыцца, ды паціху робіцца = Лёгка сказаць, ды далёка дыбаць = Шмат вады сплыве, пакуль чалавек таго дажыве
  16. Улита едет - когда то будет — Пакуль тое настане, і нас з табой не стане = Пакуль тое настане, калом спіна стане = Будзе на лета, але не на гэта = Пакуль знайдзе, дык і сонца зайдзе = Шмат вады сплыве, пакуль чалавек таго дажыве
  17. Чужая душа - потемки — У душу не ўлезеш = Душа як лес = Душы на далонь не вымеш ды не пакажаш = Чалавек - не арэх, не раскусіш

 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем   Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020