Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік адметнай лексікі (431 артыкул)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  


На ваш запыт чалавек знойдзены 6 артыкулаў

  1. водмаладзь -і, ж. Амаладжэнне.
    Упэўніцца самотны чалавек: сваё не возьме нават доўгі век, калі на водмаладзь пайшла кабета. (Г.Тумас) У водмаладзь, назад у вёсны Спяшаюся, як позні госць. (В.Коўтун) - Чалавек старэе, - язык у отмаладзь ідзе, - заўсміхаўся, душачыся словамі, Мікіта. (А.Кудравец)
  2. абразанка, адразанка -і, ж. Вінтоўка з пакарочаным, абрэзаным ствалом; абрэз.
    За мяне заступіўся Змітрок Бядуля: «Што вы нападаеце на маладога паэта? Ён здольны чалавек. Вось толькі ён няправільна ўжыў слова "абразанка"...» А на Бягомльшчыне так і гаварылі... Людзі гаварылі не «абрэз», а «абразанка». (П.Панчанка) А ўзімку [паплаўнічы] дзень спіць, а ноч з тою самаю адразанкаю ля будынкаў ходзіць. Вартаваў... (Л.Калюга)
  3. абязбольвальны -ая, -ае. Які прызначаны служыць для абязбольвання.
    Чалавек атрымліваў абязбольвальны ўкол і пакідаў кабінет. (Звязда. 30.04.1996)
  4. адважнік -ая. м. Адважны чалавек.
    Пакуль ёсць адважнікі, будуць і баязліўцы, пакуль ёсць баязліўцы - будуць адважнікі. (Н.Мацяш) Варажбітна-напорная праца ў адважнікаў паспяхова завяршылася. (В.Санько)
  5. аднапалатнік -а, м. Той, хто знаходзіцца з кім-н. у адной палаце.
    Палата была чалавек на дзесяць. Мае аднапалатнікі былі людзі розных прафесій і заняткаў. (В.Хомчанка)
  6. гаспадыніць -ню, -ніш, -ніць, незак. Рабіць традыцыйную работу жанчыны-гаспадыні.
    Сам ён [стары чалавек] і гаспадарыў дома і гаспадыніў, сам сабе крупнік варыў, сам сабе лапіў порткі. (А.Кулакоўскі)

 
Слоўнік адметнай лексікі   Слоўнік адметнай лексікі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020