Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Беларуска-расейскі слоўнік (Станкевіч) (142 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
д  е  ё  ы  ю  


На ваш запыт чалавек знойдзены 1 артыкул

  1. юшыць у -шыш -ша, каго-што — бить по ушам (не обязательно по ушам, С.), заушать. Нсл. 725.
    За што ты яго юшыш? - За тое юшу, няхай не крадзець. Нсл.
    Соверш. ад'юшыць — ударить (побить, С.) кого-л. рукою по уху (не обязательно по уху, С.) Нсл. 385.
    Як ад'юшу цябе па вушшу, дык перастанеш лезьці да мяне. Нсл.
    Соверш. заюшыць. Нсл. 725.
    Заюшыў разы тры мне ні за шта, няхай Бог аддасьць. Нсл.
    заюшыцца,
    1. забегаться, Гсл. войти в азарт. Бяльсл.
    Во заюшыўся, што нічога ня чуе. Кокатава Імсьц. (Бясл.). Баба заюшылася каля печы, а карова ў шкоду пашла. Палуж Краснап. (Бясл.). Заюшыўся за работаю. Гсл.
    2. засуетиться, Гсл. прийти в волнение, в беспокойство. Дсл. 262.
    3. потерять выдержку. Гсл.
    4. облиться кровью. Гсл.
    Заюшыўся крывёю. Гсл.
    разьюшавацца -шуюся -шуешся. Нсл.
    - ...Не разьюшавайся дужа; мы цябе ўходаем. Нсл. 554.
    Соверш. разьюшыцца — разъяриться, страшно разозлиться. Шсл.
    Разьюшыўся так, што ўходу яму няма. Нсл. Так жа быў разьюшыўся сабака, - чуць не загрыз таго сьвінчаці. Ст.
    разьюшаны -ная -нае — разозленный. Растсл.; ПНЗ.
    Прич. разьюшаны — разъяренный. Шсл.; ПНЗ.
    Вось чалавек дзе: як той зьвер разьюшаны кідаецца біцца! Ст. Л. памкнуўся ўціхамірыць, спыніць злосна-разьюшаныя хвалі. ЗСД 121. Разьвінулі сваю крывавую жандарскую работу разьюшаныя юнкяры. ЗСД 154. Бліснуў чырвоны, дзіка разьюшаны агонь пажару. ЗСД 164. Пад звоны, зброі, путаў звоны, пад сьвіст разьюшаных прыблудаў, брыдзеш зь няведамых старонаў. Купала («Бацькаўшчына», № 410-411). Дзень мінаў - разбою хвалі большалі ўтрая. У разьюшанай навале стаў на ногі я. Салавей: Сіла, 22.
    Соверш. уюшыцца — сильно разъяриться. Ар.

 
Беларуска-расейскі слоўнік (Станкевіч)   Беларуска-расейскі слоўнік (Станкевіч)
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2021