 |
На ваш запыт чалавек знойдзены 20 артыкулаў
-
анцыюд м., груб. Чалавек, паводзіны і ўчынкі якога супярэчаць агульнапрынятым у грамадстве.
Зноў гэты анцыюд прыйшоў. Даўгаполле Гар. Не чалавек, а нейкі анцыюд, над людзьмі толькі здзікаўся. Быцава Беш. Вырасціла анцыюда на сваю галаву. Верамееўка Гар.
-
апоўзлік м.
1. Немаўля.
Што ты хочыш, ён жа йшчэ апоўзлік, ні ходзіць. Езярышча, Марозава Гар.
2. перан. Чалавек невысокага росту.
Звязалася яна з такім апоўзлікам - як дзіця. Замачак Чаш.
3. перан. Худы, нездаровы, змарнелы чалавек.
Ізноў гэты апоўзлік прыцягнуўся - худы, бледны, страшна глянуць. Іванск, Тараскі Чаш.
-
абалдуін, абалдуй м., груб., зневаж. Неразумны, дурны чалавек; аболтус.
Хлопцы зараз нейкія абалдуіны. Порплішча Докш. Ай, які ж ты абалдуй. Бораўна Леп.
Параўн. аплэвух, аплэвуш, асялок
-
абваліцца зак. Страціць прытомнасць, упасці непрытомным.
Як убачыла яго, так і абвалілася. Другі чалавек вярнуўся. Выгада Сен.
-
аберуч прысл.
1. Абедзвюма рукамі (абхапіць, узяць што-н.).
Ухваціў аберуч маю руку. Камень Леп.
2. Папераменна, то ў адной, то ў другой руцэ (несці што-н.).
Марынка аберуч несла гэтую торбу. Арханава Міёр.
3. Разам.
Той зімой восем чалавек жылі аберуч з намі ў нашай хаці. Нурава В.-Дзв.
-
абрыдзоны прым. Надакучлівы.
Гэны чалавек такі ўжэ абрыдзоны. Смалоўка Сен. Кыш, гогалі абрыдзоные! Камаі Паст.
-
адлюднік м. Нелюдзімы чалавек.
Такі ж адлюднік, ні з кім ня дружыць. Латышы Глыб.
Параўн. атадар
-
акураціст м. Чалавек, які вызначаецца акуратнасцю ў працы, бездакорнасцю ў паводзінах, ахайнасцю адзення.
Ён хоць і плоха ўчыўся, але ж па натуры быў акураціст. Дольдзева Сен. Паглядзі на свае штаны, а шчэ акурацістам падаеш сябе. Латыголічы Чаш.
-
алярвець зак., груб. Разленавацца, разбэсціцца.
Саўсім алярвеў чалавек. Што будзе далей? Алексінічы Сен.
-
аплэвух, аплэвуш м., груб., зневаж. Неразумны, дурны чалавек; аболтус.
Не вядзі сябе як аплэвух. Камайск Докш. Ён і малы быў нейкі аплэвуш, і цяпер такі самы. Быцава Беш.
Параўн. абалдуй, абалдуін, асялок
-
апоўзлы прым. Нікчэмны.
Такі ж ужо ён апоўзлы чалавек, п'е з дня ў дзень. Стралкі В.-Дзв.
-
асаднік м. Агароднік, чалавек, які займаецца агародніцтвам.
Мой бацька асаднік, расціць гуркі. Грыцы Глыб.
-
асталапець зак. Аслупянець, знерухомець ад моцнага ўзрушэння.
Тут я асталапела і гляжу на яго: смяецца ці праўду кажыць чалавек. Баева Дубр.
Параўн. астаўбянець
-
астукан зневаж. Чалавек, які стаіць нерухома на адным месцы.
Стаіш ты, як астукан. Ноўка Гар.
-
асялок м., перан., зневаж. Неразумны, дурны чалавек; аболтус.
Мішка - асялок, гэта ўсе знаюць. Быцава Беш.
Параўн. абалдуй, абалдуін, аплэвух, аплэвуш
-
атадар м., зневаж. Нелюдзімы чалавек.
Што ты ходзіш атадарам? Ад усіх хаваешся? Ёды Шарк.
Параўн. адлюднік
-
атраха аг., зневаж. Абыякавы да ўсяго чалавек.
Ай, атраха, ці будзіць з яго толк? Баева Дубр.
-
атрэчча аг. Чалавек упарты, наравісты, які нікому не падпарадкоўваецца.
На мінулым тыдні як паляцеў з матацыкла, я думала, шыю зломіць. Але ж такоя атрэчча, усё раўно ездзіць. Марынцы, Тараскі Чаш.
-
ачурудны прым. Прапашчы.
Ачурудны ты чалавек, п'яніца. Ушачы.
-
ашчапенец м. Адшчапенец, адзінокі чалавек.
Так і пражыў век ашчапенцам. Дрыгучы Міёр.
|
 |