Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт чалавек знойдзены 26 артыкулаў

  1. аднаслоўнычалавек слова, верны свайму слову.
    Стахван чалавек аднаслоўны, сказаў - зробіць. А Ладысь неаднаслоўны, у яго сем пятніц на тыдні.
  2. прыхінацца — прытуляцца, абжывацца, атайбоўвацца; яшчэ — наведаць.
    Век зжываіць чалавек, трэба ж некуды прыхінацца. Прыхінуцца ж трэба, чалавек жа ўсё-ткі памёр.
  3. абыдлець — азвярэць, знелюдзець.
    Абыдлеў чалавек, звер зверам.
  4. аджылы — сталага, пахілага веку.
    Чалавек ён ужо аджылы, з маладымі ня ўгоніцца.
  5. гарды — горды, каго заела гардыня.
    Ён чалавек гарды, абы з кім чарку ня возьміць.
  6. гой — адчайны чалавек, разак.
    Такі гой - нікому не саступіць.
  7. дукса — нязграбны чалавек, няўмека.
    У дуксы рукі - крукі, ні да пугі, ні да навукі.
    (Аднакарэннае з латышскім duksă — ашалелы.)
  8. душны — душэўны, спагадлівы.
    Чалавек ён душны, людское гора ведаіць.
  9. жмут — жменя, пук сена, травы; яшчэ — скупы чалавек, скнара.
    Хоць жмуток сена ды ўкініш у яслі. Такі ўжо жмут, такі жмудзяк, што зімой лёду не пазычыць.
  10. заткала — заторчына, якой затыкалі комін; яшчэ — неахайны чалавек.
    Ягоную шапку ўжо можна пусціць на заткала. Ходзіць як заткала, мурзаты, чорны.
  11. зжыць — перажыць.
    Быў чалавек з Атрошкава, чатыры жонкі зжыў.
  12. зналопу — знянацку, з налёту.
    Чорт усё зналопу робіць, каб чалавек апомніцца не паспеў.
  13. канюгайла — здаровы конь ці чалавек, здаравіла.
    Такі канюгайла, што на ім толькі валуны вазіць.
  14. кіў — порух пальцам з грозьбай.
    Добры чалавек пабаіцца ківа, а благі не пабаіцца й кія, калі не паможаць кіў, не паможаць і кій.
  15. нарва — няпрошаны чалавек, нахабнік.
    Нарвецца нейкая нарва - і кукуй.
  16. насупа — сярдзіты чалавек.
    Такі стаў насупа, што забыўся, калі ўсміхаўся.
  17. наські — тутэйшы, свой.
    Ён чалавек наські, яму можна давяраць. Гэта нейкі ня наські - чужы, наезджы.
  18. падх'юрыць — падкалоць.
    Любіць падх'юрыць, каб чалавек з сябе выйшаў.
  19. парушыцца — падарвацца.
    На гэтай працы цяжкой парушыўся чалавек.
  20. пахадушкі — клопат, хаданіна.
    Чалавек у пахадушках, дык час неўзаметку праходзіць.

Старонкі: 1  2  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020