На запыт знайшлося 98 артыкулаў

  1. 41
    блізарукі, падслепаваты
  2. 42
    блізка, недалёка, непадалёку, непадалёк, непаводдаль, паблізу, поблізу, побач, каля, пры □ па суседству, у суседстве, пад бокам, каля бока, пад носам, падаць рукой, не за гарамі
  3. 43
    блізкі, недалёкі, сумежны, суседні
  4. 44
    блішчаць, блішчэць, бліскаць, бліскацець, пабліскваць, ззяць, зіхацець, зіхацецца, зіхцець, палыскацца, ільсніцца, ільсніць, ірдзецца, ірдзець, зырчэць, яркнуць, яскравіцца, яскравець; прамяніцца, люстраніць, люстравацца, свяціцца, гарэць, граць, іскрыцца, пераліваць, пералівацца, шкліцца, залаціцца, серабрыцца, срабрыцца (перан.)
  5. 45
    блудзіць, блукаць
  6. 46
    блыха; скочка (абл.)
  7. 47
    бляваць, ванітаваць; рыгаць (абл.)
  8. 48
    бляднець; бялець, зелянець (перан.)
  9. 49
    бо, таму што
  10. 50
    бой, бітва; баталія, сеча (уст.)
  11. 51
    бойня; разніца (разм.)
  12. 52
    боль, балючасць / у касцях, суставах: ламата, ламота; калаццё, колька (разм.)
  13. 53
    босы, басаногі, разуты
  14. 54
    бот; чобат (абл.)
  15. 55
    бразгаць; бразгатаць, бразгацець, звякаць (разм.)
  16. 56
    бразготка, браскотка, брашчотка, трашчотка
  17. 57
    брама; вароты, весніцы (мн.)
  18. 58
    брахаць, гаўкаць, цяўкаць, залягацца, екатаць, яхкаць □ залівацца брэхам
  19. 59
    браць, забіраць, падбіраць, адбіраць; грабастаць (разм.); грэбці, заграбаць, аграбаць, рваць, вырываць, драць, здзіраць, лупіць, хапаць, захопліваць, падхопліваць, лапаць, цягнуць, гарнуць, вывуджваць (перан., разм.); чэрпаць (перан., выс.)
  20. 60
    брыдкі, непрыгожы, непрыстойны, агідны; гідкі (абл.); вульгарны, нецэнзурны (кніжн.); брудны (перан.)

Паведаміць пра недакладнасьць