Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў (1938 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  э  ю  я  
а  е  ё  і  о  у  ы  я  


На ваш запыт знойдзены 14 артыкулаў

  1. вейка; веялка, мігаўка (абл.)
  2. веласіпед; самакат (разм.)
  3. велічны, вялікасны
  4. вельмі, надта, выключна, надзвычай, -надзвычайна, незвычайна, нязвыкла, небывала, неверагодна, неймаверна, невыказна, невымоўна, моцна, бязмежна, бясконца, невымерна, непамерна, нязмерна, бязмерна, празмерна, нязлічана, неапісальна, востра, нясцерпна; добра, страшна, страшэнна, здорава, парадкам (разм.); дужа, збыт (абл.) □ да смерці, да незвычайнага, без меры, праз меру, не ў меру, на рэдкасць, да дзіўнага, да чорта, да чорцікаў, не на жарт, не на жарты
  5. венік / асаджаны: мятла, мяцёлка / для падмятання ў печы: памяло / сцёрты: дзяркач; памяценнік, гальнік (абл.)
  6. вернасць, адданасць
  7. верх, вяршыня, верхавіна, вяршаліна, спічак / гары: пік / будынка: шпіль, шпіц; макаўка (разм.); шапка (перан.)
  8. верхам / на кані: конна; верхі (разм.)
  9. веснавы, вясновы; вясняны, весні (паэт.)
  10. вестка, весць, навіна, паведамленне, сігнал
  11. ветліва, ветла, прыветна, прыветліва, абыходліва, пачціва
  12. вецер / парывісты, кругавы: віхор / скразны: скразняк / сухі гарачы, у пясчаных пустынях: сухавей, самум / што выварочвае дрэвы: буралом / разбуральнай сілы: ураган / моцны і рэзкі, кароткачасовы: шквал / слабы, каля мора: брыз, вятрыска / рэзкі халодны: сівер (разм.) / халаднаваты: свяжак (разм.) / скразны: скавыш / дзьме знізу, каля зямлі: нізавік (разм.); віскуцень (абл.); віхура (паэт.)
  13. вечарэць, цямнець, цямнецца, змрачнець, змяркацца, шарэць; сутонець, сутанець, сутоньвацца (абл.) □ брацца на вечар, брацца на змярканне
  14. веялка, арфа

 
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў   Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019