Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік адметнай лексікі (431 артыкул)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  
б  г/ґ  д  ж  з  к  л  н  п  р  с  т  ў  ф  х  ч  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  


На ваш запыт знойдзены 130 артыкулаў

  1. аглуздзелы -ая, -ае. Няўцямны, адурэлы.
    Нейкі час жыхары сядзелі, як замарожаныя, аглуздзелыя. (Ц.Гартны)
  2. агмень -ю, м.
    1. Вогнішча, агонь.
    І пакуль гарыць агмень - дотуль цёпла сэрцу. І не страшна ў судны дзень целу майму ўмерці. (А.Сыс) Умей на кут святы перахрысціцца. Чужое хаты прывітай агмень. (У.Паўлаў)
    2. Сімвал роднага дому, сям'і.
    Нараджэнню таго, што ствараецца намі, спрыяе наш нязводны хатні агмень - непагаснае цяпельца, якое мы пастаянна падтрымліваем, сілкуем цяплом уласных душ. (ЛіМ. 02.01.1998)
    3. Месца, цэнтр распаўсюджання чаго-н.; ачаг.
    Прайсціся сцяжынкамі жыцця і творчасці народнага песняра дапаможа кніжка «Святло Купалавага дому», выпушчаная Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы, складальнікам яе з'яўляецца гаспадыня гэтага агменю беларускасці Жана Дапкюнас. (ЛіМ. 17.04.1998)
  3. агоньчык -у, м. Агеньчык.
    На сінім тугім агоньчыку і праўда скоранька зашумеў і запыхкаў параю зялёны чайнік. (В.Адамчык) Ужо ім у вочы забліскалі рэдкія агоньчыкі з вокан хат. (Ц.Гартны)
  4. адбіты -ая, -ае.
    1. Які адбіўся, зрабіў уплыў, уздзеянне.
    Часы чорнае рэакцыі, балюча адбітыя на становішчы даволі моцнай раней Сілцоўскае арганізацыі, усё ж канчаткова не зліквідавалі сацыялістычнага руху... (Ц.Гартны)
    2. Які адбіўся, адлучыўся.
    Ідзе ён адзін без дарогі, адбіты ад стада баран... (Я.Колас)
  5. адбыты -ая, -ае. Які адбыўся.
    Гэта злучэнне падзей толькі што адбытай у глухім лесе драмы... у момант выклікала ў ім думку, ці не глядзяць і за ім чые-небудзь ліхія вочы. (Я.Колас) Калі Смоліч з калегамі пасля ўдачы ў Кіеве і адбытага адразу па ёй кароткага дыпламатычнага ваяжу ў Берлін вяртаўся дамоў, на палітычным даляглядзе Беларусі і замаячыла яшчэ адна, новая пагроза. (А.Ліс)
  6. адважнік -ая. м. Адважны чалавек.
    Пакуль ёсць адважнікі, будуць і баязліўцы, пакуль ёсць баязліўцы - будуць адважнікі. (Н.Мацяш) Варажбітна-напорная праца ў адважнікаў паспяхова завяршылася. (В.Санько)
  7. адведвальнік, адведнік -а, м. Той, хто адведвае, наведвае каго-н.
    Альберцінскі манастыр быў заўсёды абстаўлены шпігунамі... а нават некаторых адведвальнікаў паліцыя затрымлівала. (Пагоня. 04.10.1996) Увогуле трэба сказаць, наведвальнікі, адведнікі ішлі да яго бясконцай плынню. (В.Казько)
  8. аддалены -ая, -ае. Які аддаліўся.
    [Кіраўнік работ] пайшоў услед аддаленай калоны палонных. (Ц.Гартны)
  9. адзінота -ы, адзінотка -і, м. і ж., адзінотнік, адзіночнік -а, м. Той, хто (што) адзін, не ў гурце; адзіночка.
    Яны з Міхасём і пажаніліся ўжо сіротамі, адзінотамі. (Ц.Гартны) На душы было пакутна, і, мусіць, праз тое, тры бярозкі пры дарозе, першыя з логу, здаліся цяпер адзіноткамі, хоць і шумлівымі, як і раней, у маленстве. (М.Гарэцкі) Відавочна, што сёння імпрэзы «БК» [«Беларускай капэлы»] - гэта не голас адзінотніка ў пустэльні. (С.Берасцень) Адзіночнік ён [Антон Сісюкевіч] быў, адзін-адзінюткі, як жаба ў каляіне. (Л.Вашко)
  10. адзінотны -ая, -ае. Адзінокі.
    У нейкай адзінотнай сушні яны прытуліліся адпачыць і паснулі на кастрыцы. (К.Чорны) Я проста папытала: «У вас столькі вучняў. Чаму вы такі адзінотны?» (ЛіМ. 16.02.1998)
  11. адзіночнік гл. адзінота
  12. адкрывальны -ая, -ае. Праўдзівы, адкрыты, шчыры.
    Бацька натрапіў на творы Талстога і яму спадабался там адкрывальная публіцыстыка, ён прачытаў і запамятаў «Споведзь» і «Дык што нам рабіць?». Імпанавала яму бязлітасная праўдзівасць гэтых твораў. (У.Калеснік)
  13. адкрыўчы -ая, -ае. Які служыць навуковаму пошуку, адкрыццю.
    Вы, як вопытны даследчык, які можа пахваліцца глыбокімі адкрыўчымі рэйдамі ў мінулае, пакідаеце па-за сваёй увагай... верагодных сведак. (М.Танк)
  14. адлежаны -ая, -ае. Які адлежаўся.
    Усе са свежымі навінамі прыходзілі, адлежаныя творы прыносілі. (М.Калачынскі)
  15. адлускоўвацца -аецца, незак. Адлушчвацца.
    Адлускоўвацца ржа пачала. І знямогу я адолеў. (А.Вольскі)
  16. адляцелы -ая, -ае, перан. Які адляцеў (мінуў, адышоў).
    І ім [маладым] усе гулагі і рэйхстагі - як пошум лісця адляцелых дзён. (М.Дукса)
  17. адмаладзець -ею, -ееш, -ее, зак. Стаць маладым.
    Адмаладзець душой [кветка] дапамажы. Пяшчотай аднавіць здранцвелых нерваў клеткі. (Д.Бічэль)
  18. адмоўнік -а, м. Прызыўнік, які ўхіляецца ад вайсковай службы.
    Цяперашні прызыў у параўнанні з асеннім ідзе больш арганізавана. Відаць, запрацаваў закон аб воінскай службе (Мінская вобласць заўсёды была ў «лідэрах» па адмоўніках). (Звязда. 07.07.1993)
  19. адмыслоўца -ы, м. Той, хто валодае выдатным майстэрствам.
    Свята «Маладзечна-98» будзе адметнае выступленнямі з нагоды юбілеяў класіка айчыннай літаратуры Пімена Панчанкі ды адмыслоўцы сучаснай беларускай песні Валерыя Іванова. (ЛіМ. 06.03.1998)
  20. адмыўны -ая, -ае. Які можна адмыць, які адмываецца.
    І мазольныя, не адмыўныя ад зямлі пальцы тузнулі званок. (Ц.Гартны)

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  
 
Слоўнік адметнай лексікі   Слоўнік адметнай лексікі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019