Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік адметнай лексікі (431 артыкул)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  
б  г/ґ  д  ж  з  к  л  н  п  р  с  т  ў  ф  х  ч  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  


На ваш запыт знойдзены 130 артыкулаў

  1. аднаайчыннік -а, аднакраінец -нца, м. Суайчыннік.
    «Аднаайчыннікам» - назва верша А.Каско (Маладосць. 1997. № 4) Няхай жыве новае і моцнае, як моцныя наша воля і наш дух. А гэтыя якасці дзівяць не толькі чужаземцаў, а і маіх аднакраінцаў. (П.Глебка)
  2. аднабрыгаднік -а, м. Той, хто служыць ці служыў у адной брыгадзе з кім-н.
    Антося здзівіла, што яго баявы аднабрыгаднік меў на галаве густы, як у хлапчука, «вожык». (А.Жук)
  3. аднавяковец -коўца, адначаснік -а, м. Сучаснік.
    Так, ён [лірычны герой] рацыянальны, наколькі рацыянальны наш век і нашыя аднавякоўцы. (А.Пісьмянкоў) На схіле веку хочацца, што называецца, празаічна паглядзець на сябе самога, на адначаснікаў тваіх, жывых і вечных, паразважаць, памеркаваць. (Р.Барадулін)
  4. аднакамернік -а, м. Той, хто знаходзіцца з кім-н. у адной камеры.
    - Ты што, баця? - здзівіўся той. Абурана. Задзірыста. - Грэбуеш намі, аднакамернікамі? (Г.Далідовіч)
  5. аднакраінец гл. аднаайчыннік
  6. аднанож прысл. На адной назе.
    Заставацца ў хаце было небяспечна, трэба было ратавацца, але аднанож я далёка ўцячы не мог. (В.Быкаў)
  7. аднапалатнік -а, м. Той, хто знаходзіцца з кім-н. у адной палаце.
    Палата была чалавек на дзесяць. Мае аднапалатнікі былі людзі розных прафесій і заняткаў. (В.Хомчанка)
  8. аднаспадны -ая, -ае. Аднасхільны.
    [Гаспадар] пабудаваў маленькі будыначак з аднаспаднай стрэшкай для патрэб усіх сваіх кватарантаў. (В.Ластоўскі)
  9. аднаўленец -нца, м. Той, хто аднаўляе, узнаўляе што-н.
    Сярод аднаўленцаў кампартыйнай... ячэйкі пераважную большасць складаюць людзі «пенсійнага ўзросту». (Звязда. 26.03.1993)
  10. аднаўляны -ая, -ае. Які аднаўляўся, аднаўляецца кім-н.
    Наганялі нуду даўно не аднаўляныя і спрадвеку не апыляныя сцены. (В.Ластоўскі)
  11. адначаснік гл. аднавяковец
  12. адніманы -ая, -ае. Які аднімаўся, аднімаецца кім-н.
    Сцяміўшы гэта, Ляўчук апусціў увесь дзень не адніманы ад пляча прыклад свайго «дзегцяра» і дастаў з кішэні ўсохлы і абкрышаны кавалак хлеба. (В.Быкаў)
  13. адпачывальнік, адпачыншчык, адпачыннік, адпачнік -а, адпачыванец -нца, м. Той, хто адпачывае; дачнік.
    Пачаўся заезд адпачывальнікаў у санаторый з розных раёнаў вобласці. (Беларускае радыё. 07.10.1995) Пакуль што адпачыншчыкі, ці, як іх тут завуць, - хворыя, не запаўняюць і палавіны яе [будыніны] (Р.Сабаленка) Увечары 26-га даведаліся выпадкова, што адпачыннікі з «Правды» ўтварылі свой камітэт па эвакуацыі. (ЛіМ. 11.09.1992) Усе турботы адпачніка зводзіліся да аднаго - яды, гульняў, знаёмстваў. (В.Санько) Дождж яму, адпачыванцу, якраз і не патрэбен... (М.Гіль)
  14. адрабляць -яю, -яеш, -яе, незак., што. ... Выконваць (пра ўрокі).
    Ён стаў прыходзіць кожны дзень у чытальню інтэрната, каб разам са мною адрабляць урокі, г.зн. выконваць дамашнія заданні. (У.Калеснік)
  15. адразанка гл. абразанка
  16. адрываны -ая, -ае. Які адрываўся, адрываецца кім-н.
    ...Больш тыдня, як каляндар не адрываны. (Л.Калюга)
  17. адставака -і, м. і ж. Той, хто (што) адстае, адстаў; адсталы.
    Ужо наляцелі з-пад Масквы фашысцкія налётчыкі. І раптам нейкі чарнакрыжы адставака прагрукатаў над намі і скінуў паблізу бомбу, якую яму не далі скінуць у іншым месцы. (П.Панчанка)
  18. адчуваны -ая, -ае. Які адчуваўся, адчуваецца кім-н.
    Тон, з якім Сёмка выказаў гэтыя словы, яго бадзёры выгляд і адчуваная Стэпаю шчырасць ды спагада да сябе злёгку разагналі насядаўшы на яе цяжар... (Ц.Гартны)
  19. адшліфоўчы -ая, -ае. Які служыць шліфаванню, удасканаленню.
    Мова - вечна жывы, спеўны, вечна неспакойны, свежы і светлы акіян. Ні на момант не моўкне ён, не ўпыняе свае стваральнай, памнажальнай адшліфоўчай работы. (М.Лужанін)
  20. ад'язджанец -нца, м. Той, хто ад'язджае.
    Пасля вайны ў заходняй Беларусі шмат хто імкнуўся паехаць у Польшчу. ... У бальшыне сваёй ад'язджанцы гэтыя былі палякамі касцельнымі. (Р.Барадулін)

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  
 
Слоўнік адметнай лексікі   Слоўнік адметнай лексікі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019