Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік адметнай лексікі (431 артыкул)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  
б  г/ґ  д  ж  з  к  л  н  п  р  с  т  ў  ф  х  ч  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  


На ваш запыт знойдзены 130 артыкулаў

  1. ажывелы -ая, -ае. Які зрабіўся больш ажыўленым, узрушаным.
    Апошняй [у вестыбюль] ускочыла ажывелая Франя. (В.Быкаў)
  2. ажыўчы -ая, -ае. Які аднаўляе сілы, ажыўляе.
    Рассыпайся [сонца] па сёлах, па нівах Брыльянцістай ажыўчай расой. (Я.Купала)
  3. азапасіцца -пашуся, -пасішся, -пасіцца, зак. Запасціся.
    На седале нема залямантаваўсонны певень, загрымеў калодзежны журавель: якаясьці гультайка не азапасілася нанач вадою. (В.Гардзей)
  4. аздоба -ы, аздаба, -ы, ж. ... Выгляд, аблічча; постаць.
    Гукае Міхась: «Баравік!» І сам прысядае на дол Ды вочкамі водзіць вакол. Аж зірк - між калюшак Другі капялюшак! І што за асоба! Краса і аздоба! Не чорны - хутчэй сіняваты. Дзябёлы, таўстаматы... (Я.Колас) [Рэчка Валоўка] плыве да бацькі-Нёмана адсюль [ад Пабрэззя] значна пацішэлай, як замужняя, што чакае дзіцятка, маладзіца - не менш прыгожая і вабная ў сваёй папаўнелай аздобе. (Я.Лецка) На Саладуху, во на каго падобны хлопец, што даў яму закурыць, - і голасам, і аздабой... (В.Быкаў)
  5. аздобны -ая, -ае. ... Прыгожы.
    Невядомскіх пустадомку прыйшлося... жонка не такая аздобная, каб хто на яе паквапіў. (Л.Калюга)
  6. акруціцца акручуся, акруцішся, акруціцца, зак. Павярнуцца, каб змяніць становішча або напрамак свайго руху; развярнуцца.
    Не згледзеў, калі паспелі акруціцца Махорка з Панком - яны пагналі коней назад у расцяроб, і ён, Боганчык, астаўся цяпер ззаду за ўсімі. (І.Пташнікаў)
  7. акрыяны -ая, ае. Які акрыяў, акрыялы.
    Але ў пашчу бурлівую зноў рашуча штурхне іх [крыгі] крутое плячо акрыянага берага!.. (Н.Мацяш)
  8. актуалізацыйны -ая, -ае. Які служыць актуалізацыі.
    Актуалізацыйная функцыя гэтых сродкаў асабліва відавочная ў тых выпадках, калі вербальны кантэкст недастатковы для рэалізацыі камічнага (іранічнага) значэння. (В.Рагаўцоў)
  9. актыўнік -а, м. Той, хто выяўляе актыўнасць у дзейнасці якой-н. арганізацыі, суполкі; актывіст.
    Поруч з актыўнікамі «славянскіх сабораў» і таму падобных актывізуецца, як бачым, геаграфічна-беларускі элемент. (ЛіМ. 21.10.1994)
  10. акуцце -я, н., зб. Тое, чым акаваны які-н. прадмет; акоўка.
    - А нешта на задняй восі з правага боку люстэрка не трымаецца: трэба анучу падкручваць, як едзеш дзе. І тут крыху акуцце папраў, - паказаў Антось, на двор да каламажкі вывеўшы каваля. (Л.Калюга)
  11. альтэрнатыўнік -а, м. Прызыўнік, які на залік вайсковай службы выконвае іншыя абавязкі.
    У Мінску да нас час ад часу заходзяць нямецкія альтэрнатыўнікі - хлопцы, што, зноў жа саромячыся не так далёкай айчыны, адмовіліся браць у рукі зброю і тэрмін абавязковага вайскоўства палічылі за лепшае адрабіць санітарамі пры самацяжка хворых. (У.Мехаў)
  12. аналізаваны -ая, -ае. Які аналізаваўся, аналізуецца кім-н.
    Аднак у аналізаваным вершы выкарыстаны прынцып пераважна рамантычнага адлюстравання рэчаіснасці. (Роднае слова. 2002. № 6)
  13. апавядальнасць -і, ж., апавядальніцтва -а, н. Тое, што і аповед (у 3 знач.).
    У Кузьма Чорнага празаік вучыўся многаму - непаўторнай інтанацыі апавядальнасці, філасафічнасці думкі, канкрэтнасці слова. (А.Міхневіч, Я.Саламевіч) Ёю [вобразнасцю народна-гутарковай мовы] расквечана сюжэтнае апавядальніцтва - добрыя дзве трэці антэксту паэмы. (А.Лойка)
  14. апавяданы -ая, -ае. Які апавядаўся, апавядаецца кім-н.
    Апавяданае здарэнне на ўсіх наводзіць засмучэнне. (Я.Колас)
  15. апавядаўца -ы, м. Той, хто апавядае, расказвае; апавядальнік.
    Ён паламаў сабе ногі, расквасіў нос і патыліцу... - Дзеля гэтага, - дадаваў апавядаўца, - загадалі абгарадзіць калодзезі па вёсках. (Я.Лёсік)
  16. апантаць -ае, зак., каго, што. Захапіць, апанаваць, авалодаць.
    Міжволі апантала на момант уява, нібыта я стаю пад гэтым небам, стаю адзін на адзін. (М.Ткачоў) Той боль [звера] не ўспрымае прышэлец азартны - Удача стральца апантала, як хмель. (Т.Мельчанка)
  17. апачварны -ая, -ае. Знявечаны.
    Не апачвараны пустой вачніцай твар яе быў ружовашчокі, малады, нібы крамяны летні яблык... (В.Казько)
  18. апіра -ы, апірка -і, ж. Апірышча, апора.
    Будзь сам сабе апірай. (Р.Барадулін) Кладка я твая, І апірка. І цяпельца на гострых проймах... (Н.Мацяш)
  19. аповед -у, м.
    1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апавядаць (расказваць, паведамляць).
    Уражвалі свабода яго [Максіма Танка] душэўнага самапачуцця, арганізацыя мыслення, раскутасць аповеду, нешматслоўнасць, чуйнае стаўленне да памяці тых, хто адышоў. (М.Мікуліч)
    2. Тое, што апавядаецца; слоўнае паведамленне пра што-н.
    Я прыпамінаў начны аповед Франі, нашыя з ёю размовы. (В.Быкаў)
    3. Апавяданне пра дзеянні, учынкі, падзеі.
    Ва ўсім - у матэрыяле твораў, танальнасці аповеду, ладзе душы героя - пісьменнік не мог прыхаваць сваё «я». (А.Пяткевіч)
    4. Невялікі мастацкі апавядальны твор у прозе; апавяданне.
    Гэты аповед, ужо амаль завершаны, я даў пачытаць ягонаму герою, Хлябцэвічу. (П.Васючэнка)
  20. апяваны -ая, -ае. Які апяваўся, апяваецца кім-н.
    Гэта быў жывы вобраз так даўно апяванай рознымі адраджэнскімі прарокамі і піітамі кансалідацыі. (М.Танк)

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  
 
Слоўнік адметнай лексікі   Слоўнік адметнай лексікі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019