На запыт знайшлося 37 артыкулаў

  1. 1
    адбіты -ая, -ае.
    1. Які адбіўся, зрабіў уплыў, уздзеянне.
    Часы чорнае рэакцыі, балюча адбітыя на становішчы даволі моцнай раней Сілцоўскае арганізацыі, усё ж канчаткова не зліквідавалі сацыялістычнага руху... (Ц.Гартны)
    2. Які адбіўся, адлучыўся.
    Ідзе ён адзін без дарогі, адбіты ад стада баран... (Я.Колас)
  2. 2
    адбыты -ая, -ае. Які адбыўся.
    Гэта злучэнне падзей толькі што адбытай у глухім лесе драмы... у момант выклікала ў ім думку, ці не глядзяць і за ім чые-небудзь ліхія вочы. (Я.Колас) Калі Смоліч з калегамі пасля ўдачы ў Кіеве і адбытага адразу па ёй кароткага дыпламатычнага ваяжу ў Берлін вяртаўся дамоў, на палітычным даляглядзе Беларусі і замаячыла яшчэ адна, новая пагроза. (А.Ліс)
  3. 3
    адважнік -ая. м. Адважны чалавек.
    Пакуль ёсць адважнікі, будуць і баязліўцы, пакуль ёсць баязліўцы - будуць адважнікі. (Н.Мацяш) Варажбітна-напорная праца ў адважнікаў паспяхова завяршылася. (В.Санько)
  4. 4
    адведвальнік, адведнік -а, м. Той, хто адведвае, наведвае каго-н.
    Альберцінскі манастыр быў заўсёды абстаўлены шпігунамі... а нават некаторых адведвальнікаў паліцыя затрымлівала. (Пагоня. 04.10.1996) Увогуле трэба сказаць, наведвальнікі, адведнікі ішлі да яго бясконцай плынню. (В.Казько)
  5. 5
    аддалены -ая, -ае. Які аддаліўся.
    [Кіраўнік работ] пайшоў услед аддаленай калоны палонных. (Ц.Гартны)
  6. 6
    адзінота -ы, адзінотка -і, м. і ж., адзінотнік, адзіночнік -а, м. Той, хто (што) адзін, не ў гурце; адзіночка.
    Яны з Міхасём і пажаніліся ўжо сіротамі, адзінотамі. (Ц.Гартны) На душы было пакутна, і, мусіць, праз тое, тры бярозкі пры дарозе, першыя з логу, здаліся цяпер адзіноткамі, хоць і шумлівымі, як і раней, у маленстве. (М.Гарэцкі) Відавочна, што сёння імпрэзы «БК» [«Беларускай капэлы»] - гэта не голас адзінотніка ў пустэльні. (С.Берасцень) Адзіночнік ён [Антон Сісюкевіч] быў, адзін-адзінюткі, як жаба ў каляіне. (Л.Вашко)
  7. 7
    адзінотны -ая, -ае. Адзінокі.
    У нейкай адзінотнай сушні яны прытуліліся адпачыць і паснулі на кастрыцы. (К.Чорны) Я проста папытала: «У вас столькі вучняў. Чаму вы такі адзінотны?» (ЛіМ. 16.02.1998)
  8. 8
    адзіночнік гл. адзінота
  9. 9
    адкрывальны -ая, -ае. Праўдзівы, адкрыты, шчыры.
    Бацька натрапіў на творы Талстога і яму спадабался там адкрывальная публіцыстыка, ён прачытаў і запамятаў «Споведзь» і «Дык што нам рабіць?». Імпанавала яму бязлітасная праўдзівасць гэтых твораў. (У.Калеснік)
  10. 10
    адкрыўчы -ая, -ае. Які служыць навуковаму пошуку, адкрыццю.
    Вы, як вопытны даследчык, які можа пахваліцца глыбокімі адкрыўчымі рэйдамі ў мінулае, пакідаеце па-за сваёй увагай... верагодных сведак. (М.Танк)
  11. 11
    адлежаны -ая, -ае. Які адлежаўся.
    Усе са свежымі навінамі прыходзілі, адлежаныя творы прыносілі. (М.Калачынскі)
  12. 12
    адлускоўвацца -аецца, незак. Адлушчвацца.
    Адлускоўвацца ржа пачала. І знямогу я адолеў. (А.Вольскі)
  13. 13
    адляцелы -ая, -ае, перан. Які адляцеў (мінуў, адышоў).
    І ім [маладым] усе гулагі і рэйхстагі - як пошум лісця адляцелых дзён. (М.Дукса)
  14. 14
    адмаладзець -ею, -ееш, -ее, зак. Стаць маладым.
    Адмаладзець душой [кветка] дапамажы. Пяшчотай аднавіць здранцвелых нерваў клеткі. (Д.Бічэль)
  15. 15
    адмоўнік -а, м. Прызыўнік, які ўхіляецца ад вайсковай службы.
    Цяперашні прызыў у параўнанні з асеннім ідзе больш арганізавана. Відаць, запрацаваў закон аб воінскай службе (Мінская вобласць заўсёды была ў «лідэрах» па адмоўніках). (Звязда. 07.07.1993)
  16. 16
    адмыслоўца -ы, м. Той, хто валодае выдатным майстэрствам.
    Свята «Маладзечна-98» будзе адметнае выступленнямі з нагоды юбілеяў класіка айчыннай літаратуры Пімена Панчанкі ды адмыслоўцы сучаснай беларускай песні Валерыя Іванова. (ЛіМ. 06.03.1998)
  17. 17
    адмыўны -ая, -ае. Які можна адмыць, які адмываецца.
    І мазольныя, не адмыўныя ад зямлі пальцы тузнулі званок. (Ц.Гартны)
  18. 18
    аднаайчыннік -а, аднакраінец -нца, м. Суайчыннік.
    «Аднаайчыннікам» - назва верша А.Каско (Маладосць. 1997. № 4) Няхай жыве новае і моцнае, як моцныя наша воля і наш дух. А гэтыя якасці дзівяць не толькі чужаземцаў, а і маіх аднакраінцаў. (П.Глебка)
  19. 19
    аднабрыгаднік -а, м. Той, хто служыць ці служыў у адной брыгадзе з кім-н.
    Антося здзівіла, што яго баявы аднабрыгаднік меў на галаве густы, як у хлапчука, «вожык». (А.Жук)
  20. 20
    аднавяковец -коўца, адначаснік -а, м. Сучаснік.
    Так, ён [лірычны герой] рацыянальны, наколькі рацыянальны наш век і нашыя аднавякоўцы. (А.Пісьмянкоў) На схіле веку хочацца, што называецца, празаічна паглядзець на сябе самога, на адначаснікаў тваіх, жывых і вечных, паразважаць, памеркаваць. (Р.Барадулін)

Паведаміць пра недакладнасьць