Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік адметнай лексікі (431 артыкул)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  
а  е  і  л  о  р  у  ы  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт знойдзены 92 артыкулы

  1. баранька -і, м. Вырабленая аўчынка баранчыка; баранок.
    Забіты ляжаў, падагнуўшы ногі і адкінуўшы руку ў замшавай з бнлым баранькам рукавіцы. (М.Гарэцкі)
  2. барацьбінскі -ая, -ае. Звязаны, з адлюстраваннем барацьбы, змагння (пра кнігі).
    У бібліятэцы, аднак, толькі «праграмнае», толькі «барацьбінскае». (ЛіМ. 13.02.1998)
  3. барацьбяны -ая, -ае. Ваяўнічы, мужны, адважны.
    [Ігар] скаваў розум сілай сваёй і навастрыў сваё мужнасцю сэрца; напоўніўся духу барацьбянага і павёў сваё войска адважнае на землі Палавецкія за Рускія землі. (Я.Купала) Ах, якія яны ва ўласных вачах барацьбяныя... Якія архісмелыя, бескампрамісныя, гатовыя кінуцца грудзьмі на амбразуру!. (ЛіМ. 09.12.1994)
  4. басяка, прысл. Басанож.
    Ніколі ж, вядома, і не падумалася б, што нізенькая, басаногая (толькі растане снег, а яна першаю, як напаказ, басяка ідзе ў мястэчка) і непрыкметная з выгляду Хрыста мае аднакае імя з грэцкаю багіняю ўдзячнасці. (В.Адамчык)
  5. бацькавіна -ы, ж. Бацькаўшчына.
    [Алаіза:] Усё прабачаю. Любыя слабасці людскія. Акрамя аднае - здрады Бацькавіне. (В.Коўтун)
  6. бачаны -ая, -ае. ... Які бачаць, назіраюць.
    Менавіта з гэтым, дэмакратычна бачаным народам духоўна кансалідуецца сам пісьменнік-першадрукар. (А.Каўка)
  7. бачына -ы, ж. Старонка кнігі, часопіса.
    Мне даводзілася неаднойчы выступаць у абарону праўдзівай, сапраўднай гісторыі Беларусі - і з трыбуны пленума Саюза пісьменнікаў, і на бачынах перыядычнага друку. (Полымя. 1993. № 2) На іхніх [польскіх часопісаў] бачынах вы знойдзеце багата беларускіх аўтараў. (ЛіМ. 20.02.1998)
  8. безбрылёўка -і, ж. Бесказырка.
    На рынку каля Брандэнбургскае брамы набор тавару, як і год таму: ордэны, піянерскія значкі, генеральскія шынялі, флоцкія безбрылёўкі... (У.Арлоў)
  9. безвач прысл. Усляпую.
    «От жа гніда!» - стаіў у сабе злую думку Чубар і з гэтай думкай, нібыта безвач, ступіў нягнуткімі нагамі раз і другі па карчаватай прасецы, сілячыся здагадацца, куды ісці далей. (І.Чыгрынаў)
  10. безгарантны -ая, -ае. Які не дае гарантыі на што-н.
    Рынак нас ставіць у абставіны безгарантныя пры свабодзе творчасці. (А.Лойка)
  11. беларускасць -і, ж. Сукупнасць характэрных прыкмет беларускага.
    Вам кажу! не нясіце яе, як крыж. У выжыллі сагнутых плеч Не меўшы Хрыстовых сілаў, Беларускасць нясіце, як крылы, Беларускасць нясіце, як меч. (З.Цехановіч)
  12. беларушчына -ы, ж. Спрадвечная мова, культура, звычаі, традыцыі беларусаў.
    «Ворагам Беларушчыны» - назва вершы Янкі Купалы, адрасаванага праціўнікам беларускай мовы, польскім і рускім шавіністам. Тыя [людзі], што жадалі далучыцца да Беларушчыны і жыць беларускім жыццём, за мінулыя дзесяць гадоў свой выбар зрабілі. (Наша слова. 18.02.1998)
  13. беласць, белыня -і, ж. Белізна.
    Беласць - колер цнатлівае чысціні. (Г.Багданава) Марозна гады звіняць над вухам пасмаю белай, не гэтак ад сонца звінела хлапечых віхроў белыня. (А.Русецкі)
  14. берасцеец -сцейца, м. Жыхар Берасця (Брэста).
    І вось - рынак: ён ускалыхнуў берасцейцаў і паклікаў на шумныя сходкі. (Звязда. 07.07.1994) Цяпер чакаем віцяблян і берасцейцаў. (ЛіМ. 23.02.1996)
  15. берасцейскі -ая, -ае. Які мае дачыненне да Берасця (Брэста).
    Сапраўдныя ж людзі ў цывільным прыбылі на машынах з менскімі, гарадзенскімі й берасцейскімі нумарамі. (У.Арлоў) На падыходзе яшчэ некалькі кніг. У тым ліку і зборнік сучаснай берасцейскай паэзіі. (ЛіМ. 06.03.1998)
  16. бізнесовец -соўца, м. Той, хто займаецца бізнесам; бізнесмен.
    Менавіта ён, маскоўскі бізнесовец родам з Гомеля, спрыяў з'яўленню першага прыватнага тэатра ў Беларусі. (ЛіМ. 23.02.1996)
  17. бізнесовы -ая, -ае. Які мае дачыненне да бізнесу.
    Апошнім часам нямецкамоўны Цюрых стаў найбуйнейшым фінансавым і бізнесовым цэнтрам краіны. (Навіны. 13.03.1998)
  18. бітлівы -ая, -ае. Які мае схільнасць да боек, любіць біцца.
    Марудна цягнуўся вечар, хоць троху і было баўнага занятку ў тым, што супакойвалі крыклівых і бітлівых Казю і Мечыка, рыхтавалі вячэру... (М.Гарэцкі)
  19. бітма прысл. Бітком.
    Клумлівая куламеса людзей - там усе нацыі і клясы - бітма набіла перон. (М.Гарэцкі) Мне зразумела, чаму і на Мальера, і на Купалу - бітма набітая зала. Людзям, як і артыстам, хочацца радасці. (ЛіМ. 17.09.1993)
  20. благальны -ая, -ае. Які выказвае, выражае просьбу.
    На тварыку ў Костуся з'явілася благальная ўмешка. (М.Лужанін) І другія асобы былі дзіўныя. Патрапаныя ці занадта гладкія твары, прагныя вочы, вочы замучаныя, вочы благальныя, вочы з «вар'яцінкай». (У.Караткевіч)

Старонкі: 1  2  3  4  5  
 
Слоўнік адметнай лексікі   Слоўнік адметнай лексікі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019