Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік адметнай лексікі (431 артыкул)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  
а  е  і  л  о  р  у  ы  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт знойдзены 92 артыкулы

  1. благі -ая, -ое. ...
    1. Які прычыняе, тоіць у сабе зло; злы, ліхі.
    Чарговы раз спрацавала старая, як свет, казачка пра добрага «цара» і «благіх» баяр. (ЛіМ. 18.11.1994) А тыя, сынок, благія ворагі, што іх раней бацька Гаравік... разбіў, дык яны за гэтым час пакрапчэлі. (Полымя. 1996. № 4)
    2. у знач. наз. благое -ога, н. Ліха, зло.
    Свой нарыс Суліма пачынае з тэмы, якая прайшла праз тысячагоддзі. Гэта тэма дабра і зла (ці добрага, харошага - і благога, ліхога). (ЛіМ. 18.12.1992) У адным і тым жа жыццёвым пласце таіліся з'явы супярэчлівыя - добрае і благое, высокае, прыгожае і нізкае, агіднае... (І.Навуменка) А можа на гэтым і свет заснаваны? - Святкуе благое, Балюе ліхое. Баляць мае раны. (У.Паўлаў)
  2. бліскавічна прысл. Маланкава.
    Атрад даволі такі дакучаў урадавым войскам, нападаў на гарнізоны ў белы дзень, нечакана, а калі сілы былі няроўныя, то бліскавічна знікаў, падбіраючы сваіх забітых і параненых. (В.Шалкевіч)
  3. блудадзейны -ая, -ае. Які займаецца блудам, распустай.
    Плылі з блудадзейнага Рыма З заразай маралі вазы. (Р.Барадулін)
  4. блудлівец -іўца, блуканец -нца, м. Блукальнік.
    А без Айчыны хто мы ў свеце? Хто мы? Навошта мы без голасу, імя? Куды вяртацца ў радасці і стоме? Ці прыме нам блудліўцамі зямля? (А.Хатэнка) Надзея - Цёплая завея Развідніць шлях блуканца Горкі І так да дрыжыкаў сагрэе... (Р.Барадулін) Надыдзе блуканец-ліпень Знячэўна і асцярожна. (В.Куртаніч)
  5. богаадданец -нца, м. Той, хто верыць у Бога; адданы Богу.
    І богаадданец, і ёгаадданец, і паганец натхняюцца ім [агнём] на геніяльныя дасягненні. (А.Разанаў)
  6. богамаленец -нца, богамаленнік -а, м. Багамол.
    А ў касцёлах, бажніцах - трывожны звон, у званіцы навалена вузлоў спалоханых уцекачоў, там багамаленцы і сівы дзядок - кунігас; Калі стары богамаленнік троху сціхае, тады байчэй цікае ціхі гадзіннік на сцяне... (М.Гарэцкі)
  7. богаслужбовы -ая, -ае. Богаслужэбны.
    Сход прыняў пастанову-заклік да ўсіх перакладчыкаў: актывізаваць супрацоўніцтва са структурамі, якія непасрэдна займаюцца распрацоўкай беларускай тэрміналогіі для богаслужэбнай і багаслоўскай сфер. (ЛіМ. 10.11.1995)
  8. божышча -а, н.
    1. Тое, што і боства.
    Паганцы спавядалі, што ў нетрах зямлі жыве Зніч, святое божышча, а яшчэ ніжэй - божышча, што паліць з астанкаў памёршых вечны агонь, які падагравае на зямлі жывыя парасткі. (Звязда. 09.12.1995)
    2. Тое, што і бажышча.
    І ў божышча узвёўшы гільятыну, На край савецкі [гітлеры і герынгі] точаць шаблі і штыхі. (Я.Купала)
  9. бойны -ая, -ае. Біты (пра дарогу).
    Толькі трактам або бойным гасцінцам праносіўся гэты пан са сваімі пазджанамі. (У.Дубоўка)
  10. болесна прысл. да болесны.
    Бацька раптам болесна скрывіўся, ледзьне заплакаў. (І.Мележ)
  11. болець -ее, незак. Большаць.
    З кожным годам у нас более і более добрых школьных памяшканняў. (Звязда. 20.13.1968)
  12. болка, болачка, балачынка -і, ж. Хмарка, воблачка.
    Часам сівыя, мутныя, дымныя болкі разбягаліся ў бакі, згруджываліся па краёх у аграмадныя, чорныя, з белаватымі прасветамі аблокі..; [Па небе] усё збягаліся і збягаліся белаватыя болачкі і збіраліся ў адзін цёмны груд; [Месік] ізноў хаваўся за невялічкія хмаркі-балачынкі. (М.Гарэцкі)
  13. борацца -аюся, -аешся, -аецца, незак. Дужацца, змагацца.
    Адтуль, крыху прыгорбіўшыся - бораецца з парывамі ветру - марудна пасоўваецца ў мой бок высокая постаць. (А.Асіпенка) Мы з ім любілі борацца і жартаваць. н мяне навучыў касіць. (Звязда. 04.06.1990)
  14. боства -а, н. Тое, што і Бог.
    Гіпотэза аб Купалу як язычніцкім бостве жыла яшчэ і ў 80-я гады. (А.Ліс) Крытычны раздзел лютаўскага нумара прапануе даследаванне Яніны Курсытэ «Боствы і дрэвы ў латышскім фальклоры». (Полымя. 1996. № 10)
  15. бразготкі -ая, -ае, перан. Бразгучы.
    Калі гаварыць наогул, то хай ужо й негалосна, але па-ранейшаму, «па традыцыі», bon ton у паэзіі ў нас задаюць бразготкія метафары-бірулькі. (ЛіМ. 24.10.1997)
  16. бракус -а, м. Той, хто мае які-н. брак, загану.
    - Ну, сватай, - у тон жарту адказвае Алеся. [Ігнат:] От гэта ўжо цяжэй: Амелька - старават, я - бракус. Прыйдзецца табе пачакаць, пакуль вырасце які падшыванец. (Я.Скрыган) З дапрызыўным бракусом, тонкім, як гліста, Напрахам ніхто не хацеў ісці ў танец. (І.Канановіч)
  17. бранка, браначка -і, ж. Палонніца.
    Ружава кветка на цёмна-буйных валасах белай пані схіснулася, як бранка ў няволі, каторая, выплакаўшы ўсе слёзы, села пад цёмным борам і чакае прыходу нязнанай долі... (В.Ластоўскі) Беларусь мая! Краіна-браначка! Ўстань, свабодны шлях сабе шукай. (М.Багдановіч) Яшчэ разгорнем краіну-бранку - як лекар кнігі старыя. (Д.Бічэль)
  18. братаннік -а, м. Той, хто братаецца, пабратаўся.
    Пачалося братанне з немцамі. І Пракоп бачыў братанне з наглядальнага пункту, Артылерыя страляла па братанніках. (М.Гарэцкі)
  19. братоўка -і, ж. Братавая.
    Брат загінуў даўно. За другога братоўка Выйшла замуж. (Е.Лось)
  20. бронекамізэлька -і, ж. Куленепрабівальная камізэлька.
    Другі, да каго ён пастукаў у тую ноч, спаў на ўласнай пасцелі, але ён не пусціў яго й на парог, сказаў, што сам сядзіць, бы на іголках, - чакае гасцей у бронекамізэльках. (В.Быкаў)

Старонкі: 1  2  3  4  5  
 
Слоўнік адметнай лексікі   Слоўнік адметнай лексікі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019