Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік адметнай лексікі (431 артыкул)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  
а  е  і  л  о  р  у  ы  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт знойдзены 92 артыкулы

  1. брохнуць -ну, -неш, -не, зак. Плюхнуць, плюхнуцца.
    Рыба брохнула, Як вясло. У жыцці не бачыў такой. (У.Караткевіч)
  2. брудзь -і, ж. Бруд.
    Проста чуецца нейкі цяжар на сэрцы, нейкі грэх, во як часам скрыўдзіш каго, чуеш брудзь нейкую на целе, нібы то мыўся дужа даўно... (М.Гарэцкі) Здавалася, і грошы меў - было за што ў абновах хадзіць, і ў лазні штосуботы мыўся, а з брудзі не мог выбрацца. (А.Разанаў)
  3. бруйвіна -ы, ж. Бруя.
    Людзі, конадні, гады Уцякаюць наўсягды, Быццам бруйвіны вады. (А.Разанаў)
  4. брыдзіць -джу, -дзіш, -дзіць, незак. Лаяцца на каго-н. брыдкімі, непрыстойнымі словамі.
    Яна стаяла з трыма мужчынамі і аднаго з іх брыдзіла так, што не запішаш. (Я.Брыль)
  5. брыдлівасць -і, ж. Агіда.
    Усе гэтыя гісторыі не могуць не выклікаць пачуцця брыдлівасці. (Чырвоная змена. 10.10.1971)
  6. брыж -а, м. Край чаго-н.; акраек.
    Часам глухі гул, як далёкі гром, далятаў сюды, лыжачка звінела аб брыж у шклянцы. (М.Гарэцкі) Войкнуў, моцна ўдарыўшыся аб брыж старой кроквіны. (М.Вышынскі)
  7. брысаць -ае, незак. Пырскаць.
    Калі вярнуся дамоў, неспадзявана ўзняўся пранізлівы вецер, пачаў брысаць дождж. (М.Танк)
  8. брыскотлівы -ая, -ае. Золкі, халодны.
    Пастушкі, схаваўшыся сярод курганоў ад сырога брыскотлівага ветру, разграбалі апалае лісце. (В.Гардзей)
  9. брэдзь -і, ж. Цвет залы, вербалозу.
    Як толькі прыйдзе май вясёлы ў вёску І жаўрукамі пачне звінець, І загарыцца вясеннім воскам На лозах нарачанскіх брэдзь, - Тады з гарбатай і дымнай печы Памалу злазіць стары Ігнат; Пачынаюць [ледзяшы] смяяца, звінець. Будзіць на вербалозе брэдзь. (М.Танк)
  10. бубённы -ая, -ае. Які мае дачыненне да бубна.
    У сонечныя дні праходзяць за горад атрады спартсменаў і піянераў, напаўняючы суседнія кварталы бубённым гулам. (К.Чорны)
  11. будзённе -я, н. Будзёншчына.
    Уночы ж, адкінуўшы прэч гэты свет, Злыя абдоймы будзёння, І чыстай лугою я свой кладу след, Дзе не бывае сутоння... (З.Бабровец)
  12. будзіч -а, м. Той, што (хто) будзіць.
    Быць будзічам Краю латгальскага [звон] прывык. (ЛіМ. 17.04.1998)
  13. бунтавацца -туюся, -туешся, -туецца, незак. Збівацца, памыляцца гаворачы.
    [Іванька:] ...з Іпецкай зямлі... (Не ўмеючы гаворыць за ім і бунтуецца.) (М.Гарэцкі)
  14. бунтаўнік -а, м. Бунтаўшчык.
    [Цётка] не рве натуральныя - бытавыя, сямейныя - сувязі рэвалюцыянера, «бунтаўніка». (Полымя. 1969. № 11) Лічбаў нам не назвалі, мы гэта зрабілі самі. І адразу трапілі ў крамольнікі і бунтаўнікі. (Д.Бугаёў)
  15. бунтаўнічы -ая, -ае. Бунтарскі.
    З думкаю - наперад! З думкай бунтаўнічай... (Я.Купала)
  16. бунтоўны -ая, -ае. ... Які бушуе, кіпіць.
    Стаіш і глядзіш на бунтоўныя воды, І сэрца лялеецца ў сцішнай жальбе, Ўсё слухаеш нема, Як стогнуць нягодай Ды як бы ўсё клічуць цябе... (Я.Купала) Адлюстраваліся ў прырдзе ўсе нашы рыскі і шнары - нібы бунтоўнае разводдзе, нібы дрымотныя віры. (А.Разанаў)
  17. буслоўка -і, ж. Буслянка.
    Цесна ў буслоўцы. (Настаўніцкая газета. 18.09.1976)
  18. буцвежа -ы, ж. Буцвенне, збуцвенне.
    Гэтак прыгатаваны корст [труна] мог соткі гадоў ляжаць у зямлі, не паддаючыся буцвежы. (В.Ластоўскі) [Антон Сісюкевіч] усіх любіў сваёю магільнаю любоўю, і калі хто-колечы высыхаў ці агортваўся буцвежаю, гэты нізенькі рыпучы мужычонак плакаў так горка... (Л.Вашко)
  19. бывач -а, м. Той, хто бывае дзе-н.; наведвальнік.
    Ў кавярні водзіць рэй і лад, Бывач яе заўсёдны, шчыры, Сатыры піша там на ўсіх... (Я.Купала)
  20. быдлець -ею, -ееш, -ее, незак. Губляць чалавечую сутнасць, ператварацца ў жывёліну, быдла.
    Ерась, вялікая маці ўсіх народаў вялікіх, Выратуй сына свайго, што не будзе быдлець спакваля... (У.Караткевіч)

Старонкі: 1  2  3  4  5  
 
Слоўнік адметнай лексікі   Слоўнік адметнай лексікі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019