Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік адметнай лексікі (431 артыкул)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  
а  е  і  л  о  р  у  ы  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт знойдзены 92 артыкулы

  1. быдліна -ы, ж. Жывёліна.
    Надышлі гады жыццёвага амбарасу і бясконца дурнога клопату - і знішчылі творчую радасць, растапталі дыямант у пабітым шкле, з паэта зрабілі быдліну. (М.Гарэцкі)
  2. быдлятка -а, н., ласк. Асобіна буйной рагатай жывёлы.
    Забаранілі нам карміць жывёлу. Цэлы тыдзень чуваць было рыканне скаціны. Быдляткі шалелі ад голаду, грызлі яслі, церліся аб сцены і здыхалі. (ЛіМ. 26.08.1994)
  3. быдта, бытта злучн. Быццам.
    Абудзіла яе, прашмыгнуўшы ў міг вока каля самага берага, сіння блішчастая пташка з кароткім, быдта выскубленым, хвастом. (В.Адамчык) Дзяцей бытта хто падмяніў. (А.Разанаў)
  4. быліца -ы, ж. Быль.
    Успомніў быліцу ці выдумку майго сябра скульптара. (Я.Скрыган)
  5. былы -ая, -ое. Які быў, мінуў.
    У даўно былыя даты - нават следу не пазнаць. (А.Разанаў)
  6. быццёвы -ая, -ае. Які мае адносіны да быцця.
    Беларушчына стамілася існаваць адно ў слове. Стагоддзе толькі вербальнага статусу культуры, відаць, вычарпала нейкі быццёвы ліміт, скарыстала ўсе дадзеныя натуральныя правы на існаванне. (ЛіМ. 20.01.1995)
  7. бязвартасны -ая, -ае. Які не мае вартасці, кошту.
    Бязвартаснымі паперамі - рублямі - закідалі Беларусь і скардзяцца: усё даражэе. (ЛіМ. 30.07.1993)
  8. бязверац -рца, м. Той, хто не верыць у Бога.
    Нязрушны, непрабойны, сказана ўжо, бязверац, які не трымае ў памяці ніводнай малітвы, я бясслоўна... малюся. (У.Мехаў)
  9. бязвыйсцевы -ая, -ае. Які не мае выйсця.
    Ды на бязвыйсцевай дарозе у неспагаднай старане у вокны радасць не зірне... (А.Салавей)
  10. бязгодзіца -ы, ж. Непагадзь, непагода.
    Надвор'е хмарнае. Часта курыцца дожджык. А яны не заўважаюць прыкрай бязгодзіцы. (М.Гарэцкі)
  11. бязладак -дку, м., бязладзіца -ы, ж. Бязладдзе.
    Бязладак ля хацін. (ЛіМ. 08.10.1971) Бязладзіца, непарадкі агарнулі круом, як чорнаю хмараю. (Я.Лёсік)
  12. бязмежжа -а, н. Становішча, калі парушаюцца ўсе прававыя і маральныя нормы.
    Падобныя «разборкі» паміж дзвюма галінамі выканаўчай улады не садзейнічаюць прэстыжу апошняй і ствараюць самае сапраўднае бязмежжа. (Звязда. 24.07.1993)

Старонкі: 1  2  3  4  5  
 
Слоўнік адметнай лексікі   Слоўнік адметнай лексікі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019