На запыт знайшлося 10 артыкулаў

  1. 1
    богаадданец -нца, м. Той, хто верыць у Бога; адданы Богу.
    І богаадданец, і ёгаадданец, і паганец натхняюцца ім [агнём] на геніяльныя дасягненні. (А.Разанаў)
  2. 2
    богамаленец -нца, богамаленнік -а, м. Багамол.
    А ў касцёлах, бажніцах - трывожны звон, у званіцы навалена вузлоў спалоханых уцекачоў, там багамаленцы і сівы дзядок - кунігас; Калі стары богамаленнік троху сціхае, тады байчэй цікае ціхі гадзіннік на сцяне... (М.Гарэцкі)
  3. 3
    богаслужбовы -ая, -ае. Богаслужэбны.
    Сход прыняў пастанову-заклік да ўсіх перакладчыкаў: актывізаваць супрацоўніцтва са структурамі, якія непасрэдна займаюцца распрацоўкай беларускай тэрміналогіі для богаслужэбнай і багаслоўскай сфер. (ЛіМ. 10.11.1995)
  4. 4
    божышча -а, н.
    1. Тое, што і боства.
    Паганцы спавядалі, што ў нетрах зямлі жыве Зніч, святое божышча, а яшчэ ніжэй - божышча, што паліць з астанкаў памёршых вечны агонь, які падагравае на зямлі жывыя парасткі. (Звязда. 09.12.1995)
    2. Тое, што і бажышча.
    І ў божышча узвёўшы гільятыну, На край савецкі [гітлеры і герынгі] точаць шаблі і штыхі. (Я.Купала)
  5. 5
    бойны -ая, -ае. Біты (пра дарогу).
    Толькі трактам або бойным гасцінцам праносіўся гэты пан са сваімі пазджанамі. (У.Дубоўка)
  6. 6
    болесна прысл. да болесны.
    Бацька раптам болесна скрывіўся, ледзьне заплакаў. (І.Мележ)
  7. 7
    болець -ее, незак. Большаць.
    З кожным годам у нас более і более добрых школьных памяшканняў. (Звязда. 20.13.1968)
  8. 8
    болка, болачка, балачынка -і, ж. Хмарка, воблачка.
    Часам сівыя, мутныя, дымныя болкі разбягаліся ў бакі, згруджываліся па краёх у аграмадныя, чорныя, з белаватымі прасветамі аблокі..; [Па небе] усё збягаліся і збягаліся белаватыя болачкі і збіраліся ў адзін цёмны груд; [Месік] ізноў хаваўся за невялічкія хмаркі-балачынкі. (М.Гарэцкі)
  9. 9
    борацца -аюся, -аешся, -аецца, незак. Дужацца, змагацца.
    Адтуль, крыху прыгорбіўшыся - бораецца з парывамі ветру - марудна пасоўваецца ў мой бок высокая постаць. (А.Асіпенка) Мы з ім любілі борацца і жартаваць. н мяне навучыў касіць. (Звязда. 04.06.1990)
  10. 10
    боства -а, н. Тое, што і Бог.
    Гіпотэза аб Купалу як язычніцкім бостве жыла яшчэ і ў 80-я гады. (А.Ліс) Крытычны раздзел лютаўскага нумара прапануе даследаванне Яніны Курсытэ «Боствы і дрэвы ў латышскім фальклоры». (Полымя. 1996. № 10)

Паведаміць пра недакладнасьць